21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З юбiлеем, родная школа!

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Ракаўскай сярэдняй школе — юбiлей, ды яшчэ якi! 140 гадоў назад у мястэчку пачало працаваць народнае вучылiшча, якое, мяняючы з гадамi сваё аблiчча i назву, стала сённяшняй адзiнаццацiгодкай. Так, яшчэ ў ХVI—ХVII стст. у Ракаве iснавалi дамiнiканскi i базыльянскi кляштары, а пры iх — прыходскiя школы, дзе вучылi мясцовых дзетак не толькi малiцца, але чытаць, пiсаць i лiчыць. Тым не менш, 1863 год — «чырвоная» дата ў гiсторыi свецкай адукацыi на Ракаўшчыне. Як, дарэчы, i ва ўсёй Беларусi: у гэтым годзе ў «Северо-Западном крае» па царскаму «всемилостивейшему указу» было дазволена адчыняць народныя вучылiшчы.

За сто сорак гадоў на Ракаўшчыне адзiнаццаць разоў мянялiся ўлады. У школе вучылi то па-руску, то па-польску, то па-нямецку, то па-беларуску. Аднак, нягледзячы нi на што (нi на ўлады, нi на мову выкладання), мудрыя настаўнiкi заўсёды прытрымлiвалiся аднаго правiла: выхаванне асобы павiнна пачынацца з любовi i павагi да Радзiмы. Менавiта гэта дапамагала выхоўваць у школе не толькi выдатных спецыялiстаў, але i сапраўдных патрыётаў Ракаўшчыны i ўсяе Бацькаўшчыны, захоўваць беларускую нацыю ад духоўнай дэградацыi, асiмiляцыi, русiфiкацыi, паланiзацыi i германiзацыi.

Увесь пасляваенны час выкладанне ў школе вялося на беларускай мове. За сто сорак гадоў школу скончылi тысячы вучняў. Многiя з iх уславiлi родны край сваёй працай, сталi вядомымi дзяржаўнымi i палiтычнымi дзеячамi, навукоўцамi, работнiкамi асветы, лiтаратуры, культуры, аховы здароўя, военачальнiкамi. Сярод iх — Надзвычайны i Паўнамочны Пасол Рэспублiкi Беларусь на Украiне Валянцiн Вялiчка, народны артыст Беларусi Яраслаў Еўдакiмаў, в. а. рэктара Магiлёўскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя А. Куляшова доктар фiласофскiх навук Мiхаiл Вiшнеўскi, генерал-маёр Сяргей Варэнiк, контр-адмiрал Зiгмунд Жабко, дырэктар Вiцебскага дзяржаўнага драматычнага тэатра iмя Я. Коласа заслужаны артыст Беларусi Рыгор Шацька, прэзiдэнт Беларускай акадэмii выяўленчага мастацтва Фелiкс Янушкевiч, вядомы скульптар Валяр’ян Янушкевiч, пiсьменнiкi Марыя Вайцяшонак, Язэп Янушкевiч, навукоўцы, прафесары i дацэнты Раман Руткоўскi, Валерый Раманчык, Тадэвуш Маеўскi, Людмiла Чарнавусава i iнш. Знамянальна, што некаторыя з ракаўскiх настаўнiкаў з часам сталi кандыдатамi i нават дактарамi навук (Мiкалай Мяцельскi, Аляксей i Зiнаiда Зяневiчы, Пётр Жураўскi, Валянцiн Рабкевiч i iнш.). Сёння Ракаўская сярэдняя школа — адзiная ў Беларусi (а магчыма, i не толькi) вясковая школа, на базе якой ужо чатыры разы праходзiлi мiжнародныя краязнаўчыя навукова-практычныя канферэнцыi — Ракаўскiя чытаннi (у 1996—2000 гг.), на якiя з’язджаюцца вядомыя вучоныя не толькi блiзкага, але i далёкага замежжа. Усё гэта стварае своеасаблiвы культурны мiкраклiмат самога мястэчка, усяго Валожынскага раёна i нават шырэй — Беларусi, абумоўлiвае прыцягненне да Ракаўшчыны неабыякавых да роднай гiсторыi i культуры людзей.

Калi на ўрачыстым вечары, прысвечаным 140-гадоваму юбiлею школы, прагучала прапанова пераўтварыць Ракаўскую сярэднюю школу ў лiцэй, шматлюдная зала падтрымала яе бурнымi воплескамi. Школа, несумненна, вартая гэтага.

Вячаслаў РАГОЙША,

прафесар, загадчык кафедры тэорыi лiтаратуры БДУ, выпускнiк Ракаўскай СШ 1958 года.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ракаўскай сярэдняй школе — юбiлей, ды яшчэ якi! 140 гадоў назад у мястэчку пачало працаваць народнае вучылiшча, якое, мяняючы з гадамi сваё аблiчча
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика