Да сваiх!
Газету, якая пяць разоў на тыдзень прыходзiць да свайго чытача, знайсцi не цяжка. А вось каб яна яшчэ i прыязджала...
У сераду, 7 снежня, у 10 гадзiн Дзень падпiсчыка «Звязды» адбудзецца ў актавай зале Смалявiцкага райвыканкама, у 12.30 — Жодзiнскага, у 16.00 — Лагойскага, куды, як мяркуем, дабярэцца наш падпiсчык з вёскi Шамаўка Яўген Мiхайлавiч Ярашэвiч, бо менавiта ён выйграў наш суперпрыз — халадзiльнiк «Атлант». I нават (па тэлефоне казаў) ужо зачакаўся. Назаўтра, 8 снежня, у 10 гадзiн маленькi звяздоўскi дэсант будзе сустракаць сваiх чытачоў-падпiсчыкаў (у тым лiку i патэнцыяльных), сваiх сяброў-сувязiстаў у Доме культуры завода «Гiдраўзмацняльнiк», у 12.30 — у актавай зале Крупскага райвыканкама, у 15.30 — Талачынскага. Што ў праграме? Знаёмствы, размовы пра жыццё (ваша i наша), расказ пра газету, прэзентацыя альбома Анатоля Клешчука «Пад небам Беларусi», «Фотаслова» Яўгена Пясецкага i кнiгi Валянцiны Доўнар «Праз каханне», жарты i байкi са скарбонкi народнага гумару, вiктарына, розыгрыш прызоў, свята... Мы, прынамсi, на яго спадзяёмся. А што атрымаецца? Прыходзьце, пабачым разам. Валянцiна ДОЎНАР, Iнга МIНДАЛЁВА, Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, Яўген ПЯСЕЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Газету, якая пяць разоў на тыдзень прыходзiць да свайго чытача, знайсцi не цяжка. А вось каб яна яшчэ i прыязджала...
|
|