Iнвестары ўкладваюць грошы ў развiццё вёскi
Аляксандр ПУКШАНСКI
I iм гэта выгадна!
Адзiн з вельмi перспектыўных шляхоў адраджэння вёскi — далучэнне стратных прадпрыемстваў сельгасгалiны да буйных гарадскiх прадпрыемстваў, а таксама фiрмаў i арганiзацый, якiя добра працуюць i могуць накiраваць свой кiраўнiцкi i фiнансавы патэнцыял на аздараўленне сельскiх гаспадарак. Паводле слоў старшынi Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Вiцебскага аблвыканкама Леанiда Пляшко, ёсць вельмi паказальныя прыклады, калi такiя гарадскiя прадпрыемствы-iнвестары актыўна бяруцца за новую i пакуль што не вельмi вядомую iм справу, iнвестуюць буйныя сумы грошай у стратныя сельгаспрадпрыемствы. У прыватнасцi, вiцебскае прадпрыемства «Вiт Вiн» спецыялiзуецца на вырабе высакаякасных пладовых вiн. Вiно вельмi якаснае — праверана. Узначальвае прадпрыемства Вячаслаў Сафронаў. Паводле яго слоў, летась у гаспадарку, якую да сябе далучылi, iнвеставалi больш як 120 мiльёнаў рублёў. У першую чаргу правялi рамонт фермы, падрыхтавалi яе да зiмы. Каровам раней не хапала кармоў. Улiчваючы, што на прадпрыемстве шмат адходаў садавiны, пачалi iмi кармiць жывёлу. Таксама набылi 120 тон угнаенняў. У прынцыпе, i раней ведалi многiя праблемы гаспадаркi, бо гадоў 15 таму сталi шэфамi. Зарэгiстравалi даччынае прадпрыемства «Агра — ВiтВiн», якое будзе спецыялiзавацца на вырошчваннi ягад, яблыкаў для патрэб «Вiт Вiна». Такiм чынам, з’явiцца на вёсцы вялiкi сад. За кошт гэтага вытворчасць сельгаспрадукцыi павялiчыцца прыкладна на 50 працэнтаў. Праз пэўны час сумеснай дзейнасцi былое стратнае прадпрыемства дало прырост валавой прадукцыi на 132 працэнты. У людзей з’явiлася зацiкаўленасць у выкананнi планавых заданняў i г.д. Унiтарнае прадпрыемства «Вiцебскаблгаз», якiм кiруе Пётр Шэршань, безумоўна, вельмi жаданы iнвестар для многiх сельгаспрадпрыемстваў. Не сакрэт, што газавая галiна — адна з самых прыбытковых у краiне. За «Вiцебскаблгазам» замацаваны сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Мазалава», што недалёка ад Вiцебска. Пётр Пятровiч успамiнае, як спачатку кiраўнiкi рэспублiканскага газавага канцэрна не вельмi ахвотна давалi згоду на такое супрацоўнiцтва свайго фiлiяла са стратнай сельгасгаспадаркай. Маўляў, трэба займацца сваiмi справамi. Сёння багаты iнвестар укладвае ў развiццё «Мазалава» вялiкiя фiнансавыя сродкi. Правялi ў гаспадарку прыродны газ, зрабiлi рэканструкцыю майстэрняў, прывялi парадак жывёлагадоўчую ферму. Пасеялi 120 гектараў кукурузы, набылi 2 новыя «Кiраўцы». У планах — адкрыццё ўласнай кузнi. Вельмi карпатлiвую работу вядуць па падбору кадраў. Дысцыплiна тут цяпер, як на ўсiх прадпрыемствах газавай сферы: нецвярозых адразу могуць звольнiць. Запрашаюць у вёску маладых, перспектыўных спецыялiстаў, якiм прапаноўваюць такiя вялiкiя зарплаты, што ў горадзе яны столькi б не зараблялi, камфортным жыллём забяспечваюць. Канешне, не ўсiм стратным прадпрыемствам шанцуе на такiх багатых iнвестараў. Але ж, як паказвае практыка, калi «шэфы» i не вельмi багатыя, але шчыра зацiкаўленыя ў рабоце на вёсцы, рэфармаванне вёскi праходзiць паспяхова. Усяго ў Вiцебскай вобласцi намечана далучыць да прадпрыемстваў i фiрмаў 115 стратных сельгаспрадпрыемстваў. Кожнае пятае з iх ужо афiцыйна знайшло новых гаспадароў. Апошнiя, як i прадугледжваецца ўказам, набылi правы i абавязкi стратных сельгаспрадпрыемстваў. I за гэта атрымлiваюць ад дзяржавы самыя розныя прэферэнцыi ў выглядзе падатковых i крэдытных iльгот, адтэрмiноўкi ў выплаце некаторых плацяжоў. Таму незразумела, чаму многiя патэнцыяльныя iнвестары, за якiмi аблвыканкам замацаваў стратныя прадпрыемствы, яшчэ думаюць i не спяшаюцца аформiць усе неабходныя дакументы, i непрымаюць меры па аздараўленню гаспадарак? Такi падыход яшчэ i не рацыянальны, бо ў наступным годзе ўжо не будзе такiх спрыяльных умоў для iнвеставання стратных прадпрыемстваў, бо былi аб’яўлены канкрэтныя тэрмiны дзеяння дзяржаўных прэферэнцый. Мо трэба ўспомнiць прымаўку пра скупога, якi плацiць двойчы?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiн з вельмi перспектыўных шляхоў адраджэння вёскi — далучэнне стратных прадпрыемстваў сельгасгалiны да буйных гарадскiх прадпрыемстваў, а таксам |
|