21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей ЗАБАЛОЦЕЦ: «Праблема ў розных падыходах ...»

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ВАЛЯНЦIНАЎ

Праблемы беларускага ПЭКа мы папрасiлi абмеркаваць старшыню Камiсii па прамысловасцi, палiўна-энергетычнаму комплексу, сувязi i прадпрымальнiцтву Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Сяргея ЗАБАЛОТЦА.

— Беларускiя парламентарыi разумеюць, што без дапамогi Расii ў гэтым пытаннi Беларусi будзе вельмi цяжка выжыць. Хоць ёсць i прыхiльнiкi рэзкага павароту на Захад у вырашэннi гэтага пытання. Аднак яны не разумеюць цi не хочуць гэтага ведаць, што больш за тры чвэрцi прадукцыi нашых прадпрыемстваў (а па асобных з iх доля дасягае 85 працэнтаў) паступае ў Расiю. Не выпадкова ў мiнулым годзе наш тавараабмен склаў больш за 12 млрд. долараў.

Палiўна-энергетычныя рэсурсы займаюць у гэтым балансе адну з асноўных пазiцый. Амаль усю энергетыку мы атрымлiваем з Расii. Адносна невысокая цана на энерганосьбiты дазваляе нашым прадпрыемствам вытрымлiваць канкурэнцыю на сусветнай арэне i паступова заваёўваць больш далёкiя рынкi. Мэтанакiраваная палiтыка нашай дзяржавы заключаецца ў тым, каб пры любым крызiсе ва ўзаемаадносiнах (быў час, калi нават перакрывалi газавую трубу) iмкнуцца да перагаворнага працэсу. Пры iм кампрамiс магчымы заўсёды. Вось i ў мiнулым годзе ў Беларусь паступiла 10,2 млрд. кубаметраў газу па цане пятага пояса Расii.

— Тым не менш, чаму Беларусь i Расiя не могуць дагаварыцца аб канкрэтных пастаўках энерганосьбiтаў на больш працяглы тэрмiн? Праблемы ўзнiкаюць ужо не першы год.

— Праблема ў тым, што Беларусь i Расiя па рознаму падыходзяць да вырашэння гэтага пытання. Былi б гэта расiйскiя нетры, якiя даюць асноўныя паступленнi ў бюджэт, праблем, хутчэй за ўсё, не ўзнiкала б наогул. А так у расiйскiх кампанiй прэвалiруюць асабiстыя iнтарэсы. Напрыклад, «Газпрам» прапануе нам стварыць сумеснае газатранспартнае прадпрыемства, аснову якога склаў бы «Белтрансгаз» — дзяржаўнае прадпрыемства. Пры гэтым нам прапануецца аддаць кантрольны пакет акцый па балансаваму кошту. Такiя сумесныя прадпрыемствы ўжо стваралiся з удзелам «Газпрама» ў Германii, Францыi, аднак там аб кантрольным пакеце акцый гаворка не вялася наогул. Далей, нам прапануюць прадаваць акцыi зыходзячы з балансавага кошту асноўных фондаў. У той жа час сусветная практыка паказвае, што за аснову бярэцца рынкавы кошт асноўных фондаў прадпрыемстваў. У вынiку ацэнка «Белтрансгаза» расiйскiм бокам атрымлiваецца меншай за нашу ў восем разоў. Дарэчы, па такiх прычынах адмаўляецца ад стварэння газатранспартнага кансорцыуму i Украiна.

— Адной з прычын маруднай распрацоўкi беларускага бюджэту была няпэўнасць цаны на газ. Цi магчыма павелiчэнне цаны на газ i як гэта адаб’ецца на нашым галоўным фiнансавым дакуменце?

— Пасля прыняцця бюджэту прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi заявiў, што ў прынцыпе Беларусь i Расiя iдуць да дасягнення прымальных дагаворанасцяў. Павелiчэнне цаны магчымае, i яно хутчэй за ўсё адбудзецца, прычым i для расiйскiх спажыўцоў. Аднак па сусветных цэнах Беларусь атрымлiваць энерганосьбiты наўрад цi будзе. Павышэнне цэн, канешне ж, паўплывае на выкананне бюджэту, аднак развалiць яго яно не зможа. У блiжэйшай жа перспектыве магчымы пераход на так званы сезонны ўзровень цэн.

— Наколькi станоўчы эфект можа даць Беларусi распрацоўка альтэрнатыўных крынiц энергii, павелiчэнне закупак у iншых замежных краiнах?

— У беларускiм урадзе створаны камiтэт па энергаэфектыўнасцi, якi ўшчыльную займаецца гэтымi праблемамi. Беларусь выдзяляе дастаткова вялiкiя сродкi на асваенне нетрадыцыйных вiдаў палiва. Гэта i выкарыстанне лесу, кустоўя, i адраджэнне малых гiдраэлектрастанцый.

Магчыма i павелiчэнне закупак у iншых краiнах. Хоць тут на першы план выходзiць праблема транспарцiроўкi, якая iстотна павышае цану прадукту. У той жа час ёсць i станоўчыя прыклады. Напрыклад, Iгналiнская атамная электрастанцыя ў Лiтве, калi б урад СССР вырашыў пачаць яе будаўнiцтва на другiм беразе возера, магла б наогул належаць Беларусi. Таму ў пастаўках электраэнергii з Лiтвы мы таксама зацiкаўленыя.

— У Беларусi ёсць прыхiльнiкi будаўнiцтва ўласнай электрастанцыi, якая б iстотна знiзiла праблему палiўна-энергетычнай бяспекi Беларусi. Цi з’яўляецеся вы прыхiльнiкам такога вырашэння праблемы?

— Прыхiльнiкаў будаўнiцтва ў Беларусi атамнай электрастанцыi дастаткова. Калi б у нас была свая АЭС, у закупцы электраэнергii не было б неабходнасцi наогул. Пакуль жа, напрыклад, Бярозаўская ГРЭС, якая прайшла сур’ёзную рэканструкцыю, у стане забяспечыць энергiяй толькi свой рэгiён.

Цяпер бяспека атамных электрастанцый дастаткова высокая, хоць пэўная ступень рызыкi застаецца. Аднак многiя вучоныя Акадэмii навук Беларусi лiчаць, што, не маючы iншых крынiц стварэння энергii, мы рана цi позна прыйдзем да будаўнiцтва АЭС. Аднак будаваць яе на тэрыторыi Беларусi не абавязкова. Можна прыняць долевы ўдзел у яе будаўнiцтве на захадзе Расii. Там знаходзяцца дзве атамныя электрастанцыi, на якiх мы маглi б пабудаваць дадатковы блок i транспартаваць энергiю ў нашу краiну.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праблемы беларускага ПЭКа мы папрасiлi абмеркаваць старшыню Камiсii па прамысловасцi, палiўна-энергетычнаму комплексу, сувязi i прадпрымальнiцтву Пала
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика