Дык цi можна падключыць тэлефон?
Сяргей РАСОЛЬКА
Янiна Iосiфаўна Шчурэвiч з вёскi Швабы Лагойскага раёна стаiць у чарзе на падключэнне тэлефона дакладна 15 гадоў. Але дагэтуль не можа абзавесцiся жаданай тэлефоннай сувяззю. «Летась у нас была iнфармацыйная група з райвыканкама, сказалi, што свабодныя нумары ёсць. Я на прыём да начальнiка вузла электрасувязi, а мне адказваюць: маўляў, няма тэхнiчнай магчымасцi вас падключыць. Як так?»
Тэхнiк абаненцкага аддзела Лагойскага вузла электрасувязi Наталля Зубкова пацвердзiла: Янiна Iосiфаўна стаiць у чарзе на падключэнне тэлефона пад нумарам адзiн з 2 лютага 1989 года. На АТС «Швабы» сапраўды ёсць свабодныя нумары. Але... Далей пойдзе спецыяльная тэрмiналогiя. Калi свабодная нумарная ёмiстасць на АТС маецца, дык свабодная лiнейная — адсутнiчае. Гэта i азначае па сутнасцi тое, што паведамiлi заяўнiцы: не дазваляюць тэхнiчныя магчымасцi. На практыцы гэта азначае наступнае. Ад АТС у розныя бакi пракладзены кабелi, па якiх, уласна, i ажыццяўляецца сувязь. Усе яны занятыя. Каб падключыць яшчэ аднаго (цi больш) абанента, трэба пракладваць новы кабель. А работы гэтыя каштуюць нятанна, i аплачваць iх давядзецца грамадзянiну. Канешне, чым больш будзе жадаючых карыстацца тэлефонам, тым менш давядзецца плацiць кожнаму асобна ўзятаму абаненту. Праўда, гэтыя людзi павiнны жыць у адным напрамку — напрамку пракладкi кабелю. Каб канчаткова вырашыць сваё пытанне, раiм яшчэ раз запiсацца на прыём да начальнiка вузла электрасувязi, Янiна Iосiфаўна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Янiна Iосiфаўна Шчурэвiч з вёскi Швабы Лагойскага раёна стаiць у чарзе на падключэнне тэлефона дакладна 15 гадоў |
|