Закажы сабе палёт
Цi можна заказаць сабе сон без кашмараў, з прыемнымi адчуваннямi, дзе будуць сустрэчы з тымi, каго мы любiм, каго хочам бачыць? Навука адказвае, што гэта цалкам пад сiлу чалавеку.
Яшчэ ў ХVIII стагоддзi фiзiёлагi праводзiлi доследы па ўплыву знешнiх фактараў на сон. Яны дакраналiся да таго, хто спiць, шапталi яму на вуха, капалi ваду на твар, ахалоджвалi цi награвалi рукi i ногi. Нярэдка, прачнуўшыся, чалавек расказваў яркi сон, змест якога больш цi менш адпавядаў уздзеянням. Аб тым, што, загадзя настроiўшыся пэўным чынам, можна ўплываць на змест сну, ведалi старажытныя грэкi. Пiлiгрымы, якiя прыходзiлi на пакланенне ў храм да таго цi iншага бажаства, верылi, што трэба застацца тут нанач, тады ў сне табе з’явiцца бог i дасць параду па складанаму жыццёваму пытанню, дапаможа ў цяжкай справе або пазбавiць ад хваробы. Пасля рытуальнага посту i прынясення ахвяр паломнiкi клалiся спаць на каменную падлогу, пакрытую шкурамi. Сапраўды, многiм з’яўлялiся ў сне Асклепiй цi Гермес, Зеўс цi Афiна. Псiхалагiчная падрыхтоўка, пах духмяных рэчываў, холад каменнай падлогi i iншыя раздражняльнiкi, якiя адрознiвалiся ад звычных, сапраўды выклiкалi жаданы сон. Сучасныя псiхолагi звярнулi ўвагу на ўнутраныя фактары, якiмi таксама можна паўплываць на сюжэт сну. Яны справядлiва адзначаюць, што кiраванне сном шляхам знешнiх фактараў — святла, гуку, тэмпературы — патрабуе пабочнай дапамогi i таму нязручнае. Iншая справа — самаўнушэнне, з яго дапамогай можна дабiцца цiкавых вынiкаў у атрыманнi сноў «на заказ». Калi мы навучымся ўплываць на змест сноў — значыць, прама ў сне, не сыходзячы з ложка, будзем атрымлiваць кожную ноч зарад добрага настрою i нават у нейкай ступенi вырашаць свае праблемы, што назапасiлiся за дзень. Псiхалагiчная дзейнасць мае месца ўсю ноч. У людзей у перыяд сну адбываецца неўсведамляльная работа над праблемамi i перапрацоўка iнфармацыi, якая паступiла ў мозг за дзень. «Усе мы бачым сны, але не ўсе iх запамiнаюць, — сцвярджае кандыдат медыцынскiх навук, дацэнт кафедры псiхатэрапii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi Iрына Анатольеўна Байкова, — сны бачаць кожную ноч у сярэднiм 4—6 разоў. Працягласць сноў падчас ночы 1,5—2 гадзiны». Цi можна навучыцца глядзець сны па жаданню, цi хаця б проста глядзець «некiруемыя» сны? Можна, сцвярджаюць псiхолагi. Для трэнiроўкi ў запамiнаннi сноў амерыканскi часопiс «Псiхалогiя сёння» рэкамендуе, прачнуўшыся пасярод сну, коратка запiсаць яго змест на магнiтафон цi трыма-чатырма словамi на аркушы паперы. Пры гэтым важна не запальваць яркае святло, каб не прачнуцца канчаткова. Памяць на сны цудоўным чынам паляпшаецца пасля прыёму павышаных доз вiтамiну В6, якога шмат у дражджах, мясе, печанi. Амерыканскi псiхолаг Патрыцыя Гарфiлд навучылася прачынацца пасля ўсякага сну i запiсваць яго змест у цемнаце. За 14 гадоў вывучэння сноў яна сабрала велiзарную колькасць: у 17 тоўстых сшытках запiсана больш як 10.000 сноў. Жаданыя сны Патрыцыя выклiкае ў сябе самаўнушэннем. Вось як яна навучылася лётаць у сне: «У адзiн з вечароў я сказала сабе: сёння ноччу я дакладна палячу». I што ж? Нiчога! Мне ўвогуле нiчога не прыснiлася. Напэўна, для праяўлення вынiкаў унушэння патрабуецца больш цi менш доўгi «iнкубацыйны перыяд». Але ў рэшце рэшт усё атрымалася — я ўзнялася над зямлёй, не вельмi высока, але ляцела з велiзарнай хуткасцю. Гэта было цудоўна!..» Шчаслiвых вам палётаў у сне! Падрыхтавала Вольга ШАЎКО.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi можна заказаць сабе сон без кашмараў, з прыемнымi адчуваннямi, дзе будуць сустрэчы з тымi, каго мы любiм, каго хочам бачыць? Навука адказвае, што г |
|