Працяг добрай традыцыi
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Візіты Учора прадоўжыўся вiзiт у Беларусь каля 80 прадстаўнiкоў сродкаў масавай iнфармацыi амаль з усiх рэгiёнаў Расii.Намеснiк старшынi Брэсцкага аблвыканкама Леанiд Цупрык адзначыў, што ў Брэсцкай вобласцi сёння жыве каля 1,5 млн чалавек, 129 тысяч з якiх — рускiя. Рэгiён валодае добрай эканамiчнай базай — у iм дзейнiчае каля 300 прамысловых прадпрыемстваў. Сярод iх i ААТ «Брэстгазаапарат» — адзiны ў Беларусi вытворца газавых плiт (гэта прадпрыемства таксама ўчора наведалi расiйскiя журналiсты). Акрамя таго, «Брэстгазаапарат» — яркi прыклад узаемавыгаднага беларуска-расiйскага супрацоўнiцтва. Справа ў тым, што частка акцый беларускага прадпрыемства належыць расiйскаму «Газпраму». Праўда, ужо шмат гадоў «Брэстгазаапарат» знаходзiцца без фiнансавай падтрымкi (дэвiдэнды па акцыях, зразумела, спраўна выплачвае). Ды гэта i не патрэбна. Як не мае асаблiвай патрэбы прадпрыемства i ў дзяржаўнай падтрымцы, адзначаюць на прадпрыемстве, — яно працуе дастаткова паспяхова i прыбыткова, каб не спадзявацца на яе. Дарэчы, сёння «Брэстгазаапарат» — адзiн з лiдараў знешняга гандлю Брэстчыны. Л. Цупрык таксама адзначыў, што ў 2004 годзе Брэстчына выйшла на першае месца сярод абласцей па паказчыках сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Што датычыцца знешняга гандлю, то важнейшым накiрункам тут з’яўляецца супрацоўнiцтва з рэгiёнамi Расiйскай Федэрацыi. У прыватнасцi, Брэсцкай вобласцю заключаны пагадненнi аб супрацоўнiцтве з 13 расiйскiмi рэгiёнамi, у лiку якiх Масква, Астрахань, Нiжнi Ноўгарад, Яраслаўль. У цэлым жа гандаль з Расiяй складае больш за палову знешнегандлёвага абароту Брэсцкай вобласцi. Расiйскiх журналiстаў цiкавiў узровень беспрацоўя, сацыяльныя льготы, кнiга скаргаў i прапаноў, прафсаюзныя арганiзацыi. Намеснiк старшынi Брэсцкага аблвыканкама адказаў, у прыватнасцi, на пытаннi адносна дзейнасцi фермерскiх гаспадарак («яны не iснуюць, а працуюць», «на Брэстчыне 469 фермерскiх гаспадарак», «яны складаюць важную частку аграпрамысловага комплексу вобласцi»); колькасцi насельнiцтва, якое знаходзiцца за рысай беднасцi («у нас няма вялiкай рознiцы, як у Расii, памiж нiзка- i высокааплатнымi»); матэрыяльнага становiшча настаўнiцтва («у нас дырэктар сярэдняй школы можа атрымаць i 300, i 500 долараў»)... Наша супрацоўнiцтва з расiянамi на працягу многiх гадоў працякае ў сяброўстве i даверы, адзначыў напрыканцы размовы Л. Цупрык. Паводле яго слоў, «ваш вiзiт — працяг добрай традыцыi. Мы заўсёды ўдзячныя за тую гасцiннасць, якая аказваецца нам падчас вiзiтаў у расiйскiя рэгiёны. У сваю чаргу шчыра запэўнiваю вас, што расiяне заўсёды будуць жаданымi гасцямi на нашай брэсцкай зямлi». Учора прадстаўнiкi расiйскiх СМI таксама наведалi з экскурсiяй г.п. Мiр i аднайменны замкавы комплекс. Сёння адбудзецца прэс-канферэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі сродкам масавай інфармацыі рэгіёнаў Расіі. Брэсцкая вобласць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора прадоўжыўся вiзiт у Беларусь каля 80 прадстаўнiкоў сродкаў масавай iнфармацыi амаль з усiх рэгiёнаў Расii |
|