Кампенсацыя расходаў па абслугоўванню лiфтаў — са сродкаў збору
Сяргей РАСОЛЬКА
«Па распараджэнню старшынi таварыства ўласнiкаў бухгалтэрыяй у налiчэннях па тэхабслугоўванню i камунальных паслугах за кастрычнiк (так званую «жыроўку») акрамя платы за карыстанне лiфтам (1015 рублёў на чалавека) былi ўнесены такiя пазiцыi, як гадавое абслугоўванне лiфта (3808 рублёў на чалавека) i тэхнiчны агляд лiфта (642 рублi на чалавека). Прычым, па словах бухгалтара таварыства ўласнiкаў, дзве апошнiя пазiцыi жыхары будуць аплачваць штогод. Цi мае права таварыства ўласнiкаў браць грошы з жыхароў за гадавое абслугоўванне лiфта i яго тэхнiчны агляд?» Такое пытанне паступiла да нас ад мiнчан з вулiцы Адзiнцова.
Далей яны пыталiся: якiм чынам таварыства ўласнiкаў можа кампенсаваць дадзеныя артыкулы расходаў: магчыма, за кошт платы на тэхнiчнае абслугоўванне, уласнага прыбытку цi прыцягнення дзяржаўных датацый? Гэты зварот быў разгледжаны ва ўпраўленнi эканомiкi Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi. «Для ўсiх грамадзян рэспублiкi, незалежна ад таго, у якiх дамах яны пражываюць, дзейнiчае адзiны ўзровень тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугi, у прыватнасцi, тарыф за карыстанне лiфтамi, якi зараз складае 1015 рублёў з аднаго пражываючага ў месяц. Страты ад эксплуатацыi лiфтавай гаспадаркi, якiя не пакрываюцца ва ўстаноўленым парадку плацяжамi насельнiкаў за карыстанне лiфтамi, кампенсуюцца ўласнiкамi (уладальнiкамi) жылых дамоў за кошт сродкаў збору на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду. Таварыству ўласнiкаў неабходна звярнуцца ў фiнансавыя органы па месцы рэгiстрацыi (знаходжання) за кампенсацыяй часткi расходаў па абслугоўванню лiфтаў са сродкаў збору, прадставiўшы пры гэтым адпаведныя разлiкi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Па распараджэнню старшынi таварыства ўласнiкаў бухгалтэрыяй у налiчэннях па тэхабслугоўванню i камунальных паслугах за кастрычнiк (так званую «жыроўк
|
|