21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Доктар для сельскай глыбiнкi...

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

ПА ЧУТКАХ I АЎТАРЫТЭТНА

Iнфармацыя, якая прагучала днямi па расiйскiх тэлеканалах, крыху азадачыла беларускiх телегледачоў: як вынiкае з паведамлення нашых калег, у блiжэйшы час сiстэму аказання першаснай медыцынскай дапамогi ў Расii чакае сур’ёзнае ўзрушэнне, прычынай чаго стане з’яўленне сямейных урачоў, што быццам бы прывядзе да закрыцця ў краiне жаночых кансультацый i дзiцячых палiклiнiк. Працiўнiкi такой рэформы сцвярджаюць, што падобная мадэль падыходзiць толькi для краiн трэцяга свету, а для Расii гэта адназначна азначае адкат назад.

Паколькi ў Беларусi падрыхтоўка ўрачоў агульнай практыкi вядзецца ўжо не першы год, з просьбай акрэслiць нашы перспектывы мы звярнулiся да намеснiка начальнiка Галоўнага ўпраўлення лячэбна-прафiлактычнай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь Вiктара МАСЛА.

— Сёння ў нашай краiне дзейнiчае Праграма развiцця першаснай медыка-санiтарнай дапамогi на перыяд 2003—2007 гадоў, якая атрымала станоўчую ацэнку з боку экспертаў Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя. Будучыню сельскай медыцыны мы звязваем якраз з укараненнем ўрача агульнай урачэбнай практыкi, падрыхтоўка якiх наладжана на базе Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi. Па сваёй квалiфiкацыi ўрач агульнай урачэбнай практыкi — гэта шматпрофiльны спецыялiст, якi можа пракансультаваць сваiх пацыентаў па самых розных пытаннях — ад педыятрыi i дэрматалогii да хiрургii i афтальмалогii.

Зразумела, што для таго, каб стаць урачом агульнай практыкi, трэба ўжо мець багаты вопыт працы ўчастковым педыятрам цi тэрапеўтам. Укараненне ўрачоў агульнай практыкi заклiкана наблiзiць да вясковых жыхароў аказанне ўрачэбнай дапамогi, зрабiць першасную медыка-санiтарную дапамогу на вёсцы больш якаснай, паколькi вяскоўцы пазбаўленыя магчымасцi хадзiць па палiклiнiках з аднаго кабiнета ў другi.

Але разважаць аб магчымым згортваннi ў нашай краiне акушэрска-гiнекалагiчнай i педыятрычнай дапамогi, сама меней, несур’ёзна. Безумоўна, урач агульнай урачэбнай практыкi можа даць сваiм пацыентам рэкамендацыi наконт планавання сям’i, выканаць нейкiя простыя медыцынскiя манiпуляцыi, але цалкам замянiць спецыялiстаў, якiя працуюць у жаночай кансультацыi, ён не зможа. Яго асноўнае поле дзейнасцi — сельская глыбiнка, дзе адсутнiчаюць i дзiцячыя палiклiнiкi, i жаночыя кансультацыi.

Сёння нашай краiнай узяты курс на стварэнне чатырох тэхналагiчных узроўняў аказання насельнiцтву медыцынскай дапамогi. Першы ўзровень — раённы, другi — мiжраённы цi занальны, трэцi — абласны i чацвёрты — рэспублiканскi. З улiкам дэмаграфiчнай сiтуацыi, якая складваецца апошнiм часам, мiнiстэрства лiчыць немэтазгодным мець поўны набор медыцынскiх тэхналогiй у кожнай раённай бальнiцы. Усе самыя дарагiя сучасныя тэхналогii будуць сканцэнтраваныя ў рэспублiканскiх цэнтрах, якiя мяркуецца ствараць па ўсiх медыцынскiх накiрунках.

Якасныя змены ў аказаннi медыцынскага абслугоўвання ў сельскай мясцовасцi мы звязваем таксама са стварэннем медыцынскiх акруг, у цэнтры якiх будуць размешчаны ам-булаторыі ўрачоў агульнай практыкi. У кожнай з такiх амбулаторый будуць працаваць не менш чым два ўрачы агульнай практыкi (адзiн — на прыёме, другi — на вiзiтах) плюс сярэднi медыцынскi персанал. Такiм чынам, з’яўляецца магчымасць арганiзацыi каманднай працы. Плануецца, што амбулаторыi будуць аснашчаны санiтарным аўтатранспартам i мабiльнай тэлефоннай сувяззю. У гэтым выпадку можна будзе не сумнявацца ў даступнасцi вясковага доктара...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iнфармацыя, якая прагучала днямi па расiйскiх тэлеканалах, крыху азадачыла беларускiх телегледачоў: як вынiкае з паведамлення нашых калег, у блiжэйшы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика