21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi народзяцца двайняты...

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiктар САВIЦКI

Наш сын збiраецца будаваць кватэру з дапамогай дзяржавы (гэта значыць афармляе паперы на атрыманне крэдыту). Кажуць, што частку яго могуць спiсаць, калi ў сям’i народзiцца яшчэ адно цi двое дзяцей. Цi так гэта?

Г.Г., Драгiчын.

Парадак «спiсання», г.зн. аказання фiнансавай дапамогi дзяржавай сем’ям у пагашэннi запазычанасцi па льготных крэдытах, атрыманых на будаўнiцтва (рэканструкцыю) цi набыццё жылых памяшканняў, залежыць ад катэгорыi сем’яў.

Так, сем’ям, якiя ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 10.09.1996 г. № 358 «Аб мерах па паляпшэнню жыллёвых умоў моладзi» адносiлiся да катэгорыi маладых (у якiх хоць бы адзiн з сямейнай пары быў маладзей за 31 год) на момант уступлення ўказа ў сiлу, а таксама сем’ям, якiя падпадаюць пад дадзеную катэгорыю пасля ўступлення ў сiлу ўказа i ажыццяўляюць будаўнiцтва (рэканструкцыю) цi набыццё жылых памяшканняў за кошт iльготных крэдытаў таксама i ў адпаведнасцi з iншымi ўказамi, фiнансавая дапамога аказваецца толькi пры нараджэннi дзяцей у наступных памерах:

пры нараджэннi другога дзiцяцi — 20 працэнтаў ад астатку запазычанасцi па крэдыту;

пры нараджэннi трэцяга i наступных дзяцей — 30 працэнтаў ад астатку запазычанасцi.

Маладым сем’ям, якiя атрымалi ў адпаведнасцi з заканадаўствам да 3 сакавiка 2004 г. фiнансавую дапамогу пры нараджэннi чацвёртага дзiцяцi, праводзiцца пераразлiк фiнансавай дапамогi на дату прадстаўлення ААБ «Беларусбанк» дакументаў, неабходных для атрымання фiнансавай дапамогi.

Памер фiнансавай дапамогi пры пераразлiку ў вышэйпамянёных выпадках вызначаецца ў працэнтах да сумы запазычанасцi на дату падачы дакументаў, якiя складаюць рознiцу памiж памерам фiнансавай дапамогi, устаноўленым Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14.04.2000 г. № 185 «Аб прадастаўленнi грамадзянам iльготных крэдытаў на будаўнiцтва (рэканструкцыю) цi набыццё жылых памяшканняў», i памерам раней прадастаўленай фiнансавай дапамогi, выражанымi ў працэнтах.

Маладым сем’ям пры наяўнасцi пяцярых i больш дзяцей, якiя атрымалi фiнансавую дапамогу пры нараджэннi пятага i наступных дзяцей, фiнансавая дапамога аказваецца ў памеры 100 працэнтаў ад сумы запазычанасцi па выдадзеных крэдытах на дату прадстаўлення ААБ «Беларусбанк» дакументаў, неабходных для атрымання фiнансавай дапамогi.

Мнагадзетным жа сем’ям (незалежна ад узросту мужа i жонкi), у тым лiку калi яны з’яўлялiся такiмi па стану на 3 сакавiка 2004 г., аказваецца фiнансавая дапамога дзяржавы ў пагашэннi запазычанасцi па льготных крэдытах, выдадзеных у адпаведнасцi з указам ад 14.04.2000 г. № 185 на вышэйзгаданыя мэты, у наступных памерах:

пры наяўнасцi траiх непаўналетнiх дзяцей — 30 працэнтаў ад сумы запазычанасцi па выдадзеных крэдытах;

пры наяўнасцi чацвярых непаўналетнiх дзяцей — 50 працэнтаў ад сумы запазычанасцi;

пры наяўнасцi пяцярых i больш непаўналетнiх дзяцей — 100 працэнтаў ад сумы запазычанасцi па выдадзеных крэдытах.

Iншым сем’ям (у якiх ёсць адно цi двое дзяцей) у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў ад 31.03.04 г. № 356 фiнансавая дапамога прадастаўляецца ў наступных памерах:

пры нараджэннi трэцяга дзiцяцi — 30 працэнтаў ад сумы запазычанасцi па выдадзеных iльготных крэдытах;

пры нараджэннi чацвёртага дзiцяцi — 50 працэнтаў ад сумы запазычанасцi;

пры нараджэннi пятага i наступных дзяцей — 100 працэнтаў ад сумы запазычанасцi па выдадзеных iльготных крэдытах.

У выпадку нараджэння ў сям’i двайнят фiнансавая дапамога ўстанаўлiваецца ў наступных памерах:

калi да нараджэння двайнят у сям’i было адно дзiця — 30 працэнтаў ад сумы запазычанасцi па выдадзеных iльготных крэдытах;

калi да нараджэння двайнят у сям’i было двое дзяцей: на адно дзiця з двайнят — 30 працэнтаў ад сумы запазычанасцi i на другое дзiця з двойнi — 50 працэнтаў ад сумы запазычанасцi, зменшанай на памер фiнансавай дапамогi, разлiчанай на першае дзiця з двайнят.

Калi ў сям’i да нараджэння двайнят было трое i больш дзяцей — пагашаецца 100 працэнтаў сумы запазычанасцi па выдадзеных iльготных крэдытах.

Пры нараджэннi ў сям’i трайнi цi большай колькасцi дзяцей памер фiнансавай дапамогi вызначаецца па аналогii.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш сын збiраецца будаваць кватэру з дапамогай дзяржавы (гэта значыць афармляе паперы на атрыманне крэдыту). Кажуць, што частку яго могуць спiсаць, ка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика