Да сваiх!
Калядкi — добрыя святкi... I па многiх прычынах... Але ж даўгi напярэдаднi аддаць трэба. Ды i зачакалiся, вiдаць, сваiх сумленна выйграных «Вiцязяў» Марыя Васiльеўна Быковiч з в. Боркi Пiнскага раёна i Iлья Серафiмавiч Зелянкевiч з в. Мачуль Столiнскага. Абое (як падказалi нашы сябры-сувязiсты) людзi не маладыя: самi па свае прызы не даедуць. А вось мы...
Мы — у дарозе заўсёды. Таму (калi ўсё будзе добра) у чацвер 15 снежня ў 12 гадзiн Дзень падпiсчыка «Звязды» адбудзецца на Столiншчыне ў актавай зале Альшанскага сельскага савета, у 16.30 — на Пiншчыне, у Доме культуры в. Камень. Няшмат там нашых падпiсчыкаў, але ж хочацца верыць, што на сустрэчу яны прыйдуць, знаёмых-суседзяў ад нашага iмя запросяць. А там... раскажуць пра сябе i пра нас, нешта спытаюць, параяць, павiтаюць тых, каму ўдача ўжо ўсмiхнулася (па вынiках мiнулай падпiскi). Каму ўсмiхнецца ў цяперашняй — пакажа час. А пакуль — заставайцеся з намi. I з Вамi будзем мы, Звяздоўцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калядкi — добрыя святкi... I па многiх прычынах... Але ж даўгi напярэдаднi аддаць трэба |
|