Спорт — на варце мiру
      
					Алена АЎЧЫННIКАВА
Учора Нацыянальны алiмпiйскi камiтэт Беларусi падпiсаў пагадненне аб супрацоўнiцтве з Алiмпiйскiм камiтэтам Iрака. Дагэтуль памiж кiраўнiцтвамi краiн iснавалi пагадненнi аб тэхнiчных i культурных узаемаадносiнах. Як паведамiў Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Iрак у Рэспублiцы Беларусь спадар Салман Зейдан, падпiсанне пагадненняў памiж алiмпiйскiмi камiтэтамi — гэта яго першы крок па развiццю адносiнаў памiж дзяржавамi на гэтай пасадзе. 
				
				
				Раней спадар Зейдан наведаў нашы спартыўныя комплексы «Стайкi» i «Раўбiчы». Ён высока ацанiў нашу алiмпiйскую базу i выказаў пажаданне аб магчымым выкарыстаннi яе для трэнiровак iракскiх спартсменаў. А ў мiнулую суботу С. Зейдан пабываў на спартыўным мерапрыемстве «Мiнская лыжня — 2003» разам са сваёй сям’ёй, праўда, далучыцца да зiмовых вiдаў спорту яму пакуль не ўдалося — не хапiла лыжаў. Падпiсанае пагадненне прадугледжвае арганiзацыю сумесных трэнiровачных збораў, абмен трэнерскiмi, медыцынскiмi i iнш. кадрамi, абмен вопытам у сферы падрыхтоўкi кадраў, абмен iнфармацыяй аб спартыўных школах. Як заявiў вiцэ-прэзiдэнт НАК, памочнiк Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па пытаннях фiзiчнай культуры, спорту i развiццю турызму Мiкалай Ананьеў, падпiсанне гэтага пагаднення — адпраўная кропка доўгатэрмiновых праектаў памiж Беларуссю i Iракам.  Аднак супрацоўнiцтва краiн будзе працягвацца не толькi ў галiне спорту, але i ў сферах прамысловасцi i сельскай гаспадаркi. Нашы выкладчыкi будуць запрошаны ў Iрак для правядзення вучэбных семiнараў, 30 аспiрантаў прыедуць у навучальныя ўстановы Беларусi. З’явяцца iракскiя студэнты i ў Акадэмii фiзвыхавання. Iрак пачаў узвядзенне будаўнiцтва будынка пасольства ў Мiнску, вызначана i месца для будаўнiцтва пасольства нашай краiны ў Багдадзе.
 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							Учора Нацыянальны алiмпiйскi камiтэт Беларусi падпiсаў пагадненне аб супрацоўнiцтве з Алiмпiйскiм камiтэтам Iрака 
  | 
 
		
		
		 
     |