Каб лiфт не быў небяспечным
Аляксандр ПУКШАНСКI
Старшыня Вiцебскага аблвыканкама Уладзiмiр Андрэйчанка на пашыраным пасяджэннi аблвыканкама гаварыў аб неабходнасцi замены старых лiфтаў.
У Прыдзвiнскiм краi ў дамах i грамадскiх будынках працуюць 2370 лiфтаў, i 260 з iх эксплуатуюцца больш за 25 гадоў i адпрацавалi свой тэрмiн. Такiя лiфты з’яўляюцца крынiцай павышанай небяспекi. «I не павiнна быць такога, каб людзi выклiкалi лiфт, дзверы адкрывалiся, а кабiны лiфта не было!» — гаворыць губернатар. Дарэчы, некалькi гадоў таму такую гiсторыю расказваў мне адзiн пенсiянер. Маўляў, з дзiцем чакалi лiфта, i ў вынiку школьнiк упаў у шахту лiфта. А кiраўнiцтва службы, якая абслугоўвае лiфты, адмаўлялася ад таго, што здарэнне адбылося з-за адсутнасцi кабiны. «Ну не можа такога быць!» — гаварылi чыноўнiкi. Памятаецца iншая жудасная гiсторыя. У жнiўнi 2002 года ў 16-павярховым iнтэрнаце ААТ «Чырвоны Кастрычнiк» у кабiне лiфта, якi ўпаў з вышынi на дно шахты, загiнула дзяўчынка. Гэты лiфт даўно патрабаваў рамонту, але ж грошай, ды i вялiкага жадання наладчыкаў лiфтаў адрамантаваць гэтага прадстаўнiка вертыкальнага вiду транспарту не было. I вось сумны вынiк... А яшчэ ў Вiцебску некалькi месяцаў пакутавалi жыльцы iнтэрната, у якiм жывуць медработнiкi. Лiфт увесь гэты час зусiм не працаваў, i ўсе скаргi былi дарэмныя. Цiкава, што толькi пасля адпаведнай дырэктывы прэзiдэнта аб узмацненнi дысцыплiны гэтую тэму пачалi абмяркоўваць i ўзялi лiфтавае пытанне на кантроль на ўзроўнi кiраўнiка абласной прэзiдэнцкай вертыкалi. А калi б не было гэтай самай дырэктывы?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Вiцебскага аблвыканкама Уладзiмiр Андрэйчанка на пашыраным пасяджэннi аблвыканкама гаварыў аб неабходнасцi замены старых лiфтаў
|
|