21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт Беларусi прыняў з дакладам прэм’ер-мiнiстра краiны

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 8 снежня прыняў з дакладам прэм’ер-мiнiстра краiны Сяргея Сiдорскага.

Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны аб тым, што чарговае пасяджэнне Саюзнага ўрада адбудзецца 19 снежня ў Маскве. На iм трэба будзе, у прыватнасцi, абмеркаваць палiўна-энергетычны баланс Саюзнай дзяржавы на перыяд да 2020 года.

На пасяджэннi, акрамя таго, будзе разгледжаны шырокi спектр пытанняў саюзнага будаўнiцтва, перш за ўсё — гатоўнасць пакета пагадненняў аб роўных правах грамадзян Беларусi i Расii. У прыватнасцi, у сферы выплаты падаткаў грамадзянамi дзвюх краiн у Саюзнай дзяржаве, а таксама ў галiне медыцынскага i сацыяльнага абслугоўвання. Паводле слоў Сяргея Сiдорскага, практычна пакет гэтых дакументаў гатовы, iх неабходна будзе зацвердзiць на пасяджэннi Саюзнага ўрада i ўнесцi на разгляд прэзiдэнтаў Беларусi i Расii.

Як паведамiў прэм’ер-мiнiстр, з мэрам Масквы Юрыем Лужковым дасягнута дамоўленасць аб правядзеннi ў расiйскай сталiцы пасяджэння Савета дзелавога супрацоўнiцтва Беларусi i Масквы.

Прэзiдэнту даложана аб тым, што ўрад завяршыў узгадненне з расiйскiм бокам палiўна-энергетычнага балансу на 2006 год. Так, аб’ём паставак нафты будзе не нiжэйшы за 19,5 млн тон. Адпаведныя дакументы падпiсаны беларускiм i расiйскiм бакамi. Вырашаны таксама пытаннi паставак iншых энергетычных рэсурсаў, у прыватнасцi, вугалю.

Завершаны перагаворы з ААТ «Газпрам», у ходзе якiх дасягнута дамоўленасць аб тым, што ў наступным годзе расiйскi канцэрн паставiць у Беларусь 21 млрд кубаметраў газу па цане $46,68 за 1 тыс. кубаметраў.

У кантракце агавораны таксама ўмовы транзiту расiйскага «блакiтнага палiва» па тэрыторыi нашай краiны. У сувязi з гэтым Сяргей Сiдорскi адзначыў, што Беларусь поўнасцю выконвае свае абавязацельствы ў гэтай частцы. Так, у гэтым годзе ААТ «Белтрансгаз» сумесна з «Газпрамам» паспяхова рэалiзавалi праграму капiтальнага будаўнiцтва на беларускiм участку газаправоду «Ямал-Еўропа»: уведзены ў эксплуатацыю дзве новыя кампрэсарныя станцыi, якiя забяспечваюць дадатковае прапампоўванне праз Беларусь экспартных паставак расiйскага прыроднага газу за межы нашай краiны.

Акрамя таго, прэзiдэнту даложана аб iншых пытаннях развiцця эканомiкi. У лiстападзе ў цэлым прамысловасць краiны прыбавiла ў рабоце. Павялiчваецца заработная плата — за кастрычнiк яна склала ў сярэднiм больш за $235 у эквiваленце. Урад мае намер выканаць усе асноўныя паказчыкi прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця на 2005 год, а таксама ў цэлым на пяцiгодку, якая завяршаецца ў гэтым годзе. Выконваюцца ўсе сацыяльныя праграмы, своечасова ажыццяўляецца выплата пенсiй i дапамог.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 8 снежня прыняў з дакладам прэм’ер-мiнiстра краiны Сяргея Сiдорскага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика