Дэбют — у Скандынавii
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
ФУТБОЛ. АДБОРАЧНЫ ТУРНIР ЧС-2006 З паездкi ў Скандынавiю пачне свой адборачны турнiр да чэмпiянату свету-2006 нацыянальная зборная Беларусi па футболу — першы матч падначаленыя Анатоля Байдачнага правядуць 8 верасня 2004 года на выездзе супраць каманды Нарвегii. Першы тур квалiфiкацыйных спаборнiцтваў, якi пачнецца 4 верасня, нашы разам з шатландцамi прапускаюць.Каляндар выступленняў зборных 5-й адборачнай групы быў складзены i зацверджаны прадстаўнiкамi Iталii, Нарвегii, Славенii, Шатландыi, Малдовы i Беларусi на сустрэчы ў Рыме. Iнтарэсы нашай краiны прадстаўляў намеснiк старшынi асацыяцыi «Беларуская федэрацыя футбола» Мiхаiл Вяргеенка. Вось як выглядае каляндар адборачных матчаў да ЧС-2006 у адборачнай групе № 5. 2004 год. 4 верасня. Славенiя — Малдова, Iталiя — Нарвегiя. 8 верасня. Нарвегiя — Беларусь, Малдова — Iталiя, Шатландыя — Славенiя. 9 кастрычнiка. Беларусь — Малдова, Шатландыя — Нарвегiя, Славенiя — Iталiя. 13 кастрычнiка. Iталiя — Беларусь, Малдова — Шатландыя, Нарвегiя — Славенiя. 2005 год. 26 сакавiка. Iталiя — Шатландыя 30 сакавiка. Славенiя — Беларусь, Малдова — Нарвегiя. 4 чэрвеня. Беларусь — Славенiя, Шатландыя — Малдова, Нарвегiя — Iталiя. 8 чэрвеня. Беларусь — Шатландыя. 3 верасня. Малдова — Беларусь, Славенiя — Нарвегiя, Шатландыя — Iталiя. 8 кастрычнiка. Шатландыя — Беларусь, Iталiя — Славенiя, Нарвегiя — Малдова. 12 кастрычнiка. Беларусь — Нарвегiя, Iталiя — Малдова, Славенiя — Шатландыя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З паездкi ў Скандынавiю пачне свой адборачны турнiр да чэмпiянату свету-2006 нацыянальная зборная Беларусi па футболу — першы матч падначаленыя Анатол |
|