Вiтольд ПЕСЦIС: «Што пасеем сёння — тое пажнём заўтра»Навацыi ў адукацыi Поспех або няўдача любой справы залежыць ад мноства фактараў. I чалавечы фактар у гэтым спiсе, бадай што, адзiн з галоўных.Аб праблемах падрыхтоўкi маладых кадраў для аграпрамысловага комплексу разважае рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага унiверсiтэта, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэмii навук Рэспублiкi Беларусь Вiтольд Казiмiравiч Песцiс. — Што вы як кiраўнiк вышэйшай навучальнай установы, якая рыхтуе маладыя кадры для сельскай гаспадаркi, укладваеце ў паняцце «добры спецыялiст»? — Патрабаваннi, якiя прад’яўляюцца да кадраў сёння, крыху адрознiваюцца ад тых, што iснавалi ў краiне дзесяць або дваццаць гадоў назад. У тыя часы ВНУ таксама рыхтавалi добрых спецыялiстаў. Яны ведалi тэхналогii вытворчасцi, умелi атрымлiваць высокiя ўраджаi, прывагi, надоi... Усё гэта, аднак, мала залежала ад рынку i канкурэнцыi на iм. Тады не было стратных гаспадарак. Аб iх клапацiлася дзяржава, беручы на сябе справу закупкi i рэалiзацыi атрыманай прадукцыi. Сёння — iншая справа. Практыка паказала, што многiя спецыялiсты, якiя раней быццам бы працавалi нядрэнна, не могуць спраўляцца з праблемамi ў наш час. Iм ужо недастаткова ведаў, атрыманых дзесяцiгоддзе назад. Ранейшыя метады гаспадарання сёння «не праходзяць». У тым, каб рыхтаваць спецыялiстаў новай фармацыi, здольных выкарыстоўваць на практыцы новыя падыходы да сiстэмы гаспадарання, i заключаецца галоўная задача аграрнага унiверсiтэта. — Аб новых падыходах гавораць шмат i ахвотна. Аднак у гэта паняцце рознымi людзьмi ўкладваецца розны сэнс. Якiм навукам, на ваш погляд, патрэбна ў першую чаргу вучыць будучых спецыялiстаў сёння? — Не толькi тэхналогiям вытворчасцi, але i ўменню пабудаваць яе па прынцыпах эфектыўнасцi i канкурэнтаздольнасцi. Калi раней вучылi, як атрымлiваць кармы высокай якасцi, то сёння аднаго гэтага ўжо недастаткова. Патрэбна навучыць, як атрымлiваць высакаякасныя, недарагiя кармы, выкарыстанне якiх дазволiць атрымаць больш танную прадукцыю. Толькi ў гэтым выпадку вытворчасць будзе рэнтабельнай. Вытворцу прадукцыi неабходна загадзя прадбачыць, дзе яна будзе рэалiзаваная i па якой цане, цi апраўдаюцца пры гэтым вытворчыя затраты. Прывяду просты прыклад. На адной з нарад галоўнаму аграному гаспадаркi, якая атрымала высокi ўраджай — 40 цэнтнераў збожжавых з гектара, — задалi пытанне: «Цi зможаце вы павялiчыць ураджайнасць да 60 цэнтнераў?». «Зможам», — адказаў аграном. Але калi яго папрасiлi падлiчыць, колькi будзе каштаваць такая прыбаўка i цi будзе яна эканамiчна абгрунтаванай, зрабiць гэта ён не змог. Мiж тым, сёння спецыялiст аграпрамысловага комплексу — а сярод iх вялiкая колькасць маладых — не проста вытворца прадукцыi. Ён павiнен быць i беражлiвым гаспадаром, ведаць попыт i прапанаванне на рынку, цэны, умовы, якiя задаволяць пакупнiка. Ён павiнен умець весцi дзелавыя перамовы, заключаць кантракты. — Як кажуць, разуменне праблемы — ужо крок да яе вырашэння. Што неабходна вышэйшай навучальнай установе для арганiзацыi навучальнага працэсу ў адпаведнасцi з патрабаваннямi часу? — Усяму, аб чым мы сказалi вышэй, будучых спецыялiстаў павiнны навучыць у аграрнай ВНУ. Што для гэтага неабходна? Каб унiверсiтэт стаў сапраўдным цэнтрам падрыхтоўкi i перападрыхтоўкi кадраў, у першую чаргу, ён павiнен быць добра забяспечаны тэхнiчна. Толькi праз ВНУ павiнны праходзiць выпрабаваннi новых сельскагаспадарчых агрэгатаў, сродкаў аховы раслiн, тэхнiкi i г. д. Iнакш атрымлiваецца парадокс: нядаўнiя студэнты, прыходзячы ў гаспадарку, маюць недастаткова поўнае ўяўленне аб новай тэхнiцы, таму што ва унiверсiтэце яе... проста не было! Неабходна, каб аграрныя ВНУ атрымлiвалi сучасныя камбайны i трактары адначасова з гаспадаркамi АПК. Пакуль жа, на жаль, гэта не так. Новая тэхнiка ў першую чаргу адпраўляецца на вытворчасць, таму што араць, сеяць, збiраць ураджай патрэбна ўжо сёння, а падрыхтоўка кадраў — задача на перспектыву. Аднак без спецыялiстаў, падрыхтаваных у адпаведнасцi з самымi сучаснымi патрабаваннямi, нам не дабiцца эфектыўнага развiцця сельскай гаспадаркi. Пытанне мае i адваротны бок — кадры выкладчыкаў, якiя рыхтуюць гэтых самых спецыялiстаў. «Класных» спецыялiстаў, як вядома, могуць падрыхтаваць толькi «класныя» выкладчыкi. Таму выкладчык сёння таксама павiнен пастаянна вучыцца, каб авалодаць самымi сучаснымi ведамi i перадаваць iх сваiм студэнтам. Зацiкаўленасць з боку выкладчыцкiх кадраў унiверсiтэта ў павышэннi ўласнай кампетэнтнасцi i квалiфiкацыi ёсць. Аднак яна магла б быць i большай, калi б глыбокiя веды больш важка стымулявалiся матэрыяльна, забяспечвалi больш высокi сацыяльны статус. — I тут, вядома ж, патрэбныя рашэннi на дзяржаўным узроўнi... — Без падтрымкi дзяржавы адукацыi i навуцы не абысцiся, нават улiчваючы развiццё сiстэмы пазабюджэтнай платнай адукацыi. Дарэчы, у гэтым плане лягчэй ВНУ класiчнага тыпу, што маюць папулярныя юрыдычныя, эканамiчныя, лiнгвiстычныя спецыяльнасцi. Аграрныя ж навучальныя ўстановы, якiя рыхтуюць аграномаў, заатэхнiкаў, ветэрынараў, маюць намнога менш магчымасцяў развiваць пазабюджэтную адукацыю з-за меншай прэстыжнасцi гэтых спецыяльнасцяў i невялiкiх фiнансавых магчымасцяў вясковых жыхароў, што складаюць большую частку нашых абiтурыентаў. Таму падтрымка дзяржавы ВНУ неабходная. I гэта падтрымка ва ўсiм свеце акупляецца спаўна. Усiм вядома: чым больш у грамадстве адукаваных людзей — тым багацейшае гэта грамадства. Iнтэрв’ю падрыхтавала Лiлiя НАВIЦКАЯ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Поспех або няўдача любой справы залежыць ад мноства фактараў. I чалавечы фактар у гэтым спiсе, бадай што, адзiн з галоўных |
|