Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў шэраг дакументаў у галiне прыродакарыстання
Кар. БЕЛТА
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 8 снежня падпiсаў шэраг дакументаў у галiне прыродакарыстання. Гэта Дэкрэт № 16 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню дзяржаўнага рэгулявання ў галiне прыродакарыстання i ўнясеннi дапаўнення i змяненняў у Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 лiпеня 2003 г. № 17», Указ № 580 «Аб некаторых мерах па павышэнню эфектыўнасцi вядзення паляўнiчай гаспадаркi i рыбагаспадарчай дзейнасцi, удасканаленню дзяржаўнага кiравання iмi», Указ № 581 «Аб узмацненнi адказнасцi за парушэнне правiлаў вядзення рыбалоўнай i паляўнiчай гаспадаркi, рыбалоўства i палявання».
Як паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы, у адпаведнасцi з Дэкрэтам № 16 пытаннi лiцэнзавання вядзення паляўнiчай гаспадаркi ўскладаюцца на Мiнлясгас, а рыбалоўнай гаспадаркi — на Мiнсельгасхарч (гэта функцыя перадаецца ад Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь). Акрамя таго, у мэтах выканання даручэння прэзiдэнта аб увядзеннi лiцэнзавання перапрацоўкi драўнiны ўносяцца змяненнi ў Пералiк вiдаў дзейнасцi, на ажыццяўленне якiх патрабуюцца спецыяльныя дазволы (лiцэнзii), i ўпаўнаважаных на iх выдачу дзяржаўных органаў i дзяржаўных арганiзацый. Гэта мера праводзiцца з мэтай рацыянальнага выкарыстання лесасыравiнных рэсурсаў, укаранення сучасных тэхналогiй i абсталявання, паляпшэння якасцi выпускаемай прадукцыi, забеспячэння здаровых i бяспечных умоў працы, комплекснага ўлiку вытворчасцi i выкарыстання драўнiны. Указам № 580 зацверджаны Дзяржаўная праграма развiцця паляўнiчай гаспадаркi на 2006—2015 гады, Правiлы вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання, Правiлы вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства, а таксама таксы для кампенсацыi шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi ў вынiку незаконнага адабрання або знiшчэння дзiкiх жывёл i шкоднага ўздзеяння на прыроду. Дзяржаўнай праграмай прадугледжана стварэнне 16 паказальных паляўнiчых гаспадарак. У тым лiку ў Кiраўнiцтве справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — 1, Мiнлясгасе — 6, ГА «Беларускае таварыства паляўнiчых i рыбаловаў» — 6, ГА «Беларускае ваенна-паляўнiчае таварыства» — 2, рэспублiканскiм дзяржаўна-грамадскiм аб’яднаннi «Беларускае фiзкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама» — 1. Пры падрыхтоўцы Правiлаў вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання прааналiзаваны i выкарыстаны больш як 30 нарматыўных прававых актаў, якiя дзейнiчаюць у гэтай галiне, i больш за 20 правiлаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства. У структурах Мiнлясгаса i Мiнсельгасхарча створаны падраздзяленнi дзяржаўнага кiравання паляўнiчай гаспадаркай i рыбагаспадарчай дзейнасцю — шляхам пераразмеркавання функцый i колькасцi работнiкаў дзяржаўных органаў. Усе функцыi дзяржаўнага рэгулявання гэтых сфер сканцэнтраваны ў названых мiнiстэрствах. Указ дасць магчымасць стварыць дзейсную сiстэму дзяржаўнага кiравання паляўнiчай гаспадаркай, рыбагаспадарчай дзейнасцю, забяспечыць павышэнне iх эфектыўнасцi, устойлiвае выкарыстанне аб’ектаў жывёльнага свету, якое будзе садзейнiчаць захаванню iх бiялагiчнай разнастайнасцi i задавальненню патрэбнасцяў сучаснага i наступных пакаленняў. У мэтах забеспячэння належнай аховы i рацыянальнага выкарыстання аб’ектаў жывёльнага свету, няўхiльнага выканання прыродаахоўнага заканадаўства Указам № 581 узмацняецца адмiнiстрацыйная адказнасць грамадзян за незаконную здабычу рыбы або iншых водных жывёл, незаконнае паляванне i iншыя парушэннi правiлаў рыбалоўства i палявання. Нароўнi з адмiнiстрацыйнай адказнасцю ўказ устанаўлiвае эканамiчную адказнасць iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i юрыдычных асоб за парушэннi правiлаў вядзення рыбалоўнай i паляўнiчай гаспадаркi. Гэтым дакументам таксама дакладна вызначаны вычарпальны пералiк дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый, упаўнаважаных складаць i разглядаць пратаколы (акты) аб названых правапарушэннях. Указ уступае ў сiлу з 1 студзеня 2006 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта Дэкрэт № 16 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню дзяржаўнага рэгулявання ў галiне прыродакарыстання i ўнясеннi дапаўнення i змяненняў у Дэкрэт Пр
|
|