21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi людзi перастануць баяцца анколагаў — зможам вырашыць праблему прафiлактыкi i эфектыўней лячыць

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

(Працяг. Пачатак у нумарах за 20, 21, 24 лютага.)

Фактары, якiя садзейнiчаюць узнiкненню раку малочнай залозы

З мноства разнастайных фактараў рызыкi ўзнiкнення раку малочнай залозы можна вылучыць асноўныя.

1. Узрост. Асаблiва ўважлiвымi да сябе павiнны быць жанчыны старэй за 40 гадоў, бо рак малочнай залозы часцей выяўляецца ва ўзросце ад 40 да 60 гадоў (каля 50 працэнтаў усiх выпадкаў). Аднак сачыць за сваiмi грудзьмi павiнны i дзяўчаты маладога ўзросту, бо рак «маладзее».

2. Спадчыннасць. Пры наяўнасцi раку малочнай залозы ў блiзкiх сваякоў (асаблiва ў маладым узросце) жанчына павiнна сачыць за сабой вельмi старанна, бо рызыка выяўлення ў яе пухлiны ў 2,5—5 разоў вышэйшая (у залежнасцi ад ступенi роднасцi). На шчасце, толькi 5 працэнтаў выпадкаў раку малочнай залозы перадаецца з пакалення ў пакаленне; часцей спадчынным шляхам перадаецца толькi схiльнасць. Апошнiм часам выяўлены ген раку малочнай залозы ў доўгiм плячы 17-й храмасомы (BRCA-1) i ген схiльнасцi ў доўгiм плячы 13-й храмасомы (BRCA-2). Магчыма, у будучынi мы зможам выкарыстоўваць гэта ў клiнiчнай практыцы.

3. Фiзiчныя траўмы малочнай залозы. Працэнт «посттраўматычнага» раку малочнай залозы вагаецца ад 4,2 да 44,6. Неабходна засцерагаць малочныя залозы ад траўмаў. Калi ж на месцы траўмы засталося зацвярдзенне, трэба тэрмiнова звярнуцца да анколага, а не займацца самалячэннем.

4. Псiхiчныя траўмы (стрэсы i перажываннi). Працяглыя перараздражненнi цэнтральнай нервовай сiстэмы рознымi фактарамi прыводзяць да яе функцыянальнага знясiлення i тым самым парушаюць нармальны абмен у арганiзме, што спрыяе развiццю злаякасных новаўтварэнняў.

5. Харчаванне. Залiшняе ўжыванне жывёльных тлушчаў, высокакаларыйнай ежы, няхватка вiтамiнаў (асаблiва А, Е, С), атлусценне таксама павышаюць рызыку анкалагiчнага захворвання.

6. Дзетародная функцыя жанчыны. Да фактараў гэтай групы можна аднесцi раннi, да 12 гадоў, пачатак менструацый i познi клiмакс (пасля 53—55 гадоў), познiя першыя роды (26 гадоў i старэй) i ўвогуле роды пасля 40 гадоў, малую колькасць родаў, кароткачасовасць кармлення грудзьмi, частыя аборты, запаленне прыдаткаў маткi, панiжаную палавую ўзбуджальнасць (фрыгiднасць), першасную бясплоднасць, нерэгулярнасць i познi пачатак палавога жыцця, перанесеныя мастыты i iнш.

7. Парушэнне функцыi печанi, шчытападобнай залозы, яечнiкаў.

8. Дрэнная якасць вады i паветра.

9. Павышаная iанiзуючая радыяцыя. Вывучалi выпадкi раку малочнай залозы пасля атамнай бамбардзiроўкi ў Японii. Аказалася, што частата пухлiн значна вышэйшая ў тых, хто падвергся радыеактыўнаму апраменьванню. Найбольш моцнае анкагеннае дзеянне радыяцыi праявiлася ў тых, хто падвергся ёй ва ўзросце 10—19 гадоў, слабейшае — у жанчын старэй за 35 гадоў.

Былi ацэнены таксама вынiкi даследавання жанчын па медпаказаннях (напрыклад, рэнтгенаскапiя грудной клеткi пры туберкулёзе, радыетэрапiя пры мастыце, анкiлазуючым спандылiце, скалiёзе i г.д.). Было паказана, што апраменьванне грудной клеткi ва ўмерана высокiх дозах (напрыклад, памiж 1 i 3 Гр) да 40 гадоў павышае рызыку раку малочнай залозы, i далейшае павышэнне дозы павялiчвае гэту рызыку. Частае ўзнiкненне раку малочнай залозы назiралi таксама пасля радыетэрапii па прычыне хваробы Ходжкiна (лiмфагранулематоз). Другасны рак малочнай залозы развiваецца пасля радыетэрапii першапачатковага раку, але толькi сярод жанчын, якiя апраменьвалiся ва ўзросце да 45 гадоў.

Уплыў малых доз радыяцыi на рызыку з’яўлення раку малочнай залозы вывучаны параўнальна мала. Павышэнне гэтай рызыкi было адзначана ў майстроў, якiя працуюць з радыеактыўнымi фарбамi пры пакрыццi iмi цыферблатаў гадзiннiкаў i атрымлiваюць тыднёвую дозу 0,001—0,004 Гр, а таксама ў медыкаў-радыёлагаў. Агульныя дыягнастычныя працэдуры, такiя як рэнтгенаграфiя грудной клеткi i мамаграфiя, даюць на тканкi малочнай залозы радыяцыю 0,0002 i 0,00015 Гр адпаведна. Менш чым 1 працэнт выпадкаў раку малочнай залозы можна аднесцi на рахунак агульных дыягнастычных (радыелагiчных) працэдур. Таму большасцi жанчын робяць мамаграфiю пасля 40 гадоў, калi рызыка раку малочнай залозы ад гэтага апраменьвання нязначная.

Што датычыцца Чарнобыльскай аварыi, то ў 1995—1996 гг. адзначаўся больш высокi тэмп росту раку малочнай залозы ў Гомельскай вобласцi.

10. Яркае святло. Даследаванняў няшмат. Тым не менш было паказана, што жанчыны, якiя працуюць з яркiм святлом, маюць павышаную рызыку ўзнiкнення раку малочнай залозы (павялiчваецца выпрацоўка мелатанiну, потым эстрагенаў i пралактыну).

11. Дэфiцыт вiтамiну Д. Падчас параўнальнага даследавання жанчын з поўначы i поўдня было выяўлена, што вiтамiн Д i яго метабалiты могуць знiжаць рызыку раку малочнай залозы. Аднак даследаваннi працягваюцца.

12. Гiпадынамiя. Было адзначана, што малая фiзiчная актыўнасць павышае рызыку раку малочнай залозы.

Спалучэнне некалькiх адмоўных фактараў павышае рызыку захворвання.

Веданне ўказаных фактараў рызыкi важнае ў плане прафiлактыкi раку малочнай залозы i яго своечасовай дыягностыкi (гл. табл.).

Ацэнка адноснай рызыкi раку малочнай залозы

Фактары рызыкi Ацэньваемая рызыка, бал

Устаноўленыя фактары рызыкi:

Пажылы ўзрост (65—69 гадоў у параўнаннi 17 з 30—34 гадамi)

Пражыванне ў Паўночнай Амерыцы цi Еўропе 4—5 ў параўнаннi з Азiяй

Пражыванне ў горадзе 1,5

Высокi ўзровень адукацыi цi сямейны даход 1,5

Мацi або сястра хварэлi на РМЗ 2—3

Познi ўзрост першых родаў (>30 гадоў 2—3 у параўнаннi з 55 гадоў у параўнаннi 2 з менапаўзай 164 см у параўнаннi са

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика