Цi пераможа наша думка?Прашу слова Дазвольце выказаць сваё меркаванне пра новыя Правiлы прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Мы гатовы падпiсацца пад кожным словам артыкула Надзеi Нiкалаевай «Абiтурыентам пакiнуць адзiн шанц?» («Звязда» за 3.12.2005 года) i цалкам згодны з Аляксандрай i яе дачкой («Прыёмная кампанiя: абагульненнi — не да месца», «Звязда» за 6.12.2005 года).Справа ў тым, што наша дачка паступiла летась у БДУ толькi дзякуючы ўдзелу ў платным цэнтралiзаваным тэсцiраваннi па хiмii, дзе яна здолела атрымаць восем балаў. А на бюджэтным тэсцiраваннi ёй трапiўся больш цяжкi варыянт, таму i вынiк аказаўся горшым за папярэднi — толькi «шасцёрка». Калi б яна паступала ў медунiверсiтэт, ёй хапiла б i шасцi балаў, але яна марыла пра Белдзяржунiверсiтэт. Аналагiчных прыкладаў вельмi шмат i сярод нашых знаёмых i сяброў. Таму мы лiчым, што абiтурыентам трэба пакiнуць магчымасць выбару лепшага з двух сертыфiкатаў платнага i бюджэтнага тэсцiравання. Спадзяёмся, што наша думка ўсё ж такi пераможа... ЧАРНОВА Я.Ю., п/а Янавiчы, Клецкi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дазвольце выказаць сваё меркаванне пра новыя Правiлы прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы |
|