21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пасцялiце на ложак пунсовую бялiзну

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

КОЛЕРАВАЯ ТЭРАПIЯ

Наш мозг, мяркуюць вучоныя, успрымае колер гэтак жа, як i страўнiк — ежу. I так, як нам часам хочацца паспрабаваць чаго-небудзь канкрэтнага, так i наша цела калi-нiкалi мае патрэбу ў канкрэтным колеры. Такiм чынам, iснуе меркаванне, што колер, якi нас акружае, можа ўплываць на самаадчуванне, настрой i нават лячыць.

«Пiлюлi колеру» для чалавека абсалютна бяспечныя, у адрозненне ад звычайных сiнтэтычных лекаў, якiя лёгка могуць выклiкаць алергiю цi пабочныя з`явы.

У залежнасцi ад даўжынi хвалi колеры падзяляюцца на тры групы: доўгахвалевыя (чырвоны, аранжава-чырвоны, аранжавы), сярэднехвалевыя (жоўты, жоўта-зялёны, зялёны) i кароткахвалевыя (блакiтны, сiнi, фiялетавы). На орган зроку найбольш станоўчае ўздзеянне аказваюць маланасычаныя колеры сярэдняй часткi бачнага спектру (жоўта-зялёна-блакiтныя), так званыя аптымальныя.

Такiм чынам, якi колер i як на нас уздзейнiчае.

* Чырвоны павялiчвае ўнутраную энергiю, лiбiда i сэксуальнасць, садзейнiчае актывiзацыi кроветварэння, нармалiзацыi кроваабароту i абмену рэчываў.

* Аранжавы дапамагае перамагчы стомленасць, хандру, дэпрэсiю, няўпэўненасць, трывогу i страх.

* Жоўты павялiчвае канцэнтрацыю ўвагi, паляпшае настрой i памяць. Яго ўплыў вельмi жыватворны пры парушэннях работы печанi.

* Зялёны спрыяе рытмiчнай рабоце сэрца, адпачынку вачэй, аказвае ўмеранае процiзапаленчае i процiалергеннае ўздзеянне, карысны пры панiжанай функцыi нырак, галавакружэннi, нервознасцi.

* Блакiтны заспакойвае, павялiчвае iмунiтэт, здымае запаленне i адчуванне смылення (напрыклад, пры сонечных апёках), станоўча ўплывае на работу шчытападобнай залозы.

* Сiнi дапамагае пры бяссоннiцы, выклiкае адчуванне камфорту i спакою, здымае напружанне, панiжае артэрыяльны цiск, супакойвае дыханне. Спецыялiсты па колеравай тэрапii раяць сiнi колер жанчынам пры парушэннi менструальнага цыкла i ў час клiмаксу.

* Фiялетавы ўзмацняе iнтуiцыю, нармалiзуе стан лiмфатычнай сiстэмы, дапамагае пры мiгрэнях.

Прымяняць сеанс колеравай тэрапii можа кожны.

Напрыклад, калi трохi змерзлi — надзеньце чырвоныя шкарпэткi, свiтэр i сагрэецеся значна хутчэй, чым у адзеннi любога iншага колеру.

У каханага знiкла жаданне — пасцялiце на ложак пунсовую бялiзну.

Усталi «не з той нагi»? Выпiце шклянку аранжавага маркоўнага цi апельсiнавага соку на снеданне, накiньце аранжавы шалiк цi завяжыце аранжавы гальштук — i настрой пад уздзеяннем гэтай «колеравай iн`екцыi» павiнен палепшыцца.

Калi з цяжкасцю засынаеце, надзеньце сiнюю цi цёмна-блакiтную навалачку на падушку, пастаўце лямпу з сiнiм абажурам у спальнi — сон наладзiцца.

Вас турбуе нейкая праблема? Прагуляйцеся па зялёным лесе, i вы прымеце сеанс не толькi ароматэрапii. Вядома, напрыклад, што арабскiя мудрацы, якiя спрабавалi вырашыць нейкую цяжкую задачу, глядзелi на iзумруд.

Па парадах псiхатэрапеўтаў далучыцеся да невычэрпнай крынiцы «вясёлкавай» энергii, нiбыта дыхаючы «праз колер». Зручна размясцiцеся на ложку (лежачы на спiне) цi сядзьце на стул, не перакрыжоўваючы ног. Дыхайце спакойна i роўна. Уявiце што-небудзь прыемнае, напрыклад, марскi бераг цi лясную паляну. Зараз уявiце, што жыватворны паток яркага колеру, нiбы сноп сонечных промняў, падае вам на грудзi i пачынае разлiвацца па ўсiм целе. Калi ёсць праблемы са здароўем, уявiце канкрэтны колер, якi дапаможа «вылячэнню», i ў думках накiруйце яго на сваё «хворае месца».

Можна прымаць «колеравыя» ванны, выкарыстоўваючы афарбаваныя ў розны колер марскую соль цi пену для ваннаў. Дарэчы, лекавы ўплыў будзе мацнейшым, калi ў ваду дадаць падыходзячае духмянае масла: напрыклад, чырвоны колер добра спалучаецца з пахам iланг-iланга, аранжавы — мелiсы, жоўты — размарыну, зялёны — сасны, а блакiтны — з пахам геранi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш мозг, мяркуюць вучоныя, успрымае колер гэтак жа, як i страўнiк — ежу. I так, як нам часам хочацца паспрабаваць чаго-небудзь канкрэтнага, так i наш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика