На плошчы Незалежнасцi з’явiцца фантан
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Канчатковая рэканструкцыя плошчы Незалежнасцi завершыцца ў маi 2006 года. Менавiта тады адчынiцца падземная частка прыгожага комплексу — грамадска-гандлёвы цэнтр. Зараз жа на тэрыторыi вядуцца работы па добраўпарадкаванню — кладзецца гранiт, дробнаразмерная плiтка, размяшчаюцца электрычныя свяцiльнiкi.
Асноўны аб’ём планаў выкананы ўжо зараз: — Падземны 4-павярховы паркiнг, з колькасцю месцаў на пяцьсот аўтамабiляў, ужо функцыянуе. На верхнiм паверсе адчынiлiся каля двух дзесяткаў магазiнаў, таксама плануецца з’яўленне аддзялення банка, кафэ i аптэкi. Падыходзiць да завяршэння i рэканструкцыя падземнага перахода каля гасцiнiцы «Мiнск», — паведамiў «Звязде» дырэктар рэканструкцыi плошчы Павел Улашчанка. А да мая наступнага года на знаёмым усiм месцы з’явяцца i два святлодынамiчныя фантаны. Рознакаляровыя струмені будуць бiць пад музыку вакол вялiзнага шклянога купала. Гэтая архiтэктурна-дэкаратыўная навiнка будзе адным з галоўных элементаў ўпрыгажэння плошчы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канчатковая рэканструкцыя плошчы Незалежнасцi завершыцца ў маi 2006 года. Менавiта тады адчынiцца падземная частка прыгожага комплексу — грамадска-ган |
|