Новая версiя прычыны выбуху ў Жлобiне
Алена САФРОНАВА, БЕЛТА
Падрабязнасці Нагадаем, 5 снежня ў 5.30 на бульвары Металургаў у Жлобiне прагучаў выбух, у вынiку якога загiнуў мужчына.На падставе новых даных, атрыманых у ходзе расследавання, прынята рашэнне аб пераквалiфiкацыi раней узбуджанага артыкула на артыкул 295 Крымiнальнага кодэкса «Незаконныя дзеяннi ў адносiнах да агнястрэльнай зброi, боепрыпасаў i выбуховых сродкаў». Новая версiя прычын выбуху з’явiлася пасля таго, як была ўстаноўлена асоба загiнуўшага. Iм аказаўся 26-гадовы мясцовы жыхар, якi пражываў разам з мацi. Малады чалавек нiдзе не працаваў i праводзiў раскопкi ў месцах баявых дзеянняў перыяду Вялiкай Айчыннай вайны. Пры правядзеннi вобыскаў на кватэры i ў доме нябожчыцы бабулi, дзе ён звычайна знаходзiўся ў летнi час, аператыўнiкi знайшлi розныя боепрыпасы, асобныя складовыя часткi выбуховых устройстваў узораў зброi часоў Вялiкай Айчыннай вайны. На дадзены момант следства схiляецца да таго, што малады чалавек меў пры сабе тратыл, неасцярожнае абыходжанне з якiм i прывяло да трагедыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нагадаем, 5 снежня ў 5.30 на бульвары Металургаў у Жлобiне прагучаў выбух, у вынiку якога загiнуў мужчына |
|