СПОРТ-ТАЙМ
Святлана ЯСКЕВIЧ
У Брэсцкiм аблвыканкаме адбылося ўручэнне афiцыйнага пасведчання генеральнага спонсара Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта рэзiдэнту свабоднай эканамiчнай зоны «Брэст» замежнаму прадпрыемству «Iнка-фуд». Уручыў дакумент вiцэ-прэзiдэнт НАК Беларусi, памочнiк прэзiдэнта краiны па пытаннях фiзкультуры i спорту Генадзь Аляксеенка.
Кiраўнiк прадстаўнiцтва Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта па Брэсцкай вобласцi намеснiк старшынi аблвыканкама Леанiд Цупрык сказаў, што менавiта прадстаўнiцтва звярнулася з прапановай стаць мецэнатамi алiмпiйскага руху да многiх моцных прадпрыемстваў Брэстчыны. Заявы тых, хто адклiкнуўся, былi ўважлiва разгледжаны. I найбольш адпавядаючым гэтай ролi прызнана прадпрыемства «Iнка-фуд». На цырымонii ўручэння адзначалася, што хутка ў Брэсце з’явiцца iнфармацыйна-рэкламны стэнд, прысвечаны мецэнату айчыннага спорту. А рэклама прадукцыi прадпрыемства будзе прысутнiчаць на розных спартыўных спаборнiцтвах. Замежнае прадпрыемства па вытворчасцi мясных i каўбасных вырабаў «Iнка-фуд» ужо выдаткоўвала сродкi на развiццё фiзкультуры i спорту ў рэгiёне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння нацыянальная футбольная зборная выйдзе на поле сталiчнага стадыёна «Дынама» супраць Шатландыi ў 21 гадзiну па мясцовым часе. Абслугоўваць сустрэ |
|