21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi пачаць работу, сiлы i сродкi на яе працяг знойдуцца

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

Сёння ў Драгiчынскiм раёне праводзiцца рэспублiканскi семiнар па праблемах адраджэння вёскi. Карэспандэнт «Звязды» папрасiла некаторых яго ўдзельнiкаў — аграрыяў Брэстчыны, кiраўнiкоў — адказаць на пытанне: «Што бачыцца галоўным у справе адраджэння i развiцця беларускай вёскi?»

Сяргей АШМЯНЦАЎ, намеснiк старшынi Брэсцкага аблвыканкама:

— Днямi сесiя Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў зацвердзiла праграму па адраджэнню i развiццю вёскi на блiжэйшыя пяць гадоў. Менавiта агульнымi намаганнямi трэба забяспечыць найбольш прымальныя ўмовы для ўстойлiвай работы аграпрамысловага комплексу, што дазволiць павысiць даходы вяскоўцаў, палепшыць iх матэрыяльны i духоўны дабрабыт.

Для паляпшэння жыллёвых умоў жыхароў вёскi i прыцягнення маладых спецыялiстаў у 2005—2010 гадах у вобласцi трэба будзе пабудаваць амаль дзевяць тысяч кватэр. На жыллёвае будаўнiцтва i развiццё жыллёва-камунальнай сферы прадугледжана накiраваць 750 мiльярдаў рублёў. У ходзе выканання абласной праграмы запланавана адрамантаваць 630 кiламетраў дарог ад райцэнтраў да аграгарадкоў i больш за 1000 кiламетраў — непасрэдна на тэрыторыi населеных пунктаў.

Вялiкiя сродкi будуць укладзеныя ў развiццё медыцыны, адукацыi, спорту, гандлю. Ужо сёлета прадугледжана ўвесцi ў эксплуатацыю сярэднюю школу ў гарадскiм пасёлку Косава Iвацэвiцкага раёна, завяршыць рэканструкцыю санаторнай школы ў вёсцы Малеч Бярозаўскага раёна. Больш як 34 мiльярды рублёў будзе накiравана на будаўнiцтва жылля для сельскiх настаўнiкаў. Прадугледжана таксама адрамантаваць 344 аб’екты гандлю, адкрыць i ўкамплектаваць абсталяваннем 40 новых комплексных прыёмных пунктаў.

Мы таксама маем на ўвазе, што паклапацiцца трэба не толькi аб аграгарадках, але i аб суседнiх з iмi вёсках. Бо там таксама ёсць вытворчыя аб’екты i, самае галоўнае, там жывуць нашы людзi.

Мiкалай ТОКАР, старшыня Жабiнкаўскага райвыканкама:

— Вiдаць, галоўным трэба назваць нарошчванне тэмпаў вытворчасцi. I на гэтым шляху ў нашым раёне пэўныя зрухi ёсць. Аплата працы ў сельскагаспадарчай вытворчасцi за першыя 4 месяцы года склала 116 працэнтаў да адпаведнага ўзроўню мiнулага года.

Другая складовая справы адраджэння вёскi — сацыяльная сфера. Наблiзiць яе ўзровень да гарадской — значыць, перш за ўсё, азначае забяспечыць насельнiцтва якаснай вадой. Трубы, пракладзеныя некалькi дзесяткаў гадоў таму ў сельскай мясцовасцi, амаль прыйшлi ў непрыгоднасць. Вада мае павышаную колькасць жалеза. Калодзежная вада ў многiх вёсках таксама вымушае жадаць лепшага. Словам, у сцiслыя тэрмiны трэба падвесцi ў населеныя пункты якасную ваду i пабудаваць калонкi. Такую задачу паставiла сабе раённая ўлада на блiжэйшы час. I, заўважу, гаворка iдзе не толькi пра восем аграгарадкоў, стварэнне якiх намечана ў раёне на блiжэйшыя пяць-шэсць гадоў, — добрую ваду павiнны пiць людзi ва ўсiх вёсках.

Плануем таксама падвесцi да населеных пунктаў прыродны газ. У трох будучых аграгарадках — Ракiтнiцы, Ленiнскiм i Азятах — гэты набытак цывiлiзацыi ёсць. З наступнага года будзем шукаць магчымасцi будаўнiцтва сетак газаправода да iншых вёсак.

Самы вялiкi сельскi населены пункт у нашым раёне — пасёлак Ленiнскi. У iм — 1400 чалавек. Ленiнскi запланавана зрабiць аграгарадком у першую чаргу. I пачалася работа на гэтым шляху з узнаўлення некалi пабудаванай лазнi. Некалькi гадоў такi сацыяльна значны аб’ект быў фактычна зачынены. А пачынаць з чысцiнi, калi хочаце, i практычна, i сiмвалiчна. Чысцiню i парадак трэба наводзiць усюды. Апошнiя дваццаць гадоў, трэба прызнацца, займалiся гэтым слаба. Адвыклi своечасова падладжваць, падфарбоўваць, садзiць кветкi, як гэта робiць добры гаспадар на сваёй сядзiбе. I цяпер няпроста бывае пераканаць людзей у тым, што парадак неабходна падтрымлiваць сваiмi рукамi. Аказалася, што пераламаць псiхалогiю чалавека — задача не менш складаная, чым, скажам, рэканструяваць аб’ект.

Зараз у тым жа Ленiнскiм пачынаецца рамонт Дома культуры, школы, амбулаторыi. Важна падтрымаць, не страцiць тое, што было пабудавана папярэднiкамi дзесятак i больш гадоў назад.

Некаторыя скептычна ставяцца да новай iдэi, бо пакуль што няма дастатковых сродкаў на яе ўвасабленне. Але я лiчу: калi «закруцiць» машыну, гэта значыць пачаць работу, сiлы i сродкi на яе працяг знойдуцца. Бо далей так жыць нельга. Усё ж узаемазвязана. Без спецыялiстаў высокай квалiфiкацыi нельга рухаць наперад вытворчасць. А маладых iнжынераў, аграномаў не затрымаеш у вёсцы, калi няма належных умоў для жыцця. Да нас у раён за апошнiя чатыры гады прыехалi па размеркаванню 58 спецыялiстаў сельскай гаспадаркi, засталося ж iх зараз толькi 19. Кадравы голад — адна з праблем аграрных прадпрыемстваў. Так што, калi ўдасца ажыццявiць задуманае нават працэнтаў на 70, гэта будзе сапраўдны прарыў.

Аляксей СКАКУН, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Астрамечава» Брэсцкага раёна, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускi аграпрамысловы саюз»:

— Патрыярхальным укладам жыцця некаторых нашых вёсак можна цешыцца хiба толькi ў кантэксце гаворкi пра асобныя накiрункi агратурызму. А выратуе вёску ўсё ж пэўная яе урбанiзацыя. Маю на ўвазе стварэнне ўмоў на вытворчасцi, блiзкiх да заводскiх, i ўмоў жыцця людзей, наблiжаных да тых, якiя маюцца ў горадзе. Астрамечава i сёння амаль што можна назваць аграгарадком. У нас затрымлiваюцца спецыялiсты, настаўнiкi i ўрачы таксама ад нас не з’язджаюць.

Нашу новую ферму на 600 галоў жывёлы з трыма аператарамi даення i камп’ютарным улiкам надояў не сорамна паказаць нават самаму патрабавальнаму госцю. Зараз займаемся рэканструкцыяй дзвюх iншых фермаў, каб i яны сталi такiмi.

Развiццё раслiнаводчай галiны мы пастаралiся паставiць на навуковую аснову. Лiчым, што дабiцца выканання ўсiх пяцi складовых высокага ўраджаю — добра ўзараць, якасна пасеяць, аптымальна ўгноiць глебу, абаранiць раслiну i своечасова ўбраць — можна толькi на вялiкiм полi. Зараз нашы палi маюць плошчу па 100—200 гектараў, дзе высокапрадукцыйная тэхнiка можа развярнуцца.

Летась земляробы атрымалi больш чым па 65 цэнтнераў з гектара збожжавых i 500 цэнтнераў бульбы.

Гаспадарка мае цэлую сетку падсобных вытворчасцяў i цэхаў па перапрацоўцы сельгаспрадукцыi: каўбасны, хлебны, мукамольны, вiнны цэхi, а таксама цэх па апрацоўцы шкурак норкi i пашыву шапак. Работа такiх вытворчасцяў не вызначае эканамiчную сiтуацыю кааператыва, хутчэй нясе ў сабе беражлiвыя адносiны да сыравiны i вырашае пытанне занятасцi насельнiцтва. Мы можам сабе гэта дазволiць.

У нас зараз няма тых, хто б вельмi хацеў узяць зямлю i гаспадарыць самастойна. Кожны працаўнiк мае два гарантаваныя выхадныя днi. Многiя прадукты харчавання нашы вяскоўцы вырошчваюць самастойна. Бульбу пасадзiць-выкапае гаспадарка i не толькi членам СВК, але i пенсiянерам, работнiкам бюджэтнай сферы, якiя ў нас працуюць.

Так што людзi на ўмовы працы i жыцця ў нас звычайна не скардзяцца. На добраўпарадкаванне сродкi сельгаспрадпрыемства, як бы яно нi называлася на пэўных адрэзках часу, выдзяляла заўсёды. Тое, што сёння ёсць у пасёлку, дасягнута яшчэ i шматгадовым выхаваннем, заахвочваннем тых жыхароў, якiя ўмеюць падтрымлiваць прыгажосць вакол сябе. У школах, а iх у нас пяць, я часта прапаную правесцi летнi семестр кожнаму вучню на сваiм двары. А 1 верасня прынесцi ў школу кветкi, вырашчаныя сваiмi рукамi. Чалавек, якi нешта вырасцiў самастойна, думаю, i цану хлеба хутчэй i лягчэй зразумее.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Драгiчынскiм раёне праводзiцца рэспублiканскi семiнар па праблемах адраджэння вёскi. Карэспандэнт «Звязды» папрасiла некаторых яго ўдзельнiкаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика