Выратавана 400 скрынак з цацкамi
Сяргей РАСОЛЬКА
Паведамленне аб пажары на складах з дзiцячымi цацкамi, што непадалёку ад пасёлка Калодзiшчы Мiнскага раёна, паступiла ў 15 гадзiн дня.
Дым быў ад гарэўшай пластмасы: склад быў запоўнены кардоннымi скрынкамi з цацкамi i веласiпедамi. На месца пажару прыбылi 6 аўтацыстэрнаў. Дадаткова туды ж быў высланы спецыяльны аўтамабiль — мабiльны паветразапраўшчык, якi запраўляў апараты на сцiснутым паветры для работы 4 звёнаў газадымаахоўнай службы. Полымем былi пашкоджаны 15 скрынак з цацкамi на плошчы 5 квадратных метраў, аднак яшчэ 400 скрынак, дзякуючы зладжанай працы падраздзяленняў МНС, былi выратаваны. Прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паведамленне аб пажары на складах з дзiцячымi цацкамi, што непадалёку ад пасёлка Калодзiшчы Мiнскага раёна, паступiла ў 15 гадзiн дня |
|