21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Разбураць сувязi вельмi дорага»

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ИНВЕСТИЦИИ

Усвядомiм агульнасць iнтарэсаў — выйграем i ў фiнансавым, i ў палiтычным сэнсе

Эканомiка Беларусi залежыць ад эканомiкi Расii, гэтак жа як i эканомiка Расii залежная ад эканомiкi Беларусi. Гэта пацвярджаецца i дынамiкай аб’ёмаў знешняга гандлю нашых краiн. На гандаль з Расiяй, як вядома, у Беларусi прыпадае асноўная доля тавараабароту. Тым не менш, многiя эканамiсты сцвярджаюць, што патэнцыял гандлёва-эканамiчнага саюза дзвюх краiн рэалiзуецца не цалкам. Аб перспектывах i праблемах, якiя ўзнiкаюць на шляху iнтэграцыi, па просьбе «СВ» разважаюць аўтарытэтныя расiйскiя i беларускiя гаспадарнiкi.

Беларусь — добрая iнвестыцыйная пляцоўка

— Апошнiм часам беларуская эканомiка жыве пад знакам увядзення платы ПДВ па краiне прызначэння, — адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам «СВ» старшыня Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыi, вiцэ-прэзiдэнт Мiжнароднага кангрэса прамыслоўцаў i прадпрымальнiкаў Мiкалай СТРАЛЬЦОЎ. — З iншымi краiнамi i раней плата ПДВ ажыццяўлялася ў адпаведнасцi з мiжнароднымi патрабаваннямi. Таму нiчога новага для нас не павiнна было адбыцца, за выключэннем аднаго: з iншымi краiнамi ў нас мытная гранiца ёсць, з Расiяй — няма. Зыходзячы з гэтага была прапанавана даволi грувасткая сiстэма абгрунтавання нулявой стаўкi па падатку.

— Мiкалай Авяр’янавiч, краiны Еўрасаюза iмкнуцца да цеснай вытворчай кааперацыi, да таго, што Беларусь i Расiя ўжо маюць. Тым не менш, часам асобныя палiтыкi ставяць пад пытанне мэтазгоднасць далейшага захавання гэтых кааператыўных сувязяў.

— Разбураць гэтыя сувязi — вельмi дорага, i не толькi для Беларусi, але i для Расii. Неабходна вiдазмяняць, надаваць iм новы эканамiчны сэнс. Беларусь пастаўляе ў Расiю ў фiзiчных аб’ёмах 5% грузавых аўтамабiляў ад уласнай вытворчасцi РФ, па 21% абутку i плiткi глазураванай, 23% тэлевiзараў, 28% маразiльнiкаў i халадзiльнiкаў, 82% металаапрацоўчых станкоў. Сваiмi таварамi мы забяспечваем значную долю прамежкавага i канечнага спажывання Расii. Адпаведна, беларуская вытворчасць па асобных групах у многiм зарыентавана на расiйскi рынак. Гэта значыць нашы эканомiкi пераплеценыя i ўзаемна неабходныя адна адной. Галоўная задача заключаецца ў тым, каб эфектыўнасць нашага эканамiчнага саюза павышалася.

— Трэба меркаваць, што ў вас ёсць i пэўныя прапановы з гэтай нагоды?

— У комплексе прынятых раней сумесных рашэнняў была i такая вельмi важная ўмова — забяспечыць роўныя эканамiчныя ўмовы развiцця для суб’ектаў гаспадарання. Што адбываецца ў эканомiках Беларусi i Расii? Узровень iнфляцыi прыкладна аднолькавы. Кошт крэдытаў апошнiм часам пачынае зблiжацца, хоць у сувязi з больш высокiм iнвестыцыйным рэйтынгам Расii замежныя пазыковыя рэсурсы абыходзяцца ёй танней.

Адпаведна, i даходнасць банкаўскага сектара Расii патэнцыяльна вышэйшая, чым у Беларусi. Падатковая нагрузка суб’ектаў гаспадарання Расii на 8—12% пунктаў нiжэй, чым у Беларусi. Часткова ў гэтага ёсць аб’ектыўныя прычыны — Чарнобыль, больш нiзкая якасць ворных зямель. Мы вымушаны захоўваць дадатковы падатак, каб неяк вырашаць праблемы лiквiдацыi наступстваў аварыi на ЧАЭС, таму што Беларусь са сваiмi праблемамi засталася фактычна сам-насам.

Найбольш iстотнае разыходжанне назiраецца па цэнах на прадукцыю базавых галiн: газ, нафтапрадукты, электраэнергiю, метал, хiмiчную прадукцыю. Гэта разыходжанне павялiчылася пасля ўвядзення платы ПДВ па краiне прызначэння. Паводле нашых ацэнак, калi лiквiдаваць рознiцу ў цэнах на ўказаныя групы прадукцыi для расiйскiх i беларускiх суб’ектаў гаспадарання, то сальда адмоўнага гандлю з Расiяй, напрыклад, па 2003 году зменшыцца на $600—800 млн. Таму для эфектыўнага развiцця эканамiчных адносiнаў Расii i Беларусi патрэбна хутчэйшая сiнхранiзацыя базавых умоў эканамiчнага развiцця нашых краiн.

— Нам, напэўна, неабходна «падцягнуць» i iнвестыцыйнае супрацоўнiцтва?

— Сапраўды, iнвестыцыйнае супрацоўнiцтва Расii i Беларусi на фоне iншых краiн не выглядае ўражальным. Напрыклад, па вынiках 2003 года з удзелам расiйскiх рэзiдэнтаў функцыянавала 350 СП з агульным статутным фондам $37 млн. У той жа час з удзелам рэзiдэнтаў ЗША створаны 184 СП з агульным статутным фондам у $72 млн., з удзелам рэзiдэнтаў Германii — 200 СП з агульным статутным фондам $50 млн.

Беларусь адчувае патрэбу ў iнвестыцыях. Пакуль мы развiваемся за кошт унутраных iнвестыцыйных крынiц. Паводле нашых ацэнак, расiйскi iнвестыцыйны капiтал сёння аб’ектыўна зацiкаўлены ў супрацоўнiцтве з Беларуссю. Гэта звязана як з накапленнем у РФ значнай сумы свабодных рэсурсаў цi рэсурсаў, якiя даюць, на думку ўласнiкаў, недастатковую даходнасць, так i з абвастрэннем у свеце i асобных блiзкiх да Расii сегментах рынку канкурэнтнай барацьбы за сферы ўкладання капiталу. Безумоўна, сёння Беларусь не можа разглядацца як салiдны рынак збыту расiйскiх тавараў. Але як добрая iнвестыцыйная пляцоўка для таго, каб потым на роўных канкурыраваць з Захадам, наша краiна мае шэраг яўных i ў той жа час традыцыйных пераваг — высокаквалiфiкаваная i адносна танная рабочая сiла, блiзкасць да рынкаў збыту, развiтая iнфраструктура, захаваны прамысловы патэнцыял.

Усвядомiць агульнасць iнтарэсаў — значыць выйграць

— Сёння тавараабарот памiж Беларуссю i Масквой складае каля 40% ад усяго знешнегандлёвага абароту памiж нашымi краiнамi, — гаворыць старшыня Маскоўскай Канфедэрацыi прамыслоўцаў i прадпрымальнiкаў, намеснiк старшынi Камiтэта Дзярждумы па эканамiчнай палiтыцы, прадпрымальнiцтву i турызму, член Камiсii Парламенцкага сходу па эканамiчнай палiтыцы Алена ПАНIНА. — Актыўна развiваюцца не толькi гандлёвыя, але i вытворчыя сувязi. У прыватнасцi, вядзецца зборка тралейбусаў i аўтобусаў на Тушынскiм машынабудаўнiчым заводзе, дзе ўдзельнiчаюць i беларускiя вытворцы. Я добра ведаю сiтуацыю ў сферы эканамiчнага супрацоўнiцтва, i тут, на жаль, ёсць пэўныя праблемы. Напрыклад, i ў беларускiх, i ў расiйскiх прадпрыемстваў па-ранейшаму iснуе праблема няхваткi абаротных сродкаў, а таксама цяжкасцi з узаемаразлiкамi памiж вытворцамi.

— Вы неяк сказалi, што сёння наспела неабходнасць стварэння маскоўска-беларускага банка.

— Падобны крок палепшыў бы ўзаемаразлiкi. Такi банк мог бы стаць добрым гарантам на рынку мiжбанкаўскiх крэдытаў. Стварэнне сумеснага банка дапамагло б нашым кааператыўным сувязям. Але ёсць i яшчэ адна важная праблема, якую неабходна вырашаць. У маскоўскiх магазiнах многiя беларускiя тавары, прычым добрай якасцi, не раскупляюцца. Напрыклад, цудоўная дубовая мэбля дрэнна прадаецца, бо мае высокую цану. Але ж мы ведаем, што адпускная цана прадпрыемства намнога нiжэйшая. Вiдаць, утварыўся ланцужок з дзесятка пасрэднiкаў, якiя i прадаюць беларускi тавар па завышаных цэнах. Узнiкае пытанне, навошта гэта беларускiм вытворцам. Прадукцыя ж не рэалiзуецца? Выйсце бачыцца ў стварэннi сумесных гандлёвых дамоў. Такiм чынам мы выйдзем на наш дастаткова манапалiзаваны маскоўскi рынак i пацяснiм нармальнымi цэнамi ўсю недабраякасную прадукцыю з Турцыi, Кiтая i В’етнама, якой ён забiты.

— Як адбiўся новы парадак спагнання ПДВ на гандлёва-эканамiчных адносiнах памiж Беларуссю i Маскоўскай вобласцю?

— Дабавiлася вельмi шмат бюракратыi, патрэбна большая колькасць пацвярджальных папер. Думаю, калi сiстэма пацвярджэння падаткаў спросцiцца, то карысць ад пераходу на спагнанне ПДВ па краiне прызначэння будзе большая. Да таго ж незразумелае жаданне расiйскiх i беларускiх вытворцаў пацягнуць коўдру на сябе. Аднак пакуль яны будуць ламаць галаву над тым, як па максiмуму зарабiць на iнтэграцыi, нiчога не атрымаецца. Неабходна знаходзiць парытэтныя магчымасцi i ўмовы. Усвядомiм агульнасць iнтарэсаў — выйграем i ў фiнансавым, i ў палiтычным сэнсе.

Нашы краiны менавiта так i працуюць, адзначыў прэзiдэнт Расiйскага саюза прамыслоўцаў i прадпрымальнiкаў, ганаровы прэзiдэнт МКПП Аркадзь ВОЛЬСКI. Аднак, паводле слоў Аркадзя Iванавiча, з пачатку 2005 года дынамiка эканамiчных адносiнаў пачала была злёгку затухаць. I тут, на яго погляд, часткова, паўплывала рашэнне аб пераходзе ў гандлi на спагнанне ПДВ па прынцыпу краiны прызначэння. Гэта iлюстрацыя таго, якiя праблемы могуць выклiкаць дрэнна прапрацаваныя i неаднолькава зразуметыя дагаворныя дакументы. Абставiны патрабуюць знайсцi выйсце з узнiкшага становiшча. На думку Аркадзя Вольскага, дылеры маглi б узяць на сябе функцыi вырашэння не толькi праблем па ПДВ, але i многiх iншых, якiя перашкаджаюць iнтэграцыi нашых краiн.

Iгар ШЧУЧЭНКА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усвядомiм агульнасць iнтарэсаў — выйграем i ў фiнансавым, i ў палiтычным сэнсе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика