21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Пяцёркi» i «шасцёркi» — не нагода для суму?

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Цэнтралiзаванае тэсцiраванне—2005

4 «дзесяткi», 7 «дзевятак» i 408 «васьмёрак» — вось i ўсе вышэйшыя адзнакi, якiмi могуць пахвалiцца сёлетнiя ўдзельнiкi добраахвотнага цэнтралiзаванага тэсцiравання па фiзiцы. Нагадаем, што яно прайшло ў Беларусi 14 мая i паставiла кропку ў першым этапе прыёмнай кампанii.

Сёння ўжо ўсе ўдзельнiкi добраахвотнага цэнтралiзаванага тэсцiравання ведаюць пра свае вынiкi i спрабуюць пралiчыць наперад, цi акажацца iх бал «канкурэнтаздольным» пры паступленнi. Ад гэтага залежыць, цi трэба падвяргаць свае веды яшчэ адной, дадатковай, праверцы. Летась, напрыклад, не многiм з абiтурыентаў, якiя экзаменавалiся двойчы (спачатку на платным, а затым i на бюджэтным тэсцiраваннi), пашанцавала палепшыць свой папярэднi вынiк на 1 бал (па дзесяцiбальнай сiстэме ацэнкi). А ў пераважнай большасцi ўдзельнiкаў тэсцiравання «разбежка» вагалася ў межах ад аднаго да пяцi тэставых балаў. Назiралiся i стопрацэнтныя супадзеннi. Арганiзатары тэсцiравання тлумачаць гэту тэндэнцыю раўназначнасцю прапанаваных на першым i другiм цэнтралiзаваным тэсцiраваннi тэставых заданняў i стандартызаванай працэдурай, якая зводзiць да мiнiмуму рознiцу ў вынiках.

Зрэшты, нам цяжка штосьцi параiць будучым абiтурыентам. Скажам, на тэсцiраваннi па замежных мовах пераважная большасць удзельнiкаў тэст-экзамена здолелi дацягнуць толькi да «тройкi»: 29,6 працэнта — на французскай мове, 30,4 — на iспанскай, 31,6 — на нямецкай i 35,6 працэнта — на англiйскай мове. Адзнакi ад 6 да 10 балаў атрымалi на англiйскай мове ўвогуле толькi 13,6 працэнта ўдзельнiкаў. Такiм чынам, можна дапусцiць, што прахаднымi сёлета могуць аказацца сярод «англiчан» нават «пяцёркi».

Сярод удзельнiкаў тэсцiравання па хiмii самай масавай аказалася адзнака ў «пяць» балаў — яе атрымалi 25,8 працэнта прайшоўшых тэст-экзамен. На матэматыцы пераважная большасць абiтурыентаў атрымалi «тройкi», «чацвёркi» i «пяцёркi», i каля 25 працэнтаў тэст-экзамен «правалiлi». Па рускай i беларускай мове пераважаюць «чацвёркi», «пяцёркi» i «шасцёркi».

На бiялогii «чацвёрку» атрымалi аж 46 працэнтаў удзельнiкаў. Вось каму дакладна цяжка будзе вызначыцца, што з гэтай «чацвёркай» рабiць. Напэўна, трэба будзе выкарыстаць яшчэ адну прадастаўленую iм магчымасць здачы тэсцiравання. Па гiсторыi Беларусi «пяцёрку» атрымалi 4496 чалавек (22,2 працэнта), «шасцёрку» — 14 працэнтаў абiтурыентаў (2845 чалавек), а «сямёрку» — 4,5 працэнта (919 чалавек). Як бачна, гэта даволi вялiкая колькасць абiтурыентаў. Фiзiку на «шасцёрку» здалi 1527 чалавек (7,3 працэнта), на «сямёрку» — 769 чалавек (3,7 працэнта). Хутчэй за ўсё, уладальнiкам «пяцёрак» па фiзiцы, а гэта 3105 чалавек, або 14,9 працэнта, прыйдзецца за сваю адзнаку пахвалявацца...

I ўсё ж такi хацелася б заспакоiць абiтурыентаў, якiм не ўдалося атрымаць на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi высокiх адзнак, на якiя яны, безумоўна, разлiчвалi: у аналагiчнай сiтуацыi знаходзяцца зараз i iх патэнцыяльныя канкурэнты. I ўвогуле нельга праводзiць паралелi памiж адзнакамi, атрыманымi на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi, i школьнымi адзнакамi: «пяцёркi», «шасцёркi» i «сямеркi», выстаўленыя ў сертыфiкат, «важаць» значна больш, чым тыя ж адзнакi ў школьных атэстатах. Галоўная мэта цэнтралiзаванага тэсцiравання, падкрэслiваюць у мiнiстэрстве адукацыi, — не пацвердзiць школьную адзнаку, а правесцi якасны адбор сярод прэтэндэнтаў на студэнцкiя месцы...


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 «дзесяткi», 7 «дзевятак» i 408 «васьмёрак» — вось i ўсе вышэйшыя адзнакi, якiмi могуць пахвалiцца сёлетнiя ўдзельнiкi добраахвотнага цэнтралiзаванаг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика