21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Над школамi — дым?

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Наш стыль — здароўе

На бацькоўскiх сходах у школах зараз можна пачуць з вуснаў класнага кiраўнiка: «Паважаныя бацькi! Растлумачце, калi ласка, дзецям, што курыць на тэрыторыi школы нельга. Ну няхай яны за вароты хаця б выходзяць...». Гаворка ўжо не iдзе пра неабходнасць адмовы ад дрэннай звычкi. Дарослыя распiсваюцца ў сваёй бездапаможнасцi на гэтым полi бiтвы i заклiкаюць дзяцей толькi да аднаго: маўляў, не шкадуеце сябе — пашкадуйце нас, у сэнсе: гонар школы.

Аднак колькасць курцоў, якiя высыпаюць на школьныя двары на перапынках, прымушае думаць, што падлеткам на гэты гонар... (Ну, вы разумееце?) Дзесьцi такую пазiцыю можна зразумець: школа iх не шкадуе, а яны, значыць, павiнны? Хаця сказаць, што школа цалкам апатычная ў адносiнах да праблемы курэння сярод вучняў, нельга.

Увогуле вучэбныя праграмы па бiялогii цi хiмii не прадугледжваюць правядзення ўрокаў па тэме курэння, аднак паказальныя сярэднiя навучальныя ўстановы практыкуюць штомесячныя сустрэчы старшакласнiкаў з урачом-нарколагам i iнспектарам па справах непаўналетнiх. Першы тлумачыць, чаму курыць шкодна, а другi — чаму нельга, у сэнсе: што за гэта бывае паводле дзеючага заканадаўства.

Нiхто не адсочваў, цi ёсць ад гэтых сустрэч прамая карысць, аднак ускосная — несумненна. Часцей за ўсё, бацькi не маюць такой iнфармацыi або хутка яе забываюць. Мiж тым, кожны курэц, i перш-наперш непаўналетнi, мае права ведаць, да чаго можа прывесцi яго, як ён лiчыць, «асабiстая справа». А прывесцi яна можа на першы раз — да папярэджання i больш пiльнай увагi з боку iнспектара IСН. На другi раз — да запрашэння бацькоў на пасяджэнне камiсii IСН, цi да пастановы падлетка на ўнутрышкольны ўлiк, цi адразу да штрафу, спаганяемага з бацькоў ў памеры 0,5 мiнiмальнага заробку. Меры пакарання прадугледжаны, дарэчы, Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь за нумарам 28. Згодна з iм, курыць забараняецца ў грамадскiх месцах, сярод якiх — грамадскi транспарт, пешаходныя пераходы, установы спорту, аховы здароўя i, канешне, навучання. Дарэчы, згодна з дэкрэтам, пры выяўленнi факта продажу цыгарэт непаўналетняму прадугледжана накладанне штрафу ў памеры 20 мiнiмальных заробкаў. У прыватным бiзнэсе, напрыклад, разлiчвацца павiнен прадпрымальнiк, якому належыць гандлёвая кропка.

Меры пакарання дзейнiчаюць ужо трэцi год. Здаецца, дастатковы тэрмiн, каб усе з iмi пазнаёмiлiся i зрабiлi пэўныя высновы. Аднак падлеткi як дымелi пад сценамi школы, так i дымяць. Толькi ў некаторых навучальных установах па пераканаўчых просьбах класных настаўнiкаў вучнi адступiлi «ў тыл» — памянялi фасадную сценку на тылавую. Паводле слоў самiх падлеткаў, расслабляе iх не толькi наяўнасць кiшэнных грошай на цыгарэты, «вялiкая сiла» рэкламы цi недагляд бацькоў, але i, шчыра кажучы, абсалютная адсутнасць боязi перад пакараннем, надзвычайная лаяльнасць дарослых да iх прыхiльнасцi.

Мяркуючы па ўсiм, дарослыя таксама не надта баяцца адказнасцi i пакарання. Яскравым пацвярджэннем таму можа служыць вялiкая колькасць пратаколаў, складзеных на дарослых паводле артыкула 160 Адміністрацыйнага кодэкса. За давядзенне непаўналетняга да стану ап“янення або за куплю для падлетка алкагольнага напою, мацунак якога вышэй за 8 градусаў, толькi ў Заводскiм раёне 19 iнспектараў па справах непаўналетнiх склалi летась 305 пратаколаў.

Паводле слоў iспектара IСН Маскоўскага раёна г.Мiнска Вiталя Анiскаўца, звычайна пратаколы па 160-му артыкулу складаюцца на знаёмых, якiя гасцiнна расчыняюць перад падлеткамi дзверы кватэр, вядомых у iнспекцыях пад назвай «прытонаў», або на бацькоў, якiя ўласнаручна налiваюць дзiцяцi. Апошняе часцей за ўсё назiраецца ў час вялiкiх дзяржаўных святаў. Колькасць падвыпiўшых падлеткаў у грамадскiх месцах у гэтыя днi рэзка ўзрастае. Аднак вядома i тое, што ў значныя дзяржаўныя святы прадстаўнiкi праваахоўных органаў глядзяць на такiя выпадкi скрозь пальцы.

Колькасць пратаколаў, складзеных па фактах распiцця спiртных напояў увогуле (i дарослымi, i падлеткамi) рэзка знiжаецца. Да падлеткаў у такi час адна «прэтэнзiя» — знаходжанне на вулiцы пасля 23.00.

З надыходам звычайных дзён сiтуацыя выраўноўваецца — усё вяртаецца на кругi свае.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На бацькоўскiх сходах у школах зараз можна пачуць з вуснаў класнага кiраўнiка: «Паважаныя бацькi! Растлумачце, калi ласка, дзецям, што курыць на тэрыт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика