Поспехi беларускага мотагоншчыка
Беларускi гоншчык Яўген Тылецкi стаў пераможцам 3-га, заключнага, адкрытага чэмпiянату Расii па мотакросу. (3-i этап гэтых спаборнiцтваў прайшоў 22 лютага ў Санкт-Пецярбургу). У першых двух этапах, якiя праходзiлi ў Зеленаградзе i Галiцыне, наш гоншчык узяў бронзу i серабро, а па суме трох этапаў стаў сярэбраным прызёрам чэмпiянату.
На тыдзень раней, у Каўрове, выступаючы на маладзёжным кубку Расii, Яўген Тылецкi таксама заняў другое месца. Яўген Тылецкi — вучань 7 класа СШ № 53 г. Мiнска, Ён выхаванец Мiнскай СДЮСТШ па аўтамотаспорту ДТСААФ краiны. У мiнулым годзе ён стаў чэмпiёнам Рэспублiкi Беларусь у класе 125 куб. м сярод мужчын, чэмпiёнам Польшчы, пераможцам асобных этапаў Еўропы. Беларускi гоншчык — пераможца Кубка свету, якi праходзiў у Галандыi ва ўзроставай групе да 16 гадоў, i Кубка выклiку па суперкросу Эстонii. Трэнiруе маладога чэмпiёна бацька Аляксандр Тылецкi — майстар спорту, чэмпiён СССР, чэмпiён Узброеных Сiл, у мiнулым неаднаразовы прызёр мiжнародных спаборнiцтваў па мотакросу, а цяпер — старшы трэнер Мiнскай СДЮСТШ па аўтамотаспорту i зборнай Рэспублiкi Беларусь. Мiкалай САПРАНОВIЧ, старшы механiк СДЮСТШ па аўтамотаспорту ДТСААФ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi гоншчык Яўген Тылецкi стаў пераможцам 3-га, заключнага, адкрытага чэмпiянату Расii па мотакросу. (3-i этап гэтых спаборнiцтваў прайшоў 22 лю |
|