21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вадалеям не варта рызыкаваць у фiнансавых пытаннях, а ў Цяльцоў — прылiў сiл...

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Перыяд дваiсты: трэба не толькi разумна планаваць свой час, але i клапацiцца аб сваiм здароўi, душэўным стане. Не выхваляйцеся поспехамi — гэта можа выклiкаць зайздрасць i раздражненне ў менш удачлiвых. Задумайцеся, якi ўплыў на вас аказвае ваша атачэнне: магчыма, варта быць больш самастойным у прыняццi рашэнняў цi больш спадзявацца на свой вопыт i веды, iнтуiцыю. Глыбока ўсхваляваць могуць пагардлiвыя словы, ушчамленне правоў, непрыемная думка аб вашых здольнасцях цi недавер. Станеце ўдзяляць павышаную ўвагу свайму знешняму выгляду. Дамашнiя будуць лiчыць, што вы шмат трацiце.

ЦЯЛЕЦ. Пачнецца прылiў сiл, i вы будзеце ўладжваць праблемы, рашуча разбiрацца ў адносiнах з людзьмi i ў сабе, а таксама рабiць правiльныя крокi ў дзелавой сферы. Падзеi могуць развiвацца не заўсёды па вашаму сцэнарыю, але па ходу справы зможаце ўсё адкарэкцiраваць. Старайцеся гаварыць удумлiва, каб вашы словы былi правiльна вытлумачаны i не абярнулiся супраць вас. Пазбягайце сварак з блiзкiмi — старайцеся абыходзiць вострыя вуглы, нават калi вас пакрыўдзiлi. Добры час для рэалiзацыi праектаў i наладжвання сувязяў. Наведванне культурных мерапрыемстваў дабратворна адаб’ецца на вашым душэўным стане.

БЛIЗНЯТЫ. Будзеце iмкнуцца да паляпшэння ўсяго, што вас акружае: адносiнаў, бытавых умоў, працоўных абставiнаў. Наўрад цi нешта дасца без цяжкасцi, таму разлiчвайце на сябе, на свае веды, вопыт, iнтуiцыю. У гэты час варта адкласцi падарожжы i добра ўзважыць дзелавыя прапановы, якiя могуць аказацца перспектыўнымi. З вялiкiм захапленнем пачняце рабiць штосьцi сваiмi рукамi цi падкiнеце пару цiкавых iдэй знаёмым. Дастаткова часта будзеце адчуваць адзiноту, будуць наведваць мары аб неажыццявiмым. Калi даведаецеся аб сабе нейкiя плёткi — вышэй галаву! Няма тае хусты, каб завязаць людзям вусны.

РАК. Трымайцеся свайго курсу, але не бяжыце наперадзе паравоза. Гэты час лепш за ўсё пражыць спакойна, больш звяртаючы ўвагi на свае хатнiя справы, душэўны стан, адпачынак, а таксама на дзелавыя кантакты. Цяжка давядзецца тым, хто працуе па сумяшчальнiцтву. Навязваць свой пункт гледжання ў гэтыя днi трэба крайне абачлiва — трэба адчуваць час i дзейнiчаць па сiтуацыi. З роднымi давядзецца правесцi гутарку, маўляў, не трэба ўмешвацца ў вашы справы, i накiраваць iх энергiю ў мiрнае рэчышча. З лекавымi прэпаратамi асцярожней — можа быць алергiя.

ЛЕЎ. У гэты час вы будзеце адчуваць сябе моцнымi, упэўненымi, практычнымi i справiцеся з любымi справамi. Каб нечага дабiцца, вам трэба дакладна аргументаваць сваю пазiцыю, аперыраваць лiчбамi, фактамi. З блiзкiм чалавекам магчымы разыходжаннi ў поглядах — давядзецца прыкласцi нямала намаганняў, каб усё спакойна абмеркаваць, ды i зрабiць разнастайным ваш вольны час не пашкодзiць. Прыемна пакантактуеце з сябрамi, агульныя iнтарэсы яшчэ больш зблiзяць. Сяброўка можа запрасiць на ўрачыстасць. Аднаўляйце адносiны з людзьмi, памiрыцеся з тым, з кiм пасварылiся, цi шукайце кампрамiс, якi дазволiць падтрымлiваць неабходны ўзровень адносiнаў.

ДЗЕВА. Адчуеце прылiў сiл, цiкавасць да жыцця i працы, ды i асабiстае жыццё абяцае быць захапляльным. Гэта датычыцца i адносiнаў з блiзкiм чалавекам, i вашых творчых iнтарэсаў. Iнтуiцыя дапаможа прадбачыць канфлiкты з людзьмi, вы ацэнiце свае мiнулыя памылкi i пабудуеце новую стратэгiю ў дзелавой i ў асабiстай сферы. Будзе жаданне пахадзiць па магазiнах, наведаць салон прыгажосцi, магчыма, памяняць колер валасоў. Выпадкова — i дарэчы — сустрэнецеся са старымi знаёмымi. Чакаецца паляпшэнне фiнансавага становiшча за кошт шлюбнага партнёра. Асцерагайцеся пераводзiць дзелавыя адносiны ў iнтымныя.

ШАЛI. Радасныя i эмацыянальныя падзеi будуць чаргавацца з даволi напружанымi i праблематычнымi сiтуацыямi. Для ўласнай жа выгады старайцеся быць разважлiвымi, больш слухайце. Многiя з вас добра зарэкамендуюць сябе ў працы, змогуць нешта кардынальна змянiць у адносiнах, прыцягнуць да супрацоўнiцтва адораных людзей. Будзьце шчырымi са сваiмi блiзкiмi — хто, калi не яны, вам дапаможа i паспачувае? Давядзецца патрацiць значную суму для задавальнення жаданняў сваiх блiзкiх. Трэба быць гатовымi трымаць адказ перад кiраўнiцтвам. Магчыма, у гэты час будзеце планаваць паездку на вясну.

СКАРПIЁН. Добры энергетычны патэнцыял, фiзiчная сiла, новыя заняткi ў вольны час. Жаданне неардынарна праяўляць сябе падштурхне вас не толькi да набыцця новых ведаў, але i да знешнiх змен. Пранiклiвасць i разважнасць дазволяць больш тонка адчуваць i разумець iншых, будаваць з iмi гарманiчныя адносiны. Будуць цiкавыя мерапрыемствы, сустрэчы са старымi сябрамi, святкаванне нейкай падзеi. Вы палiчыце патрэбным пашыраць сувязi з людзьмi, не будзеце баяцца выказваць сваю думку, штосьцi высвятляць, абараняць свае iнтарэсы.

СТРАЛЕЦ. Вы зможаце больш эфектыўна выкарыстаць свае веды, навыкi, вопыт, iнтуiцыю. Верагодныя буйныя пакупкi, вы зможаце больш практычна падыходзiць да хатнiх турбот, нехта шчыльна зоймецца кватэрнымi клопатамi, чым заслужыць падтрымку i адабрэнне блiзкiх. Некаторым давядзецца адаптавацца да новых умоў жыцця: магчыма, да новай працы i абавязкаў цi да новых членаў сям’i, афармляць лiзiнг, спадчыну. Не адкладвайце высвятленне таго, што вас непакоiць цi чаго вы не разумееце. Навакольныя будуць выкарыстоўваць вас як генератар iдэй. Вам можа спатрэбiцца добры ўрач.

КАЗЯРОГ. Вам давядзецца перагледзець свае матэрыяльныя схiльнасцi i эмацыянальныя сiмпатыi, змiрыцца з нейкiмi абставiнамi на працы, у быце, у асабiстых адносiнах. Дзецям спуску не давайце — дапамагайце, але i кантралюйце. Спрыяльны час для падарожжаў, камандзiровак, новых знаёмстваў, навучання. На вашым жыццёвым шляху можа з’явiцца духоўны настаўнiк, але не ўскладайце на яго вырашэнне сваiх праблем — самi павiнны працаваць над сабой. У гэты час вам больш цiкавымi будуць чужыя людзi, чым блiзкiя. Могуць спраўдзiцца вашы матэрыяльныя жаданнi. Мяняйце прыхiльнасцi ў ежы — памiж карысным i прыемным выбiрайце першае.

ВАДАЛЕЙ. Не варта рызыкаваць у фiнансавых пытаннях, а новыя дзелавыя прапановы, творчыя iдэi трэба добра абдумаць i рэалiзоўваць пасля 16 чысла. Тое ж датычыцца i асабiстага жыцця — не варта спяшацца з высновамi i кардынальна нешта мяняць. Для тых, хто святкуе дзень нараджэння, блiзкiя рыхтуюць арыгiнальны сюрпрыз. Вы можаце нямала зэканомiць, калi не палянуецеся сабраць iнфармацыю, перш чым штосьцi купiць, заказаць, арганiзаваць. Давядзецца стрымлiваць «творчы патэнцыял» нейкага чалавека, каб ён не наламаў дроў. Ды i самi райцеся з блiзкiм, iнакш ён падумае, што iм пагарджаюць.

РЫБЫ. Вы перагледзiце свае планы на блiжэйшы тыдзень, ад нечага адмовiцеся, прыдумаеце штосьцi новае. Час прапаноўвае весцi спакойны лад жыцця, займацца прывычнымi справамi, самаадукацыяй. Любая нядбайнасць цi недакладнасць пры выкананнi сваiх абавязкаў можа выклiкаць вялiзны рэзананс. Адбудзецца сустрэча са старымi сябрамi i знаёмымi, але вы можаце злавiць сябе на думцы, што гэтыя людзi ўжо сталi нецiкавымi. У той час вы самаахвярна будзеце дапамагаць iншым. Лёгкiя захворваннi, перанесеныя «на нагах», могуць мець наступствы, таму свае справы сувымярайце з самаадчуваннем.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика