Чарговае пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы адбудзецца 14 кастрычнiка
Другi дзень знаходжання кiраўнiка беларускай дзяржавы ў расiйскай сталiцы быў насычаны мерапрыемствамi ў рамках Дзён Рэспублiкi Беларусь у Маскве. Таму сустрэча прэзiдэнтаў Беларусi i Расii прайшла толькi позна вечарам — Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Крэмль пасля гала-канцэрта майстроў мастацтваў Беларусi.
Сустрэча на вышэйшым узроўнi працягвалася амаль тры гадзiны i завяршылася апоўначы. Кiраўнiкi дзвюх краiн абмеркавалi шэраг актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўнiцтва i будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы. Прэзiдэнты дамовiлiся правесцi чарговае пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы 14 кастрычнiка, на якiм будзе заслухана iнфармацыя аб ходзе выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы ў гэтым годзе, разгледжаны праект бюджэту на 2004 год, абмеркаваны шэраг iншых важных пытанняў развiцця Саюза Беларусi i Расii. У ходзе сустрэчы вялiкая ўвага была ўдзелена Дням Рэспублiкi Беларусь, якiя прайшлi ў Маскве. Прэзiдэнт Расiйскай Федэрацыi даў высокую ацэнку гэтай падзеi, адзначыўшы пры гэтым, што такiя шырокамаштабныя мерапрыемствы садзейнiчаюць умацаванню саюзных адносiнаў. Аляксандр Лукашэнка i Уладзiмiр Пуцiн абмеркавалi таксама комплекс эканамiчных пытанняў, звязаных са стварэннем сумесных беларуска-расiйскiх прадпрыемстваў. Кiраўнiкi дзяржаў разгледзелi пытаннi павелiчэння паставак у Рэспублiку Беларусь энерганосьбiтаў, павышэння аб’ёмаў перапрацоўкi нафты на беларускiх прадпрыемствах i экспарту нафтапрадуктаў, а таксама шэраг iншых тэм эканамiчнага характару. Прэзiдэнты з задавальненнем канстатавалi, што пасля iх сустрэчы ў Сочы суб’ектам гаспадарання дзвюх краiн удалося знайсцi прымальныя варыянты цэнавай палiтыкi, у тым лiку на энергарэсурсы. Павялiчылiся пастаўкi беларускiх тавараў у Расiю, узраслi аб’ёмы прапампоўвання нафты i газу ў Еўропу. Кiраўнiкi дзяржаў не абышлi ўвагай i мiжнародныя праблемы, якiя закранаюць iнтарэсы абедзвюх краiн. Уладзiмiр Пуцiн праiнфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб сваiх сустрэчах i перагаворах у Нью-Йорку i Кэмп-Дэвiдзе. Ранiцай 1 кастрычнiка ў працяг вячэрняй сустрэчы адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкi i Уладзiмiра Пуцiна. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другi дзень знаходжання кiраўнiка беларускай дзяржавы ў расiйскай сталiцы быў насычаны мерапрыемствамi ў рамках Дзён Рэспублiкi Беларусь у Маскве |
|