$20 тысяч — у трубу
Iгар ГРЫШЫН
Менавiта столькi, паводле папярэднiх ацэнак, страцiлi гаспадары партыi пiратэхнiкi, якая была канфiскавана супрацоўнiкамi Камiтэта дзяржбяспекi.
189 каробак з выбухованебяспечнай прадукцыяй было знойдзена ў гаражным масiве аднаго са сталiчных мiкрараёнаў i ў жылым доме, што знаходзiцца ў Мiнскiм раёне. Гэта пiратэхнiка не мела неабходнай сертыфiкацыi, як i суправаджальных дакументаў на яе. Больш таго, як адзначаюць у праваахоўных органах, умовы захоўвання спецыфiчнай прадукцыi былi далёкiя ад належных, у вынiку чаго частка пiратэхнiкi не адпавядала тэхнiчным стандартам. Гэта значыць, што канфiскаваныя вырабы ўяўлялi рэальную пагрозу здароўю тых людзей, якiя маглi набыць адну з гэтых небяспечных «цацак».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта столькi, паводле папярэднiх ацэнак, страцiлi гаспадары партыi пiратэхнiкi, якая была канфiскавана супрацоўнiкамi Камiтэта дзяржбяспекi |
|