21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фiрма «Дарыда» забяспечвае ход уборачнай на Мiншчыне прызавымi

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чытачы «Звязды», напэўна, памятаюць, што унiтарнае прыватнае прадпрыемства «Дарыда» — адзiн з лiдэраў на айчынным рынку па вытворчасцi мiнеральнай вады i газiраваных напояў, вясной гэтага года выступiла галоўным спонсарам па правядзенню пасяўной кампанii на Мiншчыне. Лепшыя хлебаробы i перадавiкi палёў атрымалi па вынiках аб’яўленай акцыi каштоўныя прызы: халадзiльнiкi, тэлевiзары, мiкрахвалевыя печы i г.д. Зараз ў разгары iншая кампанiя — уборачная. Многiх працаўнiкоў сельскагаспадарчай нiвы, вiдаць, цiкавiць пытанне наконт таго, цi працягне фiрма «Дарыда» сваю «дабрачыннасць» на ўборцы хлеба?

Каб высветлiць гэта, карэспандэнт «Звязды» звязаўся з адзiным заснавальнiкам УПП «Дарыда», дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу РБ Уладзiмiрам ДЗЯЛЕНДЗIКАМ.

— Няхай хлебаробы Мiншчыны не хвалююцца, — гаворыць спадар Дзялендзiк, — iх праца не застанецца па-за ўвагай фiрмы «Дарыда»: на цяперашнюю ўборачную кампанiю прадпрыемства выдзяляе звыш 17 мiльёнаў рублёў i 5 каштоўных падарункаў.

— Уладзiмiр Вiктаравiч, а расшыфраваць гэтыя лiчбы можна?

— Калi ласка. Мы заснавалi прызавыя ў пяцi намiнацыях. Бадай, найбольш важкiм будзе раздзел «Пераможцы сярод экiпажаў камбайнаў», дзе трох лаўрэатаў чакаюць грашовыя ўзнагароды па 1 мiльёну рублёў, столькi ж хлебаробаў атрымаюць па 800 тысяч i 600 тысяч рублёў адпаведна. Будуць падведзены вынiкi i сярод вадзiцеляў на адвозцы зерня. Наколькi я памятаю, за 1-е месца тут прадугледжана прэмiя ў 600 тысяч рублёў. Не забылi мы i пераможцаў у iндывiдуальным залiку. Старшы камбайнер за лiдэрства на сельскагаспадарчай нiве прэмiруецца адным мiльёнам рублёў, а яго памочнiк — 500 тысячамi рублёў. Абсалютныя пераможцы спаборнiцтваў, а iх будзе вызначана пяць, атрымаюць у якасцi каштоўных прызоў каляровыя тэлевiзары «Вiцязь». Да ўсяго сказанага дадам, што грашовым прызам у 2 мiльёны рублёў будзе прэмiравана кiраўнiцтва Мiнскага раённага выканаўчага камiтэта.

— Уладзiмiр Вiктаравiч, можна толькi па-добраму здзiўляцца шчодрасцi фiрмы «Дарыда» i вам асабiста.

— Дэвiз фiрмы «Дарыда» — дарыць, рабiць дабро. Маё жыццёвае крэда, як адзiнага заснавальнiка гэтага прадпрыемства i як дэпутата Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу РБ, дапамагаць iншым, у тым лiку i пры правядзеннi ўборачнай кампанii. I ад гэтага прынцыпу стараюся нiколi не адступаць.

Гутарыў Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чытачы «Звязды», напэўна, памятаюць, што унiтарнае прыватнае прадпрыемства «Дарыда» — адзiн з лiдэраў на айчынным рынку па вытворчасцi мiнеральнай вад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика