Вячаслаў Альхоўскi гатовы даць дабрачынны канцэрт для ветэранаў Вялiкай Айчыннай
Уладзя ТАЦЦЯНЧЫК
Днямі ў Грамадскiм прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя расiйскага спевака i кампазiтара Вячаслава Альхоўскага, якi прыехаў у Мiнск спецыяльна, каб узяць удзел у 1-й Мiжнароднай спецыялiзаванай выставе «Тыдзень моды на здароўе».
Наведвальнiкi выстаўкi, якая праходзiць у Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа», ужо мелi магчымасць пачуць цудоўныя песнi ў выкананнi Вячаслава Альхоўскага. I прэс-канферэнцыя пачалася... з песенных фрагментаў. — У канцэртах заўсёды спяваю ўжывую, — прызнаецца спявак i жартуе: — Вельмi складана пад фанаграму сiнхронна адкрываць рот!.. Увогуле «фанаграмшчыкi» сапсавалi гледача — зараз ужо даволi часта пытаюцца са скепсiсам: а вы спяваеце ўжывую?.. У Беларусь Вячаслаў Альхоўскi прыехаў упершыню — яго запрасiлi падчас выстаўкi сродкаў масавай iнфармацыi ў Маскве: адкрываць новыя iмёны заўсёды цiкава. Тым больш што спявак заўсёды займаўся спортам i зараз вядзе здаровы лад жыцця: штодзённая ранiшняя фiззарадка з 5-кiлаграмовымi гантэлямi, плюс не курыць, амаль не ўжывае спiртнога (чырвонае вiно — «у меру»). Яго формула здароўя: спорт, любоў, вакал. Публiка ведае спевака па стаўшаму папулярным клiпу «Позняе кахан-не», якi зняў рэжысёр Алег Гусеў. У рэпертуары Альхоўскага каля 300 песень, сярод iх асаблiвае месца займаюць не толькi творы расiйскiх аўтараў, але i меладычныя неапалiтанскiя песнi, рамантычныя iспанскiя, стрыманыя англiйскiя... Спявак, дарэчы, выконвае i ўласныя песнi — прысвячае iх жанчыне, а значыць, каханню... «Зараз рыхтуецца досыць цiкавы праект сумесна з опернай дзiвай Аленай Абразцовай, — паведамiў Вячаслаў. — Мяркуем спяваць разам у джазавым дуэце». Магчыма, у хуткiм часе ў рэпертуары спевака з’явiцца i песня на беларускай мове — ён гатовы выступiць з дабрачынным канцэртам у Мiнску напярэдаднi 60-годдзя вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі ў Грамадскiм прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя расiйскага спевака i кампазiтара Вячаслава Альхоўскага, якi прыехаў у Мiнск спецыя |
|