Давер да ААБ «Беларусбанк» павышаецца
Iван АНIСIМАЎ
Пра гэта сведчаць i вынiкi яго дзейнасцi ў мiнулым годзе
Учора адбылося пашыранае пасяджэнне Праўлення ААБ «Беларусбанк», на якiм разгледжаны вынiкi работы вядучай банкаўскай установы краiны за мiнулы год. Дзейнасць банка, паводле слоў першага намеснiка старшынi праўлення Сяргея Румаса, была скiравана ў першую чаргу на рэалiзацыю асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi краiны, а таксама праграм комплекснага абслугоўвання насельнiцтва i мераў па паляпшэнню якасцi крэдытнага партфеля. Аб стабiльнасцi i надзейнасцi ААБ «Беларусбанк» i павышэннi яго аўтарытэту сярод юрыдычных асоб i насельнiцтва красамоўна сведчаць наступныя лiчбы. На 1 студзеня 2004 года ўласны капiтал банка склаў 679,3 млрд. руб. i павялiчыўся за год на 179 працэнтаў, статутны фонд дасягнуў 546,6 млрд. руб., або 203,2 млн. еўра, — рост склаў 179,4 працэнта. Паказчык дастатковасцi капiталу склаў 20,9 (пры нарматыве не менш чым 10). У мiнулым годзе на разлiкова-касавым абслугоўваннi знаходзiлася 51,3 тыс. клiентаў — юрыдычных асоб, у тым лiку 22,1 тыс. iндывiдуальных прадпрымальнiкаў (43 працэнты) i 12,6 тыс. грамадскiх арганiзацый. Прырост склаў 15 працэнтаў (6,6 тыс. клiентаў). На абслугоўваннi ў банку знаходзяцца такiя буйныя клiенты, як РУП «ВА «Беларуськалiй», ААТ «Палiмiр», ААТ «Мазырскi НПЗ», РУП «БМЗ», ААТ «Гарадзейскi цукровы камбiнат», «ААТ «Жабiнкаўскi цукровы завод», ААТ «Скiдальскi цукровы камбiнат», ВА «МТЗ», Аб’яднанне «БЧ», ААТ «Белшына» i iншыя. Летась банкам была распрацавана Праграма комплекснага абслугоўвання насельнiцтва на 2003—2005 гады. Па стану на 1 студзеня 2004 года ў банку абслугоўвалася 15,4 млн. рахункаў фiзiчных асоб у нацыянальнай i замежнай валютах. Ва ўстановах ААБ «Беларусбанк» захоўвалася 62,2 працэнта сродкаў насельнiцтва, прыцягнутых банкамi рэспублiкi, у тым лiку 68,7 працэнта — у беларускiх рублях i 55,4 працэнта — у замежнай валюце. Прырост укладаў у беларускiх рублях склаў 354,5 млрд. руб. i 91,3 млн. долараў ЗША. Важнай падзеяй стала тое, што сума прыцягнутых сродкаў насельнiцтва ва ўклады за год перавысiла 1,4 трлн. руб. i цяпер наблiзiлася да 1,5 трлн. руб. Гэта пераканаўчае сведчанне ўсё большага даверу насельнiцтва краiны да праводзiмай банкам дэпазiтнай палiтыкi, выбранай стратэгii арганiзацыi i развiцця ашчаднай справы. Прыём грашовых сродкаў насельнiцтва ажыццяўляецца па 13 вiдах укладаў у нацыянальнай i па 6 — у замежнай валюце. Стаўкi па ўкладах у беларускiх рублях забяспечвалi даход насельнiцтву з улiкам iнфляцыйных працэсаў. За перыяд абслугоўвання БРФ «Узаемаразуменне i прымiрэнне» 133 тысячам грамадзян рэспублiкi, якiя пацярпелi ад нацыянал-сацыялiсцкiх праследаванняў у гады другой сусветнай вайны, выплачана з двух фондаў (нямецкага i аўстрыйскага) 208 млн. еўра, у тым лiку на працягу 2003 года было выплачана 75 млн. еўра 45 тысячам грамадзян. Ва ўстановах банка атрымлiваюць заработную плату 1 млн. чалавек праз укладныя рахункi i 581 тысяча — пры дапамозе пластыкавых картак (46 працэнтаў агульнай колькасцi насельнiцтва, якое занята ў галiнах народнай гаспадаркi краiны). Па выплаце пенсiй праз укладныя i карт-рахункi прынята на абслугоўванне 33,9 працэнта, або 42,1 тыс. пенсiянераў Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, пастаўленых на пенсiйны ўлiк у 2003 годзе. Усяго праз укладныя (бягучыя) рахункi атрымлiваюць пенсiю 343 тыс. пенсiянераў, што складае 13,9 працэнта агульнай колькасцi пенсiянераў Беларусi. Усё большую папулярнасць у насельнiцтва краiны заваёўвае выкарыстанне банкаўскiх пластыкавых картак. Летась, у прыватнасцi, «Беларусбанкам» iх эмiтавана 362 тыс. Агульная колькасць эмiтаваных банкам картак сёння складае 626 тыс. штук. На працягу года ўстаноўлена 67 банкаматаў, 48 iнфакiёскаў. Усяго ж функцыянуюць 211 банкаматаў, з iх 13 прымаюць карткi мiжнародных плацежных сiстэм i ўнутранай сiстэмы «БелКарт», 15 банкаматаў пераведзены ў мульцiвалютны (двухвалютны) рэжым, арганiзавана 786 пунктаў выдачы наяўных, 384 пункты прыёму камунальных плацяжоў. Летась адкрыта 66 новых пунктаў абслугоўвання па сiстэме Western Union, усяго функцыянуе 271 пункт, што складае 49 працэнтаў ад агульнай колькасцi ў Рэспублiцы Беларусь. Колькасць пераводаў па сiстэме Western Union летась павялiчылася ў параўнаннi з такiм жа перыядам 2002 года ў 1,8 раза. Палiтыка банка ў крэдытаваннi арыентавана на актыўную падтрымку айчынных вытворцаў, рэалiзацыю праграм iмпартазамяшчэння, развiццё экспартнага патэнцыялу, укараненне новых тэхналогiй, забеспячэнне харчовай i энергетычнай бяспекi, рэалiзацыю iнвестыцыйных праектаў. Доля доўгатэрмiновых крэдытных укладанняў у крэдытным партфелi банка склала 52 працэнты, у тым лiку па формах уласнасцi: прыватная — 50 працэнтаў, дзяржаўная — 38 працэнтаў, iншая — 12 працэнтаў. Крэдыты банка накiраваны ў такiя сектары эканомiкi, як прамысловасць, прадпрыемствы гандлю i грамадскага харчавання, сельская гаспадарка, будаўнiцтва i iнш. Важнейшым напрамкам развiцця банка ў гэтым i наступных гадах стане ўдасканаленне iнфармацыйных тэхналогiй, стварэнне адзiнай базы даных. На гэтай падставе будзе аптымiзавацца структура сеткi банка. Ставiцца задача, падкрэслiў Сяргей Румас, дасягнуць высокай якасцi абслугоўвання клiентаў ва ўсiх установах незалежна ад таго, дзе яны размешчаны — у буйным горадзе цi невялiкiм населеным пункце.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта сведчаць i вынiкi яго дзейнасцi ў мiнулым годзе |
|