АўтааматарРУБРЫКУ ВЯДЗЕ МIКОЛА ДЗЯБЁЛА. АўтаадказчыкДАЖДЖАВЫЯ ШЫНЫ ДЛЯ ВАШАЙ МАШЫНЫ Настаў час здымаць зiмовыя шыны. Парайце, якiя шыны, з пункту гледжання бяспекi, самыя надзейныя для эксплуатацыi ў вясенне-летнiх умовах? Сяргей Свiрыдовiч, г. Мiнск Усе шыны дзеляцца на тры асноўныя класы: зiмовыя, летнiя i ўсесезонныя. Апошнi «вiд» шын узнiк у вынiку спроб знайсцi «залатую сярэдзiну» памiж зiмовымi i летнiмi i стварыць «абутак» на ўсе выпадкi жыцця. Усесезонная шына i сапраўды можа ўсяго пакрысе, але саступае зiмовым i летнiм шынам у адпаведную пару года. Летам яна больш шумная, недаўгавечная i цяжэйшая, чым летняя шына, а зiмой горш паводзiць сябе на слiзкай дарозе, чым зiмовая. Калi вы ўсё ж вырашыце набыць «усесезонку», то памятайце, што на яе бакавiне звычайна напiсана ALL Seasons (AS), альбо Any Weather (AW). Аднак спецыялiсты раяць не эканомiць на «абутку» для машыны i, у прыватнасцi вясной, лепш паставiць летнiя шыны. Паводле статыстычных звестак, у Еўропе вадзiцелям даводзiцца ездзiць па мокрых дарогах у сярэднiм 141 дзень у годзе. Таму найлепш набыць вашаму «жалезнаму каню» спецыяльны «абутак» для мокрага надвор’я — так званыя дажджавыя шыны. Яны выраблены са спецыяльнай гумы, якая лепш чапляецца за мокрую дарогу. Калi гаварыць пра канкрэтную прадукцыю фiрмаў, то, паводле рэйтынгу брытанскага часопiса для спажыўцоў «Which», найвышэйшыя адзнакi экспертаў атрымалi шыны вядомых вытворцаў Bridgestone, Continental, Goodyear, Michelin, Fulda. Праўда, увесь гэты iмпартны «абутак» у некалькi разоў даражэйшы, чым беларускi цi расiйскi. Затое i праслужыць значна даўжэй. Так што пры выбары шын аднаго жадання мала — павiнны быць i фiнансавыя магчымасцi. Афiцыйна дажджавыя шыны не выдзелены ў асобную катэгорыю i не заўсёды маюць спецыяльную маркiроўку. Некаторыя вытворцы пiшуць на такiх шынах словы aqua (вада) цi rain (дождж), а хтосьцi проста наносiць пiктаграму ў выглядзе кропель. Калi гэтыя знакi адрознення адсутнiчаюць, то варта звярнуць увагу на малюнак пратэктара. У дажджавой шыне глыбокi водаэвакуацыйны канал, якi дзелiць яе на дзве роўныя часткi, а таксама касыя папярочныя канаўкi, па якiх выкiдваецца вада падчас руху па мокрай дарозе. Аўтаiнфарм ПРЫ ЎЕЗДЗЕ Ў РАСIЮ НАВЕДАЙ МЫТНЮ Да ведама беларусаў, якiя збiраюцца ў доўгатэрмiновую камандзiроўку ў Расiю на сваiм аўтамабiлi. Прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камiтэта РФ паведамляе, што пры ўездзе з Беларусi на тэрыторыю Расii вадзiцель абавязаны атрымаць пасведчанне ўвозу транспартнага сродку на тэрмiн, якiя патрэбны для дастаўкi аўтамабiля да месца прызначэння цi пастаяннага пражывання. У адваротным выпадку могуць быць непрыемнасцi з расiйскiмi «даiшнiкамi», якiя маюць права затрымлiваць i накiроўваць на штрафныя стаянкi беларускiя аўтамабiлi без памянёнага пасведчання. Афармленне часова ўвозiмых аўтамабiляў праводзiцца ў наступных упаўнаважаных мытных органах: Савецкi мытны пост Бранскай мытнi (Бранск, вулiца Папова, 11); Задняпроўскi мытны пост Смаленскай мытнi (Смаленск, вулiца Лавачкiна, 105); Запрудны мытны пост Велiкалукскай мытнi (Пскоўская вобласць, горад Вялiкiя Лукi, вулiца Запрудная, 1); Себежская мытня (Пскоўская вобласць, горад Себеж, вулiца Марго, 62а). Апроч памянёнага пасведчання ўвозiмы ў Расiю аўтамабiль павiнен мець страхоўку грамадзянскай адказнасцi. МIНСКIЯ ВАДЗIЦЕЛI — ВЕЛЬМI АГРЭСIЎНЫЯ 22—23 сакавiка ў Мiнску пры садзейнiчаннi Дзяржаўтаiнспекцыi краiны i Беларускага клуба аўтамотатурызму адбылася мiжнародная канферэнцыя аўтамабiльных клубаў Цэнтральнай i Усходняй Еўропы. Удзел у гэтым форуме аўтааматараў узялi прадстаўнiкi 10 нацыянальных клубаў з Азербайджана, Аўстрыi, Германii, Казахстана, Латвii, Лiтвы, Малдовы, Расii, Украiны, Сербii i Чарнагорыi. Галоўнай тэмай мiнскай канферэнцыi была бяспека на дарогах. Удзельнiкi форуму абмянялiся вопытам правядзення прафiлактычных мерапрыемстваў, накiраваных на змяншэнне колькасцi аўтамабiльных аварый. Напрыклад, у краiнах Еўрасаюза клубы аўтааматараў маюць нямала эфектыўных напрацовак па папярэджанню траўматызму на дарогах, павышэнню культуры паводзiнаў вадзiцеляў. Паводле iнфармацыi генеральнага дырэктара Альянсу мiжнароднага турызму Петэра Дагвiлера, толькi за тры апошнiя гады, дзякуючы агiтацыйнай i iншай рабоце еўрапейскiх клубаў аўтааматараў, удалося зменшыць колькасць загiнуўшых у ДТЗ прыкладна на 8 тысяч чалавек. Дарэчы, за першыя два месяцы гэтага года ў Беларусi адбылося 839 дарожна-транспартных здарэнняў, у якiх 176 чалавек загiнулi i 868 атрымалi раненнi. Мiж iншым спадар Дагвiлер адзначыў, што, па яго назiраннях, вадзiцелi на вулiцах Мiнска паводзяць сябе вельмi агрэсiўна. Аўтабяспека СЦЕРАЖЫСЯ ЦЯГНIКА! Дзяржаўная аўтаiнспекцыя сумесна з чыгуначнымi арганiзацыямi правяла комплекс прафiлактычных мерапрыемстваў пад умоўнай назвай «Пераезд». Як паведамiла прэс-сакратар упраўлення ДАI мiнiстэрства ўнутраных спраў краiны Ганна ГАЛДЫЦКАЯ, падчас правядзення аперацыi быў узмоцнены кантроль за рухам транспарту i пешаходаў праз чыгуначныя пераезды, а таксама правяраўся iх тэхнiчны стан. Пiльная ўвага з боку ДАI да чыгуначных пераездаў выклiкана тым, што якраз у гэтых небяспечных месцах вадзiцелi iгнаруюць правiлы. Летась, напрыклад, больш за 4 тысячы ўладальнiкаў транспартных сродкаў былi аштрафаваныя за парушэнне правiлаў праезду чыгуначных пераездаў. Кожнаму парушальнiку давялося заплацiць штраф у памеры ад адной да трох мiнiмальных заработных плат. Але гэта не самае страшнае. Менавiта на чыгуначных пераездах нярэдка здараюцца аўтамабiльныя аварыi са смяротным зыходам. За 2 месяцы гэтага года ўжо зафiксаваны 4 выпадкi парушэння правiлаў праезду цераз чыгуначныя пераезды, у вынiку 3 чалавекi загiнулi i 3 атрымалi раненнi. НЕ ДУМАЙ ПРА СЕКУНДЫ З ПАГАРДАЙ Кожная чацвёртая аўтамабiльная аварыя ў Еўропе адбываецца з-за таго, што вадзiцелi проста засынаюць за рулём. Да такой высновы прыйшлi нямецкiя даследчыкi прычын аварыйнасцi. Прычым, на думку спецыялiстаў, для таго, каб здзейснiць дарожна-транспартнае здарэнне, вадзiцелю дастаткова задрамаць усяго на адну секунду. Бо за такое iмгненне пры хуткасцi 100 кiламетраў у гадзiну аўтамабiль праедзе ўсляпую 28 метраў. Менавiта з-за гэтай злашчаснай секунды штогод 2,5 мiльёна жыхароў ФРГ трапляюць у аварыi. Аўтажарт «Даiшнiк» пытаецца ў пацярпеўшай: — Скажыце, спадарыня, вы не запомнiлi нумар цi хаця б колер аўтамабiля, якi вас збiў? — Не, усё адбылося так хутка. Я толькi паспела заўважыць, што тая дрэнь, якая сядзела за рулём машыны, была апранута ў шарсцяны касцюм у палоску, на ёй быў блакiтны капялюшык, упрыгожаны штучнай вiшнёвай галiнкай, а таксама залатыя завушнiцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Настаў час здымаць зiмовыя шыны. Парайце, якiя шыны, з пункту гледжання бяспекi, самыя надзейныя для эксплуатацыi ў вясенне-летнiх умовах?
|
|