«Свежыя» закупачныя цэны на малако ўступiлi ў дзеянне. З мясам пакуль вызначаюцца...
Як мы чулi, закупачныя цэны на малако, якое прымаецца ад насельнiцтва, з 10 жнiўня былi павышаны на 50 працэнтаў. Таксама казалi i пра павышэнне расцэнак i на мяса. Аднак канкрэтныя лiчбы не паведамлялiся. Цi не маглi б вы ўнесцi яснасць у гэтае пытанне?
С. Раманаў, г.Мiнск Як паведамiлi «Звяздзе» ў аддзеле цэнаўтварэння Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання, устаноўлена адзiная закупачная цана на малако, якое здаецца насельнiцтвам. Яна цяпер складае 300 рублёў за лiтр. Гэтая лiчба аднолькавая для ўсiх рэгiёнаў (раней яна вагалася ў межах 200—250 рублёў). Што датычыцца закупачных цэн за мяса, то гэтае пытанне пакуль канчаткова не вырашана. Расцэнкi будуць вызначаны ў самы блiжэйшы час i пра iх мы абавязкова паведамiм.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як мы чулi, закупачныя цэны на малако, якое прымаецца ад насельнiцтва, з 10 жнiўня былi павышаны на 50 працэнтаў. Таксама казалi i пра павышэнне расцэ
|
|