У другiм чытаннi прыняты закон аб вызваленнi ад крымiнальнай адказнасцi за эканамiчныя злачынствы
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Учора дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi ў другiм чытаннi прынялi законапраект «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны i Крымiнальна-працэсуальны кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытанню вызвалення асоб ад крымiнальнай адказнасцi».
Як адзначыў падчас пасяджэння намеснiк старшынi камiсii па нацыянальнай бяспецы нiжняй палаты беларускага парламента Вiктар Гумiнскi, «сёння мы ўпершыню прымаем законапраект», якi ў вынiку яго прыняцця дазволiць спынiць вытворчасць па крымiнальных справах супраць любой асобы, якая ўчынiла злачынства, што пацягнула нанясенне ўрону дзяржаўнай уласнасцi або маёмасцi юрыдычнай асобы, доля ў статутным фондзе якой належыць дзяржаве, або якая нанесла iстотны ўрон дзяржаўным або грамадскiм iнтарэсам. Пры гэтым злачынства не павiнна быць звязана з замахам на жыццё або здароўе чалавека. «Безумоўна, — лiчыць В. Гумiнскi, — гэта гуманны крок з боку дзяржавы. Але i не толькi. Размова iдзе i аб хутчэйшым аператыўным аднаўленнi парушаных эканамiчных iнтарэсаў дзяржавы, а ў асобных выпадках — i iнтарэсаў працоўных калектываў». Учора дэпутаты прынялi ў другiм чытаннi i законапраект «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў Рэспублiкi Беларусь».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi ў другiм чытаннi прынялi законапраект «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Крымiнал
|
|