Дэпутаты абмяркоўваюць бюджэт-2006
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
У Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi актыўна абмяркоўваюцца накiраваныя прэзiдэнтам законапраекты «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па падатковых i бюджэтных пытаннях» i «Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2006 год». Гэтыя дакументы парламент павiнен разгледзець тэрмiнова, а таму на пленарным пасяджэннi ён будзе абмяркоўвацца ў першым чытаннi ўжо ў панядзелак.
Як адзначыў на пашыраным пасяджэннi парламенцкай камiсii па бюджэту, фiнансах i падатковай палiтыцы мiнiстр фiнансаў Мiкалай Корбут, законапраект «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы РБ па падатковых i бюджэтных пытаннях» павiнен забяспечыць рэалiзацыю канкрэтных мерапрыемстваў бюджэтна-падатковай палiтыкi на наступны год. Самiм праектам уносяцца змяненнi ў Агульную частку Падатковага кодэкса i ў шэраг законаў, якiя накiраваны на ўдакладненне парадку вылiчэння падаткаў, а таксама дазволяць выканаць «пастаўленую прэзiдэнтам Беларусi задачу аб спрашчэннi падатковай сiстэмы». Праект бюджэту на 2006 год, паводле слоў М. Корбута, сфармiраваны «на традыцыйнай, апраўдаўшай сябе аснове». У прыватнасцi, ён павiнен забяспечыць макраэканамiчную ўстойлiвасць пры дапамозе паэтапнага скарачэння падатковай нагрузкi, спрашчэння падатковай сiстэмы, стабiльнага заканадаўства. У цэлым памер фiнансавых рэсурсаў, якiя будуць цэнтралiзавацца праз бюджэт у 2006 годзе, складзе 33,9 трлн рублёў, або 118 працэнтаў да ўзроўню гэтага года. З iх 20,1 трлн рублёў — паступленнi падатковых, непадатковых i iншых плацяжоў, 8,2 трлн рублёў — плацяжы ў Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва, 5,6 трлн рублёў — даходы мэтавых бюджэтных фондаў, уключаючы iнавацыйныя. Асноўнымi крынiцамi кансалiдаванага бюджэту стануць падатак на дабаўленую вартасць (26 працэнтаў даходаў без улiку фондаў), падатак на даходы i прыбытак (12,5 працэнта), акцызы (9,4 працэнта), падаходны падатак (2,3 працэнта), даходы ад знешнеэканамiчнай дзейнасцi. Узровень цэнтралiзацыi фiнансавых рэсурсаў дзяржавы ў наступным годзе скароцiцца з 47,7 працэнта ВУП у 2005 годзе да 46,1 працэнта ў 2006 годзе, а падатковая нагрузка зменшыцца на 1,3 працэнта ад ВУП. Гэта, паводле слоў М. Корбута, дасягаецца, па-першае, шляхам адмены двух плацяжоў ад выручкi ад рэалiзацыi тавараў, работ i паслуг (т. зв. абаротных падаткаў): збору на ўтрыманне i рамонт жыллёвага фонду (у 2005 годзе — 0,5 працэнта), збораў у мясцовыя мэтавыя жыллёва-iнвестыцыйныя фонды (у 2005 годзе — 0,4 працэнта). Пры гэтым расходы мясцовых бюджэтаў па гэтых накiрунках у суме 777 млрд рублёў скарачацца не будуць, а стануць фiнансавацца за кошт агульных паступленняў даходаў рэспублiканскага бюджэту. Па-другое, шляхам панiжэння ставак мясцовых мэтавых збораў (з 4 да 3 працэнтаў ад прыбытку). Па-трэцяе, шляхам панiжэння ставак зямельнага падатку на зямельныя ўчасткi, якiя прадастаўлены кааператывам i таварыствам, а таксама для абслугоўвання жылых дамоў, спынення спагнання мясцовага збору з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi дзяржаўнай мяжы. У вынiку, падкрэслiў М. Корбут, меры па спрашчэнню падатковага заканадаўства дазволяць пакiнуць у распараджэннi суб’ектаў заканадаўства каля 1 трлн рублёў. Што датычыць расходаў, то ў кансалiдаваным бюджэце яны вызначаны ў суме 35,1 трлн рублёў (рост у параўнаннi з гэтым годам — 16 працэнтаў). У цэлым, адзначыў М. Корбут, асiгнаваннi на сацыяльна-культурную сферу, сацыяльную палiтыку, выплаты ў падтрымку насельнiцтва складуць 12,4 трлн рублёў, або 61,6 працэнта расходаў бюджэту без фондаў i капiтальных укладанняў. Расходы на ахову здароўя, адукацыю, фiзiчную культуру, спорт, культуру i сродкi масавай iнфармацыi ўзрастуць з 17,2 да 24,6 працэнта. Iстотнымi з’яўляюцца i расходы на аплату працы: у бюджэтнай сферы яны складуць 80,3 трлн рублёў, або на 22 працэнты перавысяць расходы гэтага года. Сярэднямесячная заработная плата, паводле слоў М. Корбута, напрыканцы 2006 года павiнна дасягнуць эквiваленту 265 долараў, або 583 тысяч рублёў, што забяспечыць рэальны рост заработнай платы на 10 працэнтаў. На рэалiзацыю сацыяльнай палiтыкi, з улiкам Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва, запланавана накiраваць 10,3 трлн рублёў, што амаль на 18 працэнтаў перавысiць узровень 2005 года. Улiчаны i неабходныя сродкi для правядзення дзяржаўнай падтрымкi сем’яў, што выхоўваюць дзяцей: у наступным годзе запланавана выдзелiць на гэтыя мэты 546 млрд рублёў. Прадугледжаны неабходныя рэсурсы i на памяншэнне кошту дзiцячага харчавання, аказанне адраснай сацыяльнай дапамогi найбольш неабароненым катэгорыям насельнiцтва. Традыцыйна значныя бюджэтныя расходы будуць накiроўвацца на рэалiзацыю дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, на фiнансаванне жыллёвага будаўнiцтва, на дзяржаўную праграму развiцця i адраджэння вёскi i iнш. У рэспублiканскiм бюджэце расходы будуць перавышаць даходы на 1,1 трлн рублёў. Такiм чынам, бюджэтны дэфiцыт складзе 1,5 працэнта ВУП. Фiнансаваць дэфiцыт плануюць за кошт унутраных (404 млрд рублёў) i знешнiх (726 млрд рублёў) крынiц. Зразумела, лiчыць М. Корбут, «гэта дастаткова напружаныя знешнiя крынiцы, але да канца гэтага года нам удасца прыцягнуць дастаткова iстотныя сумы. Думаю, што ў наступным годзе вопыт удасца развiць далей».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi актыўна абмяркоўваюцца накiраваныя прэзiдэнтам законапраекты «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў |
|