21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускія конi —не «птушкі»?

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

Англiчанiну вывелi па яго просьбе дзесяць коней-рысакоў, i ён пачаў прыдзiрлiва аглядаць iх, прафесiянальна прыкiдваючы ў думках, на што яны здатныя i цi здольны хаця б адзiн з iх скласцi канкурэнцыю на спаборнiцтвах еўрапейскага ўзроўню. Праз некалькi мiнут ён адмоўна пакiваў галавой i сказаў: экстэр’ер у коней добры, але не птушкi яны, не птушкi — у «палёце» па iпадрому належнага вынiку не пакажуць. Бо сантыметраў на тры—пяць недарослыя, калiбр не той. У дзiцячым узросце iх, пэўна, недакармiлi.

Вiзiт англiчанiна ў Веткаўскi раён на конезавод № 59 адбыўся восенню 1999 года, i з таго часу туды паступiлi толькi два-тры тэлефонныя званкi з-за мяжы па пытанню набыцця багатымi фiрмамi рысакоў, але пасля нiхто на прадпрыемства не прыехаў. Гэта яскрава сведчыла аб тым, што былая слава мясцовых каняводаў канчаткова згублена. Мiж iншым, гэта нi для iх, нi для вобласцi, нi для рэспублiкi не з’яўлялася сакрэтам. Даўно не з’яўлялася. А як усё добра пачыналася i iшло...

Справы даўно мiнулых дзён...

У гiсторыi рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Гомельскi конны завод па племянной справе» (такая сённяшняя назва яго) шмат цiкавых старонак. Пачнём з таго, што конны завод «Гомельскi» № 59 (былая назва, якая некалькi разоў мянялася) быў арганiзаваны ў 1921 г. па iнiцыятыве Сямёна Мiхайлавiча Будзённага. Спачатку ён знаходзiўся ў вёсцы Шарсцiн Веткаўскага раёна, i яго канюшнi размяшчалiся ў былых пабудовах памешчыцкай гаспадаркi, прызначаных для валоў, пасля перабазiраваўся ў Прудок, што паблiзу Гомеля, а затым — у Старое Сяло, зноў жа Веткаўскага раёна, дзе знаходзiцца зараз.

Ён афармляўся як узорная савецкая гаспадарка. Першыя трыццаць коней збiралiся па ўсёй Беларусi, i толькi чатыры з iх былi племяннымi рысакамi. Адметна, што для трэнiроўкi рысакоў была запрошана жанчына — вялiкi майстар сваёй справы наезнiца Вера Касценская. Праз даволi кароткi час завод дабiўся вялiкiх поспехаў: племянное пагалоўе ў iм было не толькi цалкам укамплектавана, але i адселекцыянiравана, за што яго нязменны кiраўнiк Аляксандр Iваноў быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

З пачаткам Вялiкай Айчыннай вайны большая частка коней была эвакуiравана ў Тамбоўскую i Пензенскую вобласцi, а шэсцьдзесят галоў маладняку ламавiкоў немцы ў якасцi трафеяў вывезлi ў Германiю. Нi тыя, нi другiя конi на Гомельшчыну пасля вайны ўжо не вярнулiся, i Галоўнае ўпраўленне конегадоўлi СССР прыняло рашэнне ўкамплектаваць завод 71 амерыканскай племянной маткай рысiстай пароды i шасцю жарабцамi Будапешцкага iпадрома, да якiх далучылi амерыканскага рысака-жарабца, завезенага з Рыгi, якi быў вельмi высокага класа шпаркасцi (на дыстанцыi 1600 метраў ён паказваў вынiк 1 мiнуту 59 секунд, што не пад сiлу многiм сённяшнiм скакунам). Да таго ж, было вырашана правесцi мiжнароднае скрыжоўванне амерыканскiх кабыл з жарабцамi рускай рысiстай i арлоўскай пароды з тым, каб iхнiя «нашчадкi» не толькi паспяхова выступалi на iпадромах Савецкага Саюза, але i адстойвалi прэстыж айчыннай конегадоўлi ў мiжнародных спаборнiцтвах.

Тут былi выгадаваны такiя славутыя рысакi-рэкардысты, як Гоман, Трэпет, Лiра, Лагуна i iншыя. Прызма выйграла Вялiкi Усесаюзны прыз, а Бесклапотны — прыз Свету, за якi змагалiся лепшыя рысакi еўрапейскiх краiн. Той жа Трэпет, якi паказаў выдатную шпаркасць, быў прададзены ў Германiю i стаў там лепшым жарабцом-вытворнiкам. Кабыла Дума выступала ў 55 розных спаборнiцтвах i ў 44 з iх заняла першае месца, выйграўшы трынаццаць традыцыйных прызоў. А самы лепшы вынiк за ўсю гiсторыю завода паказаў рысак Тургор (1 мiнута 58,6 секунды на дыстанцыi 1600 метраў).

Вядома, станаўленне гаспадаркi праходзiла (гэта ж жыццё) з узлётамi i падзеннямi, з поспехамi i пралiкамi, але зорным часам яе былi васьмiдзесятыя гады, калi быў здадзены ў строй конегадоўчы комплекс плошчай 35 гектараў з iпадромам, манежам, дзевяццю тыпавымi канюшнямi. Яго будаўнiцтва абышлося дзяржаве амаль у тры мiльёны рублёў, што па тым часе складала вялiкую суму. У гаспадарцы працавалi трэнеры, наезнiкi i была выгадавана цэлая плеяда выдатных коней. Сярод дзевятнаццацi конезаводаў Савецкага Саюза гомельскi ўваходзiў па ўсiх паказчыках у першую пяцёрку.

Зусiм iншы малюнак назiраецца тут пасля распаду былой адзiнай краiны. Як i iншыя гаспадаркi, конезавод прыйшоў у заняпад. Аб добра пастаўленым i, галоўнае, правiльным кармленнi жывёл i iх утрыманнi i выдатна арганiзаваным трэнiнгу маладняку тут даводзiцца толькi марыць. Напэўна, самым сумным годам для гаспадаркi быў год двухтысячны, калi ўжо ў сакавiку скончылiся кармы, нарыхтаваныя на зiмовы перыяд, i з цяжкасцю давялося закупляць сена i авёс, эканомячы iх, недадаючы трэцюю частку тых кармоў да нормы. У гаспадарцы з нецярпеннем чакалi таго часу, каб выгнаць табун на траву, на падножны корм. А да гэтага на мясакамбiнат было здадзена трыццаць коней, сярод якiх дваццаць два рысакi. Сярэдняя цана аднаго, калi ён знаходзiцца ў добрым таварным стане, складала на рынку паўтары-дзве тысячы долараў. Але пра якi рынак магла iсцi размова, калi рысакi тыя былi худыя, няўкормленыя, i ўсе намаганнi прадпрыемства прадаць каму-небудзь частку з iх заканчвалiся беспаспяхова? Выручка ж за iх на мясакамбiнаце, як кажуць, капеечная. Але што зробiш, калi нявыкрутка? Не будзеш жа чакаць, пакуль яны ад той бяскормiцы выцягнуць ногi, як гэта мела месца з адзiнаццацю кабыламi-маткамi.

Мне давялося ў той час, у красавiку, пабыць у гаспадарцы, i я адчуў сум каняводаў, якi ахапiў iх: замест дзесяцi ранейшых наезнiкаў i трэнера, што займалiся падрыхтоўкай рысакоў да выпрабаванняў на iпадромах, засталiся толькi два (астатнiя звольнiлiся з-за нiзкай зарплаты), i скакуны страцiлi свой знешнi выгляд, спрыт i шпаркасць i нiдзе не карысталiся попытам, а тут яшчэ памёр любiмы ўсiмi славуты рэкардсмен Лiстапад, гонар калектыву.

...i дзён сённяшнiх

Як i раней, асноўнай спецыялiзацыяй РУП «Гомельскi конны завод па племянной справе» з’яўляецца развядзенне гэтых прыгожых жывёл, вартасцi якiх вядомыя кожнаму. Веткаўчане — адзiныя ў Рэспублiцы Беларусь па рускаму рысаку ў такiх аб’ёмах. Сёння iх у табуне з 218 галоў 39. Яшчэ 78 — гэта рускiя ламавiкi, прызначаныя для выканання розных цяжкiх работ, 29 — верхавой пароды, шэсць — шатландскiя понi i астатнiя — рабочыя конi. Натуральна, што рысакi для так званай ворыўнай цi іншай работы непрыгодныя. У iх зусiм iншыя функцыi, i яны патрабуюць пастаяннага трэнiнгу, паляпшэння селекцыi, правядзення выпрабаванняў на iпадромах. На жаль, у нашай краiне няма нiводнага такога iпадрома, i конезаводу даводзiцца вывозiць рысакоў за яе межы. А што з гэтага атрымлiваецца? У 1997 годзе ў Кiеў былi дастаўлены з Гомеля сем рысакоў для выпрабаванняў, i яны там засталiся, ператварыўшыся ва ўласнасць Украiны, бо, як кажуць, самi «з’елi» сябе — Гомельскi конезавод не змог разлiчыцца за ўтрыманне там сваiх коней. I сёння каля дзесяцi гомельскiх рысакоў знаходзяцца ў Цверскiм iпадроме, якiя, лiчы, таксама ўжо сябе «з’елi», бо ўтрыманне кожнага з iх там абыходзiцца ў пяць долараў за суткi, што з’яўляецца непад’ёмным для гаспадаркi.

Вось ужо каля двух гадоў Гомельскi конезавод узначальвае малады i энергiчны кiраўнiк Валерый Жолудзеў. Конi там зараз знаходзяцца ў больш-менш прымальных умовах. Напрыклад, з кармамi справы значна палепшылiся, але не настолькi, каб былi зняты ўсе праблемы. У штатным раскладзе адсутнiчае стаўка трэнера, а тры бярэйтары (спецыялiсты, якiя аб’язджаюць коней i навучаюць верхавой яздзе. — У. П.) з-за фiнансавага мелкаводдзя фактычна ператварылiся ў конюхаў, якiя кормяць жывёл, прыбiраюць за iмi.

Ды i наогул, у конегадоўлi гаспадаркi працуе ўсяго 16 чалавек, а гэта — мiнiмум. З дзевяцi канюшань задзейнiчаны толькi пяць, i большасць з iх прыходзяць у нерабочы стан, бо i дах, i самi памяшканнi патрабуюць рамонту. Што можа, калектыў робiць сам, выкарыстоўваючы i нязначную дапамогу дзяржавы. Праблем, адным словам, з конегадоўляй на заводзе хоць адбаўляй, i весцi гаворку пра нармальнае ўзнаўленне i развiццё ў iм, а значыць, i рэспублiцы, рускай рысiстай пароды сёння цяжка. Хаця б таму, што вось ужо дзесяць гадоў конi на памянёным заводзе прыбытку нiякага не даюць. Наадварот, яны прыносяць страты.

Дык вось, напрошваецца пытанне: а цi мэтазгодна ўвогуле трымаць тых рысакоў? Цi не прасцей iх здаць на мясакамбiнат i пазбавiцца ўсiх праблем? Бо iх нiхто не купляе, а калi i купляе, дык адзiнкамi i па цане, якая нiжэй за сабекошт. Так, прасцей зрабiць вышэйназванае. Але не трэба забываць, што гэта чыстакроўныя конi, генафонд рэспублiкi, i ў Маскве, напрыклад, рысакi знаходзяцца на ўлiку ў iнстытуце для стварэння новага пакалення. Да таго ж не варта скiдваць з рахунку i наступны факт: на Гомельскiм конезаводзе яшчэ здолелi захаваць i ўтрымлiваць i жарабцоў, i кабыл, якiя маглi б даць перспектыўны прыплод, што тут кабылы-ламавiкi пакрываюцца жарабцамi-рысакамi, i iхнiя «дзецi» атрымлiваюцца не толькi буйнымi-магутнымi, але i больш шпаркiмi.

Нельга сказаць, што ўсё гэта не разумеюць у вышэйстаячых арганiзацыях. Разумеюць. У сувязi з чым былi ў 2001 годзе распрацаваны мерапрыемствы па павышэнню эфектыўнасцi работы завода на перыяд да 2005 года. Нiчога не скажаш: комплексныя яны, усёабдымныя, як гаворыцца, бо ўключылi ў сябе намаганнi адпаведных службаў i аблвыканкама, i Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi, i райвыканкама, i самога завода. Аднак як выконваецца намечанае? Яўна слаба. Бо вось толькi адзiн прыклад. На рамонт канюшняў намечана было выдзелiць у цэнах 1991 года 250 тысяч рублёў (а гэта зараз каля трохсот мiльёнаў), а на сённяшнi дзень тыя фiнансавыя ўлiваннi склалi ўсяго каля 23 мiльёнаў.

Не вырашае праблемы i выдзяленне дзесяцi мiльёнаў рублёў для закупкi фуражу аблсельгасхарчам. Дык што, падобна на тое, што Гомельскi конезавод не ў стане ўжо вярнуць сабе згубленую былую славу? Вiдаць так, калi не будзе спецыяльнай праграмы дзяржаўнай падтрымкi конегадоўлi. Значыць, давядзецца чакаць лепшых часоў? Не, яны самi па сабе не прыходзяць. Iх трэба наблiжаць.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Англiчанiну вывелi па яго просьбе дзесяць коней-рысакоў, i ён пачаў прыдзiрлiва аглядаць iх, прафесiянальна прыкiдваючы ў думках, на што яны здатныя i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика