21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пётр БУЦIН: «Харчовай пшанiцы неабходна набыць за межамi краiны не больш чым летась»

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Як спецыялiсты ацэньваюць вынiкi сёлетняга жнiва? У якiх памерах Беларусi прыйдзецца набываць зерне за межамi Беларусi? Цi не зменшыцца асартымент хлебабулачных вырабаў на палiцах беларускiх магазiнаў?.. Аб усiм гэтым карэспандэнт «Звязды» гутарыць з намеснiкам мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання, дырэктарам дэпартамента па хлебапрадуктах пры Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi i харчавання Беларусi Пятром БУЦIНЫМ:

— Як вы ацэньваеце вынiкi сёлетняга жнiва?

— Канешне, нельга сказаць, што мы цалкам задаволеныя яго вынiкамi. Па сутнасцi, рэсурсу зерня для выканання ўсiх праграм у нашай галiне недастаткова. Але ў той жа час нельга сказаць, што сельскагаспадарчы год быў вельмi няўдалым. У параўнаннi з сiтуацыяй, што склалася ў нашых суседзяў, у нас становiшча лепшае.

Што датычыцца харчовага збожжа, то мы нарыхтавалi дастаткова ўсiх яго вiдаў. Гэта нам дае падставы сцвярджаць, што харчовая бяспека краiны сёлета будзе забяспечана. I нам прыйдзецца набываць пшанiцу за межамi рэспублiкi (для паляпшэння асобных вiдаў хлебабулачных вырабаў) у колькасцi не большай, чым летась.

Таксама iснуе патрэба ў набыццi фуражнага зерня за мяжой. Для прамысловых жывёла- i птушкагадоўлi сёлета патрабуецца набыць каля 300 тыс. тон фуражнай пшанiцы, каля 200 тыс. тон ячменю, каля 100 тыс. тон кукурузы. Працуем зараз з магчымымi пастаўшчыкамi, праводзiм тэндары па закупцы фуражнага зерня.

Зараз актыўна вядзецца работа па стварэнню дзяржаўнага рэзерву зерня. У блiжэйшы час такi незнiжаемы запас будзе створаны.

— Вы сказалi, што сёлета плануецца набыць за мяжой харчовай пшанiцы не больш чым у мiнулам годзе. Аб якой лiчбе iдзе гаворка?

— Не больш чым 200 тыс. тон. Гэткай колькасцi нам будзе дастаткова, каб забяспечыць беларускаму спажыўцу ў блiжэйшай будучынi той асартымент хлебабулачных вырабаў, якi iснуе...

Што датычыцца крупяных вырабаў, то тут сiтуацыя значна лепшая. Мы нарыхтавалi больш сыравiны, чым летась. I за кошт менавiта айчыннай сыравiны мы практычна цалкам зможам задаволiць попыт на аўсяныя, ячныя, ячменныя i манныя крупы. Што датычыцца грэцкiх круп, то нарыхтоўка сыравiны для iх яшчэ працягваецца. Праўда, трэба адзначыць, што сваёй сыравiны ў нас сёння хапае толькi для вытворчасцi паловы ад патрэбнай колькасцi грэцкiх круп.

— У асноўным Беларусь набывае зерне ў Расii i ва Украiне. Пастаўшчыкам з якой краiны плануецца аддаць перавагу сёлета?

— Мы аддадзiм перавагу найбольш прымальным суадносiнам кошту i якасцi. Нам неабходна закупiць пшанiцу моцных сартоў з колькасцю клейкавiны ад 26 працэнтаў i вышэй. Бо мы павiнны вырабляць муку дастаткова высокай якасцi для забеспячэння спажыўцоў якаснай прадукцыяй... Што датычыць цэн на харчовую пшанiцу, то, мабыць, яшчэ рана гаварыць аб iх канчаткова. Пакуль жа, як сведчаць вынiкi апошняга праведзенага тэндара, кошт яе сёлета крыху вышэйшы, чым быў летась.

— З якiмi праблемамi сёння сутыкаюцца перапрацоўчыя прадпрыемствы галiны?

— Што датычыцца прадпрыемстваў хлебапячэння, то там праблем не вельмi шмат, бо яны працуюць на рынку «жывых» грошай, выпускаюць харчовую прадукцыю з кароткiм тэрмiнам рэалiзацыi. Хаця i ў гэтых прадпрыемстваў iснуюць пэўныя фiнансавыя праблемы. Яны маюць не надта вялiкую рэнтабельнасць.

Сiтуацыя ў зернеперапрацоўцы больш складаная. Пачынаючы з 1999 года бралiся значныя валютныя крэдытныя рэсурсы на набыццё сыравiны i з-за межаў краiны, i на ўнутраным рынку. Цяжар гэтых крэдытных абавязацельстваў, канешне, негатыўна ўплывае на фiнансавы стан прадпрыемстваў. I гэтую праблему не ўдаецца пакуль вырашыць цалкам, нягледзячы нават на вялiкую ўвагу з боку ўрада. Дарэчы, апошняя рэструктурызацыя крэдытных даўгоў дазволiла прыцягнуць яшчэ 67 млрд. рублёў крэдытаў на набыццё сыравiны сёлета. Але ж гэтыя крэдыты — гэта не падарунак прадпрыемствам! Усе крэдыты трэба будзе вяртаць. I вяртаць з працэнтамi.

Што датычыцца адносiнаў перапрацоўчых прадпрыемстваў з жывёлаводамi, то iснуе даволi вялiкая дэбiторская запазычанасць за камбiкармы. I запазычанасць гэтая, на жаль, вельмi марудна скарачаецца, што вядзе да цяжкасцяў з пагашэннем прадпрыемствамi запазычанасцяў па крэдытах...

У цэлым жа нашы прадпрыемствы спраўляюцца з задачамi, якiя перад iмi ставяцца. У неабходнай колькасцi вырабляюцца мука i крупы. I не толькi для ўнутранага рынку. Мы плануем пастаўляць прадукцыю i за межы рэспублiкi, напрыклад, пачынаем рэалiзоўваць за мяжу жытнюю муку. Ёсць заяўкi на макаронныя вырабы. Наша задача зараз — знайсцi на замежных рынках свае нiшы, замацавацца там.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як спецыялiсты ацэньваюць вынiкi сёлетняга жнiва? У якiх памерах Беларусi прыйдзецца набываць зерне за межамi Беларусi? Цi не зменшыцца асартымент хле
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика