21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мужчыны, якiя спяваюць

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сапраўды няма прарокаў у сваёй Айчыне. I героем у свядомасцi «сваiх» людзей зрабiцца куды больш складана, чым здзiвiць свет. Ва ўсякiм разе, гурт «Стокс» — яскравае таму сведчанне. За не вельмi працяглы тэрмiн свайго iснавання — з 1996 года — наваполацкая каманда паспела «засвяцiцца» ў Мюнхене, Маскве, Берлiне; iхнi англамоўны дыск No escape (1998 г.) з поспехам прадаецца за мяжой. А ў Беларусi мала хто ведае, што «The Stokes» — нашы суграмадзяне, што нядаўна яны выпусцiлi першы клiп, якi атрымаў ратацыю на тэлебачаннi, i што нядаўна пройшоў (ну нарэшце) вялiкi канцэрт «Стоксаў» у Мiнску.

— Раскажыце мне як чалавеку, якi абсалютна не ведае англiйскай мовы, што такое «Стокс»? — было першае маё пытанне да лiдэра «Стокса» Алекса Смалякевiча i барабаншчыка, а таксама дырэктара гурта Юрыя Вялюгi.

Алекс: Калi перакладаць дакладна, то дзеяслоў «stoke» азначае «падтрымлiваць агонь», адпаведна «stokes» — «тыя, што падтрымлiваюць агонь». Скарочана можна сказаць «качагары». Зараз, праўда, наша назва пiшацца па-руску, так што ў хуткiм часе нiхто не будзе ведаць, як перакладаецца «стокс».

— А як «качагары» з’явiлiся на свет — зразумела, не ў падрабязнасцях пра кожнага асабiста, а ў цэлым пра калектыў?

Алекс: Калi мы з Юрам сустрэлiся на нейкай рэпетыцыi ва унiверсiтэце ў горадзе Наваполацку — з таго моманту i можна лiчыць, што гурт нарадзiўся.

— Чым жа займаўся кожны з вас да гэтага часу?

Алекс (смяецца): Музыкай! Юра ўвогуле з нараджэння музыкай займаецца...

Юра: Школу музычную скончыў, вучылiшча, кансерваторыю. Зараз працую ў некалькiх музычных калектывах.

Алекс: Усе цiкавяцца: «Дзе вы працуеце?». Я заўсёды адказваў i цяпер паўтараю: нiдзе. Гурт «Стокс» займаецца выключна музыкай. Ну, я яшчэ шкарпэткi на рынку прадаю (жарт).

— I дзе ж ваша дружная кампанiя паспела за гады заняткаў музыкай «засвяцiцца», якiя канцэрты былi адзначаны вашай прысутнасцю?

Юра: Калi казаць пра вялiкiя тусоўкi, то гэта было так даўно, што здаецца няпраўдай. Хто памятае, прыгадайце акцыi «Рок чыстага неба» (мы называлi яго «Неба бруднага рока»), «Philips фестываль», «Мiжнародны блюз-рокавы фестываль», «Каляды з сябрамi» ад радыё «Рокс» i iншыя. У прынцыпе ўвесь гэты час гурт працуе прафесiйна ад «а» да «я» — ад погляду на музыку да афармлення вiдэаролiка.

— Некаторыя называюць вас гуртом «для абмежаванага карыстання», клубным...

Алекс: Не, нi ў якiм разе! Вельмi памылковая думка. Мы не для вузкага кола слухачоў, мы не для маленькай сцэны.

— А што ж вас не бачна i не чутна, напрыклад, на вялiкай сцэне «Рок-каранацыi»?

Юра: Быў час — i там выступалi. (Гурт «Стокс» атрымаў званне «Дэбют года-96» i перамог у намiнацыi «Фiрменны гук». — Аўт.).

Алекс: Па-першае, апошнiм часам нас туды не клiчуць, а па-другое, нам гэта не патрэбна. Удзел i нават перамога ў «Рок-каранацыi» нiчога не даюць, акрамя мiнi-рэкламы ў рэспублiцы. А самi мы не будзем хадзiць i прапаноўваць дэма-запiсы на ўсякiя конкурсы, прасiць, каб нас паслухалi. Не тое каб мы былi вельмi крутыя, аднак «прабiвацца» такiм чынам не хочацца.

— Музыканты не вельмi любяць вызначаць свой стыль, аднак яшчэ менш любяць, калi гэта зробiць нехта iншы. У вашым разуменнi, што iграе гурт «Стокс»?

Алекс: Зараз — проста добрыя песнi. Напэўна, не зусiм танцавальныя, але меладычныя. Называем гэта жывой музыкай: не выкарыстоўваем камп’ютараў, сэмплаў.

Юра: Толькi аднойчы нехта правiльна вызначыў наш стыль. Атрымалася назва з пяцi слоў, якiя я забыў.

— З перакладам назвы вы змянiлi i мову песень...

Алекс: Пакуль — не ведаю, цi надоўга, — мы перайшлi на рускую мову. Навошта адсякаць ад сябе палову аўдыторыi? Канешне, можна «завесцi» людзей добрай музыкай, аднак лепш далучыць да яе неблагiя тэксты (асаблiва калi ў аўтара з галавой усё ў парадку i атрымлiваецца не суцэльнае глупства).

Юра: Чаму, думаеш, круцяць гурт «Плазма»? Толькi дзякуючы Дзмiтрыю Малiкаву i ягонаму ўплыву. Iнакш гэта англiйская мова ў славянскiм выкананнi нiкому не патрэбна.

Алекс: А вось рускамоўнага дыска ў нас пакуль няма. Дакладней, у нас самiх i блiзкiх сяброў кампакт ёсць, аднак на палiцы музычных магазiнаў ён не трапiў. I не трапiць яшчэ доўга — пакуль гэта не будзе выгадна.

— Нядаўна ў вас выйшаў першы клiп...

Алекс: Так. Мы яго ўбачылi першымi, i «камiсiю» гурта ён вытрымаў, у адрозненне ад iншых спроб вiдэазапiсаў. Песня называецца «Памiж Мiнскам i Рымам» — своеасаблiвы падарунак мiнчанам... i рымлянам.

Юра: Для Алега Чацверыкова i Сяргея Талыбава гэта першая работа ў якасцi клiпмейкераў — раней хлопцы здымалi дакументальнае i мастацкае кiно, невялiчкiя ролiкi i г.д. Напэўна, таму клiп абышоўся ў вельмi сцiплую суму. 17 студзеня ён ужо з’явiўся на БТ, СТБ i «Першым музычным» — асноўныя каналы, якiя ахоплiваюць нашу тэрыторыю.

— Дарэчы, наконт тэрыторыi. Вы мяркуеце быць героямi на ўласнай зямлi або, па прыкладу «Ляртсаў» i «Лепрыконсаў», рушыце на Маскву?

Алекс: Мы хочам iграць паўсюль!

Юра: Паўсюль, дзе будзем запатрабаваныя — на Калыме, у Аўстралii, у Паўночнай Iрландыi...

— Чаму ж не адразу на Месяцы?

Алекс (сур’ёзна): Запросяць — паедзем! У нас няма такой абмежаванасцi — выступаць толькi ў Беларусi i больш нiдзе. Людзi паўсюль аднолькавыя. Ёсць, праўда, рознiца: у нашай рэспублiцы, скажам умоўна, праходзяць 3 канцэрты ў месяц, а ў Расii — 133, i нават Украiна па дробнаму шоу-бiзнэсу нас далёка абагнала.

— Што аб’ядноўвае гурт «Стокс» акрамя музыкi? Ну не 24 ж гадзiны ў суткi вы iграеце!

Алекс: Iграем, канешне, менш, думаем — 24 гадзiны. Аб’ядноўвае ж пуд з’едзенай солi, агульныя радасцi i няўдачы. Гэта як у сям’i: там любяць адно аднаго не толькi калi сэксам займаюцца, праўда? Сварацца, спрачаюцца, маюць агульныя iнтарэсы, разам ходзяць у магазiн i едуць адпачываць... Прынамсi, агульнага адпачынку i хобi, як, напрыклад, у «Крамы» — рыбная лоўля, гурт не мае. Пiць не п’ём. У лазню, праўда, ходзiм час ад часу. Аднойчы разам — для большай згуртаванасцi — скочылi з парашутам з 1000 метраў, заадно пазбавiлi бас-гiтарыста ад боязi вышынi. Але па вялiкаму рахунку мы жывём музыкай.

— Чаго не хапае «Стоксам»?

Юра: Элементарнага вопыту работы на сцэне.

Алекс: З задавальненнем паставiлi б на бэк-вакал негрыцянак. А чаму не, калi з розумам выкарыстаць падпеўку? Што? Дзяўчыну? Калi пасупрацоўнiчаць на серыю канцэртаў — магчыма, а запрасiць у склад гурта — наўрад цi.

— На што самае экстрэмальнае ў жыццi вы здольныя рашыцца?

Алекс: Паехаць у тур на год...

Юра: I даваць канцэрты праз дзень.

— Работа, работа, работа... А калi вы дасягняце УСЯГО, што тады?

Алекс: Тады галоўнае не спыняцца. I не заспакойвацца. Але гэта зноў жа датычыцца музыкi, а не багацця i папулярнасцi. Калi б нам патрэбны былi шыкоўныя асабнякi i машыны, мы зрабiлiся б камерсантамi, бiзнэсменамi. Так што, калi ты маеш на ўвазе «атрымаць усё, адмовiўшыся ад музыкi», то я — супраць. Лепш наадварот.

Гутарыла Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўды няма прарокаў у сваёй Айчыне. I героем у свядомасцi «сваiх» людзей зрабiцца куды больш складана, чым здзiвiць свет. Ва ўсякiм разе, гурт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика