21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi вырашыць праблемы развод?

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Я жыву ў прыватызаванай двухпакаёвай кватэры разам з дарослай дачкой i мужам-алкаголiкам. Апошнiя 10—15 гадоў я змагалася за свайго мужа як магла, але цяпер думаю, што лепш бы я развялася з iм яшчэ тады i зберагла здароўе сваё i дачкi. Муж усё жыццё пiў, за кватэру не плацiў, на харчаванне грошы не даваў, тры разы яго пазбаўлялi вадзiцельскага пасведчання, а колькi штрафаў я пераплацiла — i не пералiчыць. А цяпер муж гаворыць, што ў выпадку разводу яму прысудзяць адзiн пакой, i ён яго адразу прадасць. У нашай кватэры два пакоi, адзiн плошчай 17 кв.м, другi — 14 кв.м. Цi могуць мне з дачкой прысудзiць большы пакой, а яму меншы? Цi магу я патрабаваць у судовым парадку, каб з яго зарплаты вылiчвалi грошы на кватэру, харчаванне i да т.п.?

Галiна Мiкалаеўна, Гродзенскi раён.

Артыкул 7 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь» устанаўлiвае, што жылое памяшканне, якое прыватызавана сумесна пражываючымi мужам i жонкай, з’яўляецца iх агульнай сумеснай уласнасцю, калi яны ўдваiх удзельнiчаюць у прыватызацыi гэтага памяшкання (у тым лiку грашовымi сродкамi, якiя належаць iм на праве агульнай сумеснай уласнасцi).

Аб тым жа гаворыцца i ў артыкуле 23 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i, згодна з якiм маёмасць, набытая мужам i жонкай за час шлюбу, незалежна ад таго, на каго з iх яна набытая або на каго цi кiм унесены грашовыя сродкi, з’яўляецца iх агульнай сумеснай уласнасцю.

Пры раздзеле маёмасцi мужа i жонкi памер доляў кожнага з iх у праве сумеснай уласнасцi на жылое памяканне вызначаецца ў адпаведнасцi з артыкулам 259 Грамадзянскага кодэкса РБ i артыкулам 24 Кодэкса РБ аб шлюбе i сям’i, згодна з якiмi долi мужа i жонкi прызнаюцца роўнымi, калi iншае не прадугледжана Шлюбным дагаворам.

Гэтым жа артыкулам 24 Кодэкса РБ аб шлюбе i сям’i прадугледжана таксама i тое, што суд можа адступiць ад пачатку роўнасцi доляў, улiчваючы iнтарэсы непаўналетнiх дзяцей або заслугоўваючыя ўвагi iнтарэсы мужа або жонкi. Доля аднаго з iх, у прыватнасцi, можа быць павялiчана, калi другi ўхiляўся ад працоўнай дзейнасцi або расходаваў агульную маёмасць ва ўрон iнтарэсам сям’i. Такiм чынам, заканадаўствам не выключаецца магчымасць выдзялення Вам пры раздзеле большай долi жылога памяшкання, чым мужу.

У вынiку раздзелу жылога памяшкання на кожнага з уласнiкаў заводзiцца асобны рахунак, i кожны з iх павiнен будзе аплачваць камунальныя паслугi самастойна ў той частцы, што налiчана яму i прыходзiцца на выдзеленую яму долю.

У выпадку неаплаты Вашым былым мужам свайго асабiстага рахунку прэтэнзiй да Вас ЖЭС прад’явiць не зможа, а павiнен будзе прымаць меры па спагнанню завiнавачанасцi па кватэрнай плаце менавiта з яго, у тым лiку з дапамогай суда i звароту спагнання на яго маёмасць i заработную плату. Утрымлiваць сябе, у тым лiку i харчавацца, Ваш былы муж павiнен будзе за свае грошы. А з мэтай выключэння магчымасцi карыстання iм Вашымi рэчамi i прадуктамi Вы можаце ўрэзаць



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я жыву ў прыватызаванай двухпакаёвай кватэры разам з дарослай дачкой i мужам-алкаголiкам. Апошнiя 10—15 гадоў я змагалася за свайго мужа як магла, але
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика