Хроніка апошніх падзей
БЕСПАРАДКI НА РАСАВАЙ ГЛЕБЕ АХОПЛIВАЮЦЬ АЎСТРАЛIЮ
Аўстралiйская палiцыя атрымае надзвычайныя паўнамоцтвы для процiдзеяння беспарадкам на расавай глебе, якiя працягваюцца ў Сiднеi. Такiя захады будуць зроблены на пазачарговым пасяджэннi парламента аўстралiйскага штата Новы Паўднёвы Уэльс, якое адбудзецца ў чацвер. Надзвычайныя меры ўключаюць у сябе акрамя iншага арганiзацыю закрытых зон, канфiскацыю транспартных сродкаў, закрыццё ўстаноў, забароны на продаж алкаголю, павелiчэнне крымiнальнай адказнасцi за ўдзел у беспарадках да 15 гадоў пазбаўлення волi. Мiж тым у ноч на аўторак у вынiку пагромаў спалены дзесяткi магазiнаў, аўтамабiляў, i сем чалавек атрымалi раненнi. Беспарадкi пачалiся ў нядзелю на адным з пляжаў Сiднея, дзе каля пяцi тысяч чалавек пачалi збiваць маладых людзей арабскага паходжання. Так завяршылася манiфестацыя супраць нападу на двух выратавальнiкаў з боку жыхароў мусульманскай веры. У ФРАНЦЫI ПРАДУХIЛIЛI СЕРЫЮ ТЭРАКТАЎ Учора французскiя спецслужбы правялi аперацыю, якую называюць адной з буйнейшых у Еўропе за апошнiя гады. Контрразведчыкi затрымалi больш за 20 чалавек, якiя, як паведамляецца, мелi намер здзейснiць тэракты на тэрыторыi Францыi. Большасць арыштаваных — тунiсцы i алжырцы. Сярод iх ёсць i кiраўнiкi, якiх падазраюць у фiнансаваннi тэрарызму. Зараз узровень тэрарыстычнай небяспекi ў Францыi застаецца на перадапошнiм — чырвоным узроўнi. А некалькi дзён таму Мiнiстэрства ўнутраных спраў папярэдзiла, што святы могуць быць адзначаны «ўсплёскам насiлля». У ЛОНДАНЕ НЯМА ЧЫМ ДЫХАЦЬ Брытанская сталiца трэцi дзень жыве ў дыме. На паўночна-заходняй ускраiне Лондана нiяк не могуць патушыць нафтасховiшча. Учора гэта немагчыма было зрабiць: тэмпература ў эпiцэнтры была настолькi высокая, што пажарныя проста не маглi да яго дабрацца i чакалi, пакуль нафтапрадукты выгараць натуральным шляхам. З боку пажар нагадвае вулкан: дым узнiмаецца ледзь не ў стратасферу i перашкаджае руху самалётаў. Чорнае воблака ўжо дасягнула Францыi i Iспанii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўстралiйская палiцыя атрымае надзвычайныя паўнамоцтвы для процiдзеяння беспарадкам на расавай глебе, якiя працягваюцца ў Сiднеi |
|