Асаблiвасцi iнвестыцыйнага працэсу
У гэтай сферы Беларусь выступае за партнёрскае супрацоўнiцтва дзяржавы, нацыянальнага бiзнэсу i замежнага капiталу
У Мiнску адбылася 3-я Мiжнародная канферэнцыя «Беларускi iнвестыцыйны форум». Больш як 400 удзельнiкаў форуму, з якiх амаль палова прыехалi з 31 краiны далёкага замежжа i СНД, пачулi пераканаўчую аргументацыю i важкiя прычыны, чаму можна i трэба ўкладваць грошы ў Беларусi, чым сёння краiна прывабная для замежнага капiталу. На думку прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага, макраэканамiчная сiтуацыя ў Беларусi вызначаецца стабiльным ростам валавога ўнутранага прадукту, знiжэннем узроўню iнфляцыi, ростам аб’ёму iнвестыцый у асноўны капiтал, у тым лiку замежных. У краiне, нягледзячы на ўсе цяжкасцi пераходу да рынкавай эканомiкi, ужо працуе больш як 3 тыс. прадпрыемстваў з замежнымi iнвестыцыямi. У мiнулым годзе ў эканомiку краiны было прыцягнута замежных iнвестыцый у аб’ёме 1,5 млрд., што на $200 млн. больш, чым год назад. У цэлым летась прыток усiх вiдаў iнвестыцый у асноўны капiтал склаў больш як $5 млрд. Беларусь сярод развiтых краiн мае самы нiзкi ўзровень знешняга доўгу ў ВУП. За апошнi год у краiне таннейшымi сталi i банкаўскiя крэдыты. Намеснiк прэм’ер-мiнiстра А. Кабякоў зазначыў, у прыватнасцi, што краiна, як i раней, з’яўляецца буйным перапрацоўчым рэгiёнам на еўразiйскай прасторы, а значыць, iнвестыцыi дазволяць паскорыць пазiтыўныя змены, павысiць якасць прадукцыi беларускiх прадпрыемстваў. Але iнвестыцыi — не самамэта, заявiў А. Кабякоў. Паводле яго слоў, Беларусь — «не бананавая рэспублiка, якая рада любым iнвестыцыям, толькi б яны прыйшлi». Таму iх не збiраюцца прыцягваць «чаго б гэта нi каштавала i на любых умовах». Беларусь за партнёрскае супрацоўнiцтва дзяржавы, нацыянальнага бiзнэсу i замежнага капiталу. Краiне патрэбны iнвестыцыi ў новае, у высокiя тэхналогii, у тыя вытворчасцi, дзе «мы адчуваем, што адстаём i не хапае ўнутранага патэнцыялу». На форуме гасцям з Германii, Швейцарыi, Бельгii, Швецыi, Фiнляндыi, ПАР, Кiтая, Iндыi, Турцыi, Iрана, Лiвана, Грэцыi i iншых краiн былi прадстаўлены больш чым 60 iнвестыцыйных праектаў у розных галiнах. Сярод iх вытворчасць газетнай паперы, рэканструкцыя i тэхнiчнае пераўзбраенне МАЗа, стварэнне комплексу па вырабу параксiлолу на Мазырскiм нафтаперапрацоўчым заводзе, будаўнiцтва новай вугальнай ТЭЦ у Брэсце, абнаўленне рухомага саставу Беларускай чыгункi, выпуск бясшвовых гарачакатаных труб на Беларускiм металургiчным заводзе ў Жлобiне. Аўтары гэтых i iншых праектаў хоць i заяўлялi, што рады будуць сур’ёзным iнвестарам з любой кропкi планеты, тым не менш гаварылi пра перавагу работы з расiйскiмi калегамi. Аналагiчнае жаданне выказвалi i расiяне. Не выпадкова на форуме даволi шырока быў прадстаўлены расiйскi бiзнэс. Гэта, напрыклад, такiя кiты, як «Слаўнафта», «Iтэра», «РусНафта», «Сiбнафта», «Сiбур» i iнш. Дэлегацыя Расii, як i чакалася, была самай прадстаўнiчай — 45 чалавек. Расiйскiя iнвестары не хавалi, што ў Беларусi iх прываблiвае магчымасць шырокай вытворчай кааперацыi ва ўмовах адзiнай мытнай прасторы, выпуску на аснове беларускай прамыслова-канструктарскай базы новай тэхнiкi i наступнага яе продажу ў Расii i за мяжой. Прываблiваюць расiян i нядрэнныя ўмовы iнвеставання капiталу ў сферу вытворчасцi спажывецкiх тавараў i аказання паслуг. «У Беларусi нармальная абстаноўка для бiзнэсу, можна спакойна працаваць, — адзначыў дырэктар па развiццю бiзнэсу ў краiнах СНД кампанii «Дэлойт i Туш СНД» А. Бязбердны. — Не выпадкова наша кампанiя ўжо сем гадоў дзейнiчае ў вашай краiне». Паводле слоў камерцыйнага дырэктара навукова-вытворчага прадпрыемства «Высокiя iнжынерныя тэхналогii» А. Патэнцава, «ёсць жаданне i iнтарэс укладваць iнвестыцыi ў нафтахiмiчны комплекс Беларусi, напрыклад, у тэхнiчнае i тэхналагiчнае пераўзбраенне яго заводаў. Ва ўрад Беларусi ўжо ўнесены дзве адпаведныя прапановы. Адна з iх датычыцца размяшчэння вытворчасцi сучасных прыбораў у Беларусi». На думку расiян, у Беларусь можна выгадна ўкладваць грошы. У днi работы канферэнцыi прайшлi перамовы патэнцыяльных партнёраў. У прыватнасцi, важную сустрэчу з удзелам прэм’ер-мiнiстра С. Сiдорскага правялi прадстаўнiкi «Руспрамаўта» i Мiнскага маторнага завода. Размова iшла пра iнвестыцыйны праект па выпуску ў Мiнску рухавiкоў, якiя адпавядаюць нормам «Еўра-3» i «Еўра-4». I, магчыма, хутка ў беларускай сталiцы з’явiцца новае беларуска-расiйскае СП. Леанiд ЛАХМАНЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтай сферы Беларусь выступае за партнёрскае супрацоўнiцтва дзяржавы, нацыянальнага бiзнэсу i замежнага капiталу
|
|