Кнiгi з калекцыi Радзiвiлаў: не пачытаць, дык паглядзець
Ларыса ЦIМОШЫК.
У навуковай бiблiятэцы iмя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi 26 лютага адкрылася выстава «Выдатная кнiжная спадчына XVI—XX стагоддзяў Беларусi i Польшчы з калекцыi Радзiвiлаў».
Адзiн з самых магутных магнацкiх радоў Вялiкага княства Лiтоўскага славiўся сваёй прагай да розных вiдаў мастацтваў i да ведаў. Да нашых дзён ходзяць легенды пра мастацкае багацце Радзiвiлаў, якое знiкла з Нясвiжскага палаца. А чаго вартыя хоць бы якiя звесткi пра загадкавыя скульптуры дванаццацi апосталаў! Ды легенды застануцца легендамi, а вось сапраўдная радзiвiлаўская спадчына — унiкальная калекцыя знакамiтай Бiблiятэкi Нясвiжскай ардынацыi Радзiвiлаў — апынулася ў 1940 годзе ў бiблiятэцы Акадэмii навук Беларусi. Яна складаецца з калекцый князёў Антонiя, Ежы, Станiслава i iншых прадстаўнiкоў роду Радзiвiлаў. У гiсторыi кнiжнай культуры калекцыя Нясвiжскай ардынацыi Радзiвiлаў па свайму складу, храналогii, зместу проста унiкальная. Многiя кнiгi iлюстраваныя унiкальнымi гравюрамi i маюць мастацкiя пераплёты, суперэкслiбрысы, пячаткi-штэмпелi, маргiналii. Каштоўныя экземпляры бiблiятэкi — прыжыццёвыя выданнi класiкаў мастацкай лiтаратуры i фiласофii: Вальтэра, Гюго, Гётэ, Карамзiна i iншых. Шырока прадстаўленыя ў калекцыi гiстарычныя кнiгi — пераклады класiкаў антычнасцi, кнiгi па дакладных навуках, геаграфii, мовазнаўству, юрыспрудэнцыi, мастацтву. Ужо толькi па гэтаму можна ўявiць, наколькi беларускiя магнаты iмкнулiся да ведаў, да адукацыi, таму, напэўна гэты род i быў такi уплывовы. Цяпер гэты кнiжны збор — адна з найбольш каштоўных калекцый фондаў бiблiятэкi Акадэмii навук. Але дзякаваць за цяперашнюю выставу трэба не толькi бiблiятэцы Акадэмii навук iмя Я.Коласа. У яе арганiзацыi брала актыўны удзел пасольства Польшчы ў Рэспублiцы Беларусь. Што рабiць: агульная гiсторыя — агульныя каштоўнасцi...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У навуковай бiблiятэцы iмя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi 26 лютага адкрылася выстава «Выдатная кнiжная спадчына XVI—XX стагоддзяў
|
|