Гатаваныя шыпулькi прагоняць падагруДоктар-прырода У чарговы раз звяртаемся да рэцэптаў народнай медыцыны. Сённяшняя тэма — падагра. Якiя ёсць спосабы яе лячэння, нам, як заўсёды, раскажа наш пастаянны кансультант — жэньшэнявод, фiтатэрапеўт, прафесар у галiне народнай медыцыны Iосiф Кiсялёў.1. Штодзень спажываць па 100 грамаў цёртай морквы (церцi на дробнай тарцы i дадаваць адну сталовую лыжку алею). 2. Узяць 4 лiмоны (папярэдне выдалiць костачкi) i 3 галоўкi часнаку (абавязкова пачысцiць), прапусцiць праз мясарубку. Атрыманую масу залiць 7 шклянкамi кiпеню, перамяшаць, настояць суткi, працадзiць. Пiць па 40 мiлiлiтраў перад ядой адзiн раз у дзень. 3. 40 грамаў здробненых створак фасолi звычайнай залiць адным лiтрам вады, гатаваць у закрытай пасудзiне на вадзяной лазнi адну гадзiну, працадзiць. Прымаць па адной сталовай лыжцы 4—5 разоў на дзень. 4. Дзве сталовыя лыжкi лiсця бруснiц залiць адной шклянкай гарачай гатаванай вады. Закрыць накрыўкай i награваць на вадзяной лазнi 30 хвiлiн, астудзiць. Пiць па 1/2—1/3 шклянкi 2—3 разы на дзень. Захоўваць настой у прахалодным месцы не больш чым двое сутак. 5. Здробненыя i абвараныя кiпенем свежыя шыпулькi сасны выкарыстоўваць для кампрэсаў. 6. Актываваны вугаль здрабнiць, змяшаць са здробненым iльняным семем у прапорцыi 1:1, развесцi вадой да пастападобнага стану, абкладваць суставы. Перад пачаткам лячэння пракансультуйцеся са спецыялiстам. Вядучая рубрыкi Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чарговы раз звяртаемся да рэцэптаў народнай медыцыны. Сённяшняя тэма — падагра
|
|