21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Апошні элемент праграмы: мяккая пасадка ў Мінску

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

Той ноччу вярнулiся з Солт-Лейк-Сiцi нашы фрыстайлiсты. На Алiмпiядзе — гэта найбольш паспяховая каманда беларускiх спартсменаў: з пяцярых чацвёра ўвайшлi ў дзесятку мацнейшых фрыстайлiстаў свету, не вельмi адстала i Асоль Слiвец — яна трынаццатая. Але свята атрымалася дзякуючы бронзаваму медалю Аляксея Грышына, адзiнаму прызёру зборнай.

Нягледзячы на тое, што ўдзельнiкаў Алiмпiяды вiталi ваенны аркестр i высокапастаўленыя чыноўнiкi, сустрэча атрымалася вельмi цёплай, амаль сямейнай. Можа таму, што тыя ж чыноўнiкi — людзi не чужыя. Аляксандр Казулiн, рэктар БДУ, сустракаў хлопцаў i дзяўчат як прэзiдэнт Беларускай федэрацыi фрыстайла. З кветкамi прыехала кiраўнiцтва Школы фiзiчнага выхавання дзяцей i студэнтаў, адкуль выйшлi i дзе зараз трэнiруюцца амаль усе нашы знакамiтыя фрыстайлiсты. Да таго ж тут сапраўды было шмат сваякоў, сяброў, ды i самi спартсмены трымалiся па-свойску.

Аляксей Грышын у момант, калi ўсе паднялi келiхi з шампанскiм, пайшоў шукаць псiхолага нацыянальнай каманды па фрыстайлу Iнесу Дзямешка, а калi келiхi паспрабавалi падняць зноў, ён заўважыў, што шампанскае ёсць не ва ўсiх, i пайшоў шукаць дадатковыя келiхi. Ала Цупер, калi назвалi яе iмя, расплакалася i нiяк не магла супакоiцца, магчыма яшчэ i з-за таго, што суцяшаць яе кiнулiся i Грышын, i Дашчынскi, i яшчэ чалавек пяць, звярнуўшы ўвагу ўсiх астатнiх на спартсменку, якая пасля першага скачка ў фiнале спаборнiцтваў была лiдэрам, але памылiлася на другiм.

Гэтакае дамашняе асяроддзе настройвала на шчырасць. Усе сапраўды радавалiся медалю Аляксея Грышына, захаплялiся мужнасцю Дзмiтрыя Дашчынскага, якi выступаў нягледзячы на пералом ключыцы. Усе прызнавалi тое, што нашы спартсмены сапраўды ехалi за золатам, але маглi прыехаць i нi з чым.

— Усе дзесяць фiналiстаў, якiя дайшлi да другога скачка, былi прэтэндэнтамi на прызавыя месцы, — кажа Уладзiмiр Дашчынскi, бацька спартсмена i трэнер каманды. — Каб падтрымаць Аляксея, адсячы значную частку прэтэндэнтаў на медалi, было прынята рашэнне аб удзеле Дзiмы, ён таксама быў прэтэндэнтам. Пасля яго скачка барацьба пайшла за сотыя долi балаў.

Спартсмены i трэнеры згодныя, што ўмовы пражывання i трэнiровак у Амерыцы былi выдатнымi, а судзейска-допiнгавыя скандалы iх не датычылiся, i ўвогуле скандалы гэтыя значна больш раздутыя журналiстамi, лiчаць хлопцы, чым рэальныя. Шанцавала i з надвор’ем, акрамя дня фiналу. Закон подласцi. Менавiта вецер, якi дзьмуў у той дзень парывамi, не дазволiў Дзмiтрыю Раку дакладна разлiчыць сваю скорасць перад першым скачком. А часу на тое, каб пайсцi на трамплiн, даецца 15 секунд, гэта значыць, вецер не перачакаеш.

Пакуль самалёт з Варшавы заходзiў на пасадку, удалося паразмаўляць з мацi прызёра. Аказалася, што Аляксей мае старэйшага i малодшага братоў, аднак нiхто ў сям’i спортам не займаецца. Бацька — былы вайсковец, мацi мае ўласную фiрму. У фрыстайл 12-гадовага Аляксея яна прывяла за руку. Мацi тады не ўяўляла, што гэта за вiд спорту, проста прачытала ў газеце аб’яву пра набор у спецыялiзаваную школу алiмпiйскага рэзерву па спартыўнай акрабатыцы. На той час Лёша меў другi дарослы разрад па гiмнастыцы, ён займаўся на «Дынама», але фiзiчна ён устроены так, тлумачыў трэнер, што перспектыў у гiмнастыцы ў яго амаль не было. Яго чакаў фрыстайл. Акрамя трэнераў Максiма Самойлава, якi ўпершыню паставiў Аляксея на лыжы, Уладзiмiра Дашчынскага, Мiкалая Казекi, на алiмпiйскi п’едэстал дапамог Аляксею падняцца яго бацька. Ён моцна падтрымлiваў сына, i нездарма Грышын-фрыстайлiст дастаў свой медаль яшчэ ў аэрапорце i павесiў яго на шыю менавiта бацьку.

У старэйшага брата ўжо ёсць свая сям’я i дзiця. Усе Грышыны жывуць разам, з iмi яшчэ бабуля Аляксея. Так што кватэра, якую чэмпiёну свету абяцала дзяржава амаль год таму, пасля перамогi на чэмпiянаце, будзе нялiшняй. Нагадаем, што за медаль Грышын атрымае 22 тысячы долараў, i ўсе астатнiя чатыры гады да наступнай Алiмпiяды ён будзе атрымлiваць высокую стыпендыю, парадка сямiсот долараў.

З цяжкасцю, бязлiтасна адарваўшы стомленага («Суткi не спаў!») прызёра ад самых блiзкiх людзей, удалося задаць яму некалькi пытанняў:

— Чыю падтрымку ты адчуваў там, за акiянам?

— Бацькi, мацi, братоў, сваёй каханай дзяўчыны Надзеi, усiх блiзкiх людзей.

— Ты часта iм тэлефанаваў?

— Кожны дзень па некалькi разоў.

— I хто аплачваў гэтыя перагаворы?

— Я сам. Я шмат нагаварыў, але пра грошы не жадаю зараз размаўляць.

— Калi ты зразумеў, што «золата» ўцякае?

— Адразу пасля другога скачка.

— Будзеш цяпер ускладняць праграму?

— Канешне.

— Як ты думаеш, у чым спецыфiка падрыхтоўкi фрыстайлiстаў на Беларусi?

— У добрай папярэдняй акрабатычнай падрыхтоўцы.

Так лiчыць не толькi Аляксей. У нас сапраўды доўга i дасканала рыхтуюць спартсменаў у зале. Але парадокс заключаецца ў тым, што такую сiстэму прадыктавалi ўмовы. Проста мы не маем патрэбнай для развiцця фрыстайла базы. Трамплiны ў Раўбiчах недастаткова высокiя для складаных праграм, з iх больш чым з двайным сальта не скокнеш. Нагадаем, што мужчыны на Алiмпiядзе рабiлi трайное сальта з чатырма пiруэтамi, гэта значыць тройчы яны перакручвалiся ў паветры праз галаву i чатыры разы ўздоўж вертыкальнай восi, а чэх Валенса здолеў зрабiць пяць пiруэтаў, за што i атрымаў «золата». Няма ў нас i спецыяльных трамплiнаў для скачкоў у ваду, якiя б далi магчымасць трэнiравацца круглы год. У той жа школе, дзе займаюцца Дашчынскi, Рак, Грышын i Слiвец, вельмi абмежаваная колькасць лыжаў, а трэнеры, тыя, што бяруць дзяцей першымi, зарабляюць меней як 100 тысяч беларускiх рублёў. Так што мы зноў — не дзякуючы, а насуперак абставiнам ... Перамагаем.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Той ноччу вярнулiся з Солт-Лейк-Сiцi нашы фрыстайлiсты. На Алiмпiядзе — гэта найбольш паспяховая каманда беларускiх спартсменаў: з пяцярых чацвёра ўв
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика