Кiраўнiк дзяржавы ўнёс на разгляд парламента праект закона аб бюджэце краiны на 2006 год
Кiраўнiк дзяржавы ўнёс на разгляд парламента праект Закона «Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2006 год». Гэты дакумент, як i ў 2005 годзе, мае дакладна выяўленую сацыяльную накiраванасць, яго структура зарыентавана на развiццё i забеспячэнне сацыяльных гарантый людзей.
У адпаведнасцi з законапраектам, у 2006 годзе расходы рэспублiканскага бюджэту складуць Br26,64 трлн, а даходы — Br25,51 трлн, што адпаведна на 24,2 працэнта i 26,4 працэнта вышэй за ўзровень iх чакаемага выканання ў 2005 годзе. Адносна ВУП расходы прапануецца павялiчыць на 1,41 працэнтнага пункта (з 34,58 працэнта да 36 працэнтаў). У абсалютным выражэннi расходы рэспублiканскага бюджэту за 2006 год павялiчацца на Br5,2 трлн, даходы — на Br5,33 трлн. Плануемы дэфiцыт рэспублiканскага бюджэту складзе Br1,13 трлн (або 1,5 працэнта да ВУП). У праекце закона прадугледжваецца агульнае знiжэнне падатковай нагрузкi на эканомiку краiны, якая можа скласцi 1,3 працэнта да ВУП. Такiм чынам, каля Br1 трлн застанецца ў распараджэннi суб’ектаў гаспадарання. Гэта будзе дасягнута ў асноўным за кошт адмены збору ў мясцовыя мэтавыя бюджэтныя жыллёва-iнвестыцыйныя фонды, якiя ствараюцца абласнымi i Мiнскiм гарадскiм Саветамi дэпутатаў, збору на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, збору з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь праз пункты пропуску, знiжэння падатковых ставак па мэтавых зборах з карыстальнiкаў з 3,9 працэнта да 3 працэнтаў. У 2006 годзе будзе прадоўжана палiтыка дзяржавы, накiраваная на павышэнне якасцi жыцця грамадзян Беларусi. Так, расходы на адукацыю, ахову здароўя i сацыяльную палiтыку за 2006 год павялiчацца на 17,6 працэнта (або на Br1,74 трлн) i складуць Br11,64 трлн (або 15,7 працэнта да ВУП). На гэтыя мэты плануецца накiраваць каля 44 працэнтаў сродкаў рэспублiканскага бюджэту. Прадугледжваецца рост укладанняў у параўнаннi з 2005 годам у сферу аховы здароўя на 11,3 працэнта i адукацыi на 21,9 працэнта. Расходы рэспублiканскага бюджэту на сацыяльную палiтыку ў 2006 годзе прадугледжаны ў памеры Br9,9 трлн., што на 17,7 працэнта вышэй за iх чакаемы ўзровень у 2005 годзе. З iх на пенсii, дапамогi i iншыя выплаты насельнiцтву будзе накiравана Br9,33 трлн (94,2 працэнта ад агульнай сумы расходаў на сацыяльную палiтыку), што на Br1,5 трлн больш, чым у 2005 годзе; выплату дапамог грамадзянам i сем’ям, якiя маюць дзяцей, — Br221 млрд, або на Br8,63 млрд больш, чым у 2005 годзе; на дапамогу ў забеспячэннi жыллём адпаведна — Br212,32 млрд i Br28,48 млрд. На фiнансаванне расходаў па забеспячэнню iнвалiдаў i ўдзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны пуцёўкамi на санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне запланавана выдзелiць Br30,6 млрд. Гэта на 15 працэнтаў больш, чым у 2005 годзе. За кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту плануецца ў 2006 годзе аздаравiць 5,9 тыс. iнвалiдаў ва ўзросце да 18 гадоў. Акрамя таго, у рамках праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту будзе ажыццяўляцца прадастаўленне беспрацэнтнай пазыкi на будаўнiцтва (куплю) жылля iнвалiдам з прычыны аварыi на Чарнобыльскай АЭС на суму Br7 млрд. У 2006 годзе на рэалiзацыю Дзяржаўнай праграмы развiцця i адраджэння вёскi намечана накiраваць больш за Br2,36 трлн (у 2005 годзе — Br1,77 трлн), у тым лiку з рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, прадуктаў харчавання i аграрнай навукi — Br1,91 трлн. У рэспублiканскiм бюджэце на 2006 год расходы на культуру, спорт, фiзiчную культуру i сродкi масавай iнфармацыi прадугледжаны ў суме Br367,93 млрд (або 135,8 працэнта да чакаемага ўзроўню 2005 года). Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы ўнёс на разгляд парламента праект Закона «Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2006 год». Гэты дакумент, як i ў 2005 годзе, мае дакладн |
|