Пiк эпiдэмii грыпу прайшоў
Наталля БЯГУН, БЕЛТА.
Да 10 сакавiка медыкi прагназуюць знiжэнне захворвання на вострыя рэспiраторна-вiрусныя iнфекцыi, да якiх адносiцца i грып. Аб гэтым паведамiў галоўны эпiдэмiёлаг Мiнiстэрства аховы здароўя рэспублiкi Анатоль Кажамякiн.
Паводле апошнiх даных, якiя назваў Анатоль Кажамякiн, з пачатку эпiдэмii ў канцы студзеня да 4 сакавiка ў кантрольных гарадах рэспублiкi зарэгiстравана больш як 370 тысяч выпадкаў захворванняў на ВРВI, што складае 7,5 працэнта ад колькасцi ўсiх жыхароў гэтых населеных пунктаў. Прыкладна 2,6 тысячы хворых былi шпiталiзаваны, сярод iх 72 працэнты — дзецi да 14 гадоў. Паводле iнфармацыi галоўнага эпiдэмiёлага Мiнiстэрства аховы здароўя, цяпер эпiдэмiя афiцыйна аб’яўлена ў 17 з 18 кантрольных гарадоў рэспублiкi, не закранула пакуль толькi Баранавiчы. У тых гарадах, у якiх эпiдэмiя пачалася раней, у апошнiя два тыднi спецыялiсты адзначаюць знiжэнне захворвання, напрыклад, у Гомелi, Рэчыцы, Лiдзе, Маладзечне, Магiлёве, Бабруйску, Вiцебску.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 10 сакавiка медыкi прагназуюць знiжэнне захворвання на вострыя рэспiраторна-вiрусныя iнфекцыi, да якiх адносiцца i грып. Аб гэтым паведамiў галоўны
|
|